Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

Міхал лапамі мацней замахаў. І тут мне ззаду — карбачом між вушэй. І ўбачыў я ў адну хвіліну і Частагоў, і матку Астрабрамскую, і ўсе чыста, колькі іх ні ёсць, цэрквы дый мячэці. Таму што цыганы заўсёды былі той веры, якая ў той вёсцы, ля якой стаў табар.

— Пане гетман, — крычу, — пане… Міхал! Міхал! Ану пакажы, які пан Агінскі смелы, ды прыгожы, ды мужны на вайне.

Тут яно і здарылася. Ад многай навукі мядзведзь адурэў. Ці то ён зблытаў з бабай, якую муж з іншым заспеў, ці дужа быў разумны — толькі схапіўся ён за жывот і зароў. А потым пачаў стагнаць і качацца на пяску.

Гетман — за меч. І было б тут два Іліяшы, ды я раптам… убачыў… паказваю рукой:

— Бацюхны, глядзіце!

На Іліяшавым твары быў такі нясцерпны жах, што сінедрыён увесь нібы сціснуўся, гледзячы туды, куды ён паказваў. У наступны момант усе пачулі, як Карніла ціха сказаў: «Гэ-э, брэшаш…» Усе зноў павярнуліся. Сотнік ля дзвярэй трымаў Іліяша за шкірку.

— Ды не ўцякаю я. Гэта я вам проста паказаць хацеў, як я тады ўцёк. Яны ўсе азірнуліся, а я скочыў цераз плот і кінуўся бегчы, як ніводны ніколі не бегаў. Яны за мной. Я ад іх. Лесам. Да Віллі.

…Скочыў я са стромы да ракі і пакаціўся. І тут убачыў човен, а ў ім дванаццаць чалавек.

— Браткі, ратуйце!

…Коннікі выскачылі на крутаяр… Але човен з намі ўжо закруціла, панесла сястрычка Вілля.

Пасля хвіліны маўчання Лотр сказаў ціха:

— Што ж. Самазванства, спроба выдаць сябе Бог ведае за каго. Твая, Братчык, ерэтычная дабрыня да іншаземцаў, твае сумненні ў веры… І тое, што ты разам з іудзеем начальнікаў у народзе тваім зласловіў, і адкупшчыкаў асуджаў.

— І тое, што совы лёталі над галавою, — сказаў Басяцкі. — І мача, якой зубы паласкаў.

— І тое, што падбілі чатырох прыгонных уцячы ад пана і заклікалі Біблію і Евангелле самім, без папа чытаць, — сказаў Балвановіч.

— І тое, што папсавалі панскую маёмасць, — сказаў Жаба. — І ганьбілі нябожчыка караля, хлусліва сцвярджаючы ману.

— І казалі ерась аб шчупаку, — сказаў Камар. — І праз гэтага шляхцюка абражалі магнатаў і суд, называючы іх хамамі.

— За дуб, што ўпаў на зборшчыка, — сказаў Лотр.

— За тое, што знакаў чакалі нябесных, калі іх саміх чакала мытарская служба, — сказаў Балвановіч.

— За блюзнерства і апаганьванне брыдкімі фокусамі імя Божага і тое, што арфы нябеснага Ерусаліма гралі ў яго ў непадыходзячым месцы, — сказаў Балвановіч. — І за абразу гетману… Па ўсіх грахах вашых адно вам пакаранне.

Хаўруснікі апускалі галовы ніжэй і ніжэй. Усё было ясна.

— Смерць, — сказаў Лотр. — Страта. Заўтра. На світанні.

РАЗДЗЕЛ Х ХРЫСТОС ПРЫЙШОЎ У ГАРОДНЮ

І вялікі жах апанаваў усю царкву.

Дзеянні, гл.5, ст.11

І тады сэр Хуг і яго капелан,Пачуўшы, што латнікі ў дзверы б'юць,Згаварыліся на вялікі падман -Не для Бога, а ў славу сваю.

Старажытная балада


У моры агню валіла да Замкавай гары гурма. Шчацінілася нажамі, косамі, пожагамі, старымі фузіямі, друкамі. Пусцелі дарогаю дамы, будынкі цэхаў. Выпаўзалі з зямлянак, падобных на норы, жабракі, у валасах іхніх была салома і сухое лісце, а ў руках вострыя кіі.

Скакала над галовамі мора агню.

— Хрыстос прыйшоў у Гародню!

— Багатыя Хрыста забіваюць!

Як шырокая рака ў цясніну, натоўп лінуў на мост. Варта не чакала нападу такой колькасці народу і спехам пабегла ў замак. Ратавацца.

Нібы вострая сківіца, упалі за імі краты. Тыя, што нападалі, пачалі пускаць праз іх стрэлы, але ўжо за кратамі павольна сталі змыкацца цяжкія, акутыя бронзавай луской, двухсотпудовыя палавінкі брамы.

Яшчэ праз хвіліну, адразаючы брамныя краты, глуха — бо на жывое — ляснулася зверху суцэльная брама — заслон.

Зянону здзерла скуру з пляча. З-пад ніжняга краю заслона цяклі стогны і змаўкалі па меры таго, як заслон апускаўся пад уласнай вагой.

— Бервяно! — нема крыкнуў мужык. — Бервяно, бервяно сюды!

І яно з'явілася. Нечыя рукі падсунулі яго пад ніжні абрэз заслона, спынілі ягоны павольны спуск. Сяк-так, падклаўшы яшчэ пару бярвенняў, удалося выцягнуць чалавек шэсць, напалову мёртвых, напалову знявечаных. Толькі тут Зянон зразумеў, адкуль бярвенні. Мяшчане і рамеснікі разнеслі па бервяну перадмостную вартоўню. Цягнулі бярвенні на мост.

І тут сярэдзіна моста — спознена — пачала была ўздымацца. Рыпелі ў брамнай вежы вароты, ляскалі ланцугі. Але варта ўзялася за гэта позна. Пад цяжарам людзей, што стаялі на ім, пад'ёмная частка моста толькі ўздыхала: падымалася трохі і ляскалася на месца пад акампанемент глухога «р-р-р» у вежы. Гэта калаўроты, не ў змозе трымаць цяжар, спускалі з сябе ланцугі.

Некалькі чалавек звалілася ў роў. Астатнія па загаду майстра на ўсе рукі, Гіава Турая, паклалі некалькі бярвенняў упоперак моста і ўвагналі іх канцамі ў схілы рова. Цяпер мост нельга было ўзняць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы