Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

З палаючых палавінак ляцелі жарынкі, пырскала расплаўленай бронзай. Абаронцы, відаць, толькі тут апрытомнелі і, пэўна, пачалі ліць прадушынамі ваду. Ім удалося трохі збіць агонь, але затое вежа цяпер стаяла ўся ў хмарах дыму і пары.

— Нічога, гэта нам з рукі, — сказаў Вястун. — Хутчэй згасне агонь.

— Гэта нам тым больш з рукі, што яны зараз кідаюць вежу, — сказаў разьбяр. — У такой лазні жывы чалавек не вытрымае.

Над вежаю стаяў сівы, непразрысты слуп. Калыхаўся. Плыў у ноч.

Пан пісар паставіў на лісце апошні подпіс і скруціў яго ў скрутак.

— Ну вось, — сказаў Лотр. — Страта заўтра на Зітхальным гарбе. — Папросту — на Ўздыхальніцы… Раніцаю, у канцы апошняй начной варты. Хто хоча апошняе суцяшэнне — будзе яно. Апошняе жаданне…

— Каб вы здохлі ад чумы, — сказаў непапраўны Багдан.

— …выканаем… Бог з вамі. Ідзіце, грэшныя душы, і няхай злітуецца з вас Бог і Марыя-заступніца.

Кат падышоў да Братчыка. Барвяны капюшон быў апушчаны на твар.

— Ідзі, — амаль ласкава сказаў ён.

У гэты момант Пархвер стаў чуйна прыслухоўвацца. Усе насцеражыліся. Скора нават глухаватыя пачулі тупат. Ляснулі дзверы, і ў судную залу ўваліўся Карніла. Закураны, з рагамі бруднага поту на твары, ён смярдзеў дзікім зверам.

— Ваша правялебнасць, — загарлаў ён, — даруйце! Не папярэдзілі! Думалі — куды ім.

— Што такое?

— Народ! Народ патрабуе Хрыста!

Муры ў палацы былі такія тоўстыя, што знадворку сюды дагэтуль не даляцеў ніводны гук.

— Лезуць на замак! — крычаў Карніла. — Браму выбіваюць! Рабаваць будуць!

— «Той, хто бацьку разарае — сын сарамотны і несумленны», — сказаў Жаба.

— Дык разгані іх, — сказаў Басяцкі. — Схапі.

Карніла падыходзіў да стала неяк дзіўна, не сваімі нагамі, нібыта з ім нешта здарылася. І толькі калі ён выйшаў на святло, усе ўбачылі прычыну гэтага. У сотнікавым задзе тырчала доўгая, багата апераная страла.

— Нельга, — прахрыпеў ён. — Думалі на сцены не пусціць — лезуць. Стрэлы дажджом. А ў замку варты трыццаць чалавек ды паюкоў дваццаць. Астатніх вы самі за царкоўнай дзесяцінай паслалі… Кат, выраж стралу, хутчэй!… Яна неглыбока.

— Зброду баішся? — пачырванеў Жаба.

— Гэтага «зброду»… не менш як сем соцень.

Усе змоўклі. Вялікі белы сабака, якога прывёў Жаба, панюхаў, падышоўшы, стралу, падціснуў хвост і, стараючыся не стукаць кіпцямі, зашыўся ў кут.

Якраз у гэты момант страшэнны ўдар скалануў будынак. Пасыпаўся са столі пыл.

Гэта быў той самы выбух у галоўнай браме, які разнёс ушчэнт краты і заслону.

Цяпер толькі лічаныя хвіліны вырашалі пытанне. Лічаныя хвіліны аддзялялі гэтых людзей ад імгнення, калі замак падзе.

Брама палала ўваўсю. Сям-там абвалілася ўжо луска і, разжараная, ззяла на плітах, якімі быў забрукаваны под тунеля. Ужо секліся на зубцах, і мур усё больш расцвітаў агнямі паходняў. Смельчакі ўжо грукаталі па дахах палаца, а Марка і Ціхон Вус у суправаджэнні двух з паходнямі (быў вятох, самы ягоны сход, і іначай біцца было амаль немагчыма, бо можна было забіць сваіх) дзерліся па забрале да Зафеі, каб расчысціць шлях сябрам, калі брама ўпадзе.

Нападаючых было так многа, што сур'ёзнага адпору яны, бадай што, і не бачылі. Калі апошнія абаронцы гэтай часткі мура гарохам пасыпаліся з яго — натоўп, і на мурах, і на плошчы, узняў галас і трыумфальны крык.

— Хрыста! Хрыста вызвалім!

Рык быў такі, што ён даляцеў нават да суднай залы.

— Што рабіць? — шэптам спытаў Лотр.

Ён глядзеў на хаўруснікаў і разумеў, што, акрамя Басяцкага, які задумаўся з чагосьці, спадзявацца тут няма на каго.

— Што рабіць, сябра Лотр? — мядзведжыя вочкі Балвановічавы бегалі.

Раввуні глядзеў на іх з іроніяй.

— Сябра, — вельмі ціха сказаў ён, — хавер. Такі не хавер, а хазер*. Хазер Лотр. І гэта, скажам прама, зусім не хавейрым, а хазейрым**.

* Свіння.

** Не таварыства (сяброўства), а кампанія свінняў.

Суддзі маўчалі.

— Што ж рабіць? — ціха галаснуў Камар. — Пане Божа, што рабіць?!

— …і збіваць грушы, — са злараднасцю шапянуў іудзей непрыстойную прыказку. — Нічога, Юрась, нас заб'юць, але ім таксама будзе…

Цішыня. Толькі раптам усміхнуўся Басяцкі… Хацеў сказаць нешта, але паспеў толькі кінуць:

— Ціха, панове. Нас у Саламанцы вучылі думаць… Ага, вось што…

І тут залямантаваў, раптам здагадаўшыся, Жаба.

— Божа мой, Пане! — галасам загаласіў ён. — Бяда будзе! Як казаў Ісайя: «Аголіць Пан Бог цемя дачок Сіёна і раскрые Пан Бог сарамату іхнюю».

Жоўты, лісіны езуітаў твар перакрывіўся амаль прыемнай усмешкай. Разумнай і смелай да блюзнерства.

— Рабіць яму больш няма чаго, — непарушальна сказаў Басяцкі. — А што, уласна, крычаць?…

Паказаў белыя вострыя зубы і праз іх кінуў у цішыню:

— Яны патрабуюць Хрыста — дайце ім Хрыста.

— Ды няма ж яго ў наяўнасці! — загарлаў Камар. — Няма Хрыста!

— Маеце рацыю. Хрыста няма.

— Дык…

— А вам абавязкова, каб быў сапраўды?

— Ну, як…

— А гэтыя? — і адзін з заснавальнікаў будучага ордэна спакойна паказаў на бадзяг.

— Гэ-этыя?! — абурыўся Лотр.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы