Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

— Гэтыя, — спакойна сказаў каплан. — Не горшыя за іншых. Скажам, нам строіць дурня, з Хомкі каўпак здымаць, не хочацца. Цалкам натуральна зрабіць з гэтых ерэтыкоў саюзнікаў і імі ўтаймаваць быдла. Вядома, давядзецца дараваць быдлу і дараваць ерэтыкам. Першым — таму, што яны рабілі мілую Богу справу. Другім — таму, што гэтыя махляры, яны ж — апосталы.

Усе маўчалі прыгаломшана.

Басяцкі казаў далей:

— Вы палічылі іхняе з'яўленне няшчасцем? Наадварот, сіе сведчыць аб промысле Божым…

Ён абвёў разумнымі халоднымі вачыма сяброў. Ва ўсіх членаў сінедрыёна былі не тое каб танзуры, а проста такі даволі вялікія плешы, і мніх усміхнуўся:

— …аб тым, што без Ягонай волі і волас не ўпадзе з нашай галавы.

Счапіў вузкія нервовыя пальцы:

— У краіне цяжка, неспакойна. Каб не было гэтага «прышэсця» — яго варта было б выдумаць. Толькі наша лянота перашкодзіла нам у гэтым.

— Але як? — усё яшчэ жахаўся такой справы Лотр.

— Dixi et animam meam salvavi* — усміхнуўся дамініканец.

* Я сказаў і ўратаваў сваю душу.

Яго зразумелі правільна, хаця і не ў тым сэнсе, які меў на ўвазе аўтар прыказкі.

— Т-так, — сказаў Лотр. — Ну, валацугі, хочаце быць апосталамі?

— Не, — хорам адказалі валацугі.

Усе здзівіліся.

— Т-то бок, як гэта? — спытаў Камар.

— А так, — адказаў Юрась. — Махляры мы, жулікі, гэта праўда. Можам нават сарочку з плота сцягнуць, але апосталамі быць не хочам. Ведаем мы, што такое азначае — звязацца са слугамі Хрыстовымі.

— Праўда што, — загучалі галасы. — Але… Смерцю карайце, а апосталамі быць не хочам…

— А вось гэта мы зараз паглядзім, — ашчэрыўшыся, сказаў Лотр. — Кат!

Чалавек у агністым капюшоне падышоў да схопленых.

— Вядзіце іх.

Варта рушыла да ліцадзеяў і павяла іх да страшных дзвярэй у заднім муры.

…Брама палала, і цяпер яе можна было б лёгка выбіць самым простым ударам бервяна, але падлога тунеля была густа і тоўста, дзюймы на чатыры, засыпана жарам. А тыя, што біліся на мурах, усё яшчэ не маглі зламаць добра ўзброенага ворага, закутага ў латы, і прабіцца да брамы з унутранага боку.

Жар палаў, шугаючы сінімі агнямі.

…Такі самы жар палаў і ў катоўні. Жароўня з ім стаяла проста перад тварамі ў бадзяг. Па скляпеннях скакалі цені. Чырвоная цэгла здавалася крывавай. Чорнай паласой перакрэслівала зарыва бервяно прэнга з цёмнымі раменнымі петлямі. Маскі, што віселі на сценах, здаваліся ад скокаў агню жывымі. І, як маска, што ажыла, стаяў перад валацугамі кат. Ён адкінуў капюшон і застаўся ў лічыне з барвянага шоўку.

На сценах, нібы залітых крывёю, віселі акрамя масак варонкі, шчыпцы, ціскі для ламання рэбраў. Стаялі ля сцен абрыдлівыя, незразумелай формы і прызначэння станкі.

Братчык з непаразуменнем абводзіў усё гэта вачыма. Тут працавалі таксама чалавечая фантазія і ўменне, працаваў чалавечы мозг — і ад усяго гэтага можна было хутка і назаўсёды пазбавіцца веры ў чалавека і ў ягоную будучыню, у ягонае прызначэнне і ў тое, што з гэтай жывёлы калі-небудзь што-небудзь атрымаецца.

Ён не падумаў аб тым, што самое існаванне такога сведчыць аб тым, што ёсць, няхай сабе і рэдка, іншыя людзі, дзеля якіх гэта ўсё існавала. Тут немагчыма было думаць пра гэта. Тут было пекла, тым больш абрыдлівае, што стварылі яго людзі, а не д'яблы.

Жалезныя, з ігламі шлемы… Іспанскія боты… Іншае, невядомае.

…Сучасны чалавек, незнаёмы з сутарэннямі гестапа, асфаліі і іншых падобных устаноў, параўнаў бы ўсё гэта з кабінетам зубнога лекара і тым абрыдлівым пачуццём, той дрыготай, якую выклікала ўсё гэтае начынне ў дзяцінстве… Але гэтыя, па розных прычынах, не ведалі кабінета дантыста і таму параўноўвалі ўсё гэта з тым, чым яно і было, з катоўняй.

Нельга было паверыць, што такое можа быць між людзей.

…Братчык заплюшчыў вочы і з сілаю ўшчыкнуў сябе.

— Ты што, мазахіст? — спытаў кат.

Гэты голас вярнуў Юрася да прытомнасці.

— Не, — сказаў ён. — Я проста ўсмерчваю плоць… І заадно — веру.

Усё было на месцы. Гэта была праўда. І воласам няварта было ахвяраваць дзеля ўсяго гэтага быдла, на ўсёй гэтай паршывай зямлі. Хай бы сабе выдахлі.

— Гэ… гэта нашто? — спытаў у тузе Аўтух Конаўка.

— Нельга ж забіць падабенства Божае, — разважліва сказаў кат. — Трэба, каб яно раней перастала быць Божым.

«Падабенства Божае, — думаў Братчык. — Падабенства самога сатаны, вось што… Бруднае быдла… Не Садом і Гамору — усе гарады, усіх вас, усю зямлю трэ было выпаліць агнём і перасеяць новым насеннем».

Ён узняў галаву і аглядзеў усіх. Два-тры вартыя твары, дый на тых жах.

— Хай бы ж яно… гэна… Не хачу, — сказаў Акіла.

— Пачынай, кат, — скамандаваў Лотр. — Ну! Ці на прэнг, ці ў апосталы.

У крывавым святле твары іхнія былі, як пашчы саміх д'яблаў. І раптам з зарыва аддаўся гучны голас.

— І слухаць я вас не хачу, — сказаў Юрась. — Галасы ў вас д'ябальскія.

Жаба ўжо вярнуў сабе спакой.

— Брэшаш, раб. У начальных людзей д'ябальскага голасу быць не можа. Нават калі Ірад гаварыў у сінедрыёне — і то народ усклікаў: «Се голас Бога, а не чалавека».

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы