Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

Схапілі яго ў часе ягонай паездкі ў Рым па даносу сябра. Галоўным пунктам абвінавачвання было тое, што ерэтык Альбін Крыштофіч, брат Альбін, падзяляў погляды Арыстарха Афінскага і горача прапагандаваў іх*. Але паколькі гаварыў ён аб гэтым у краіне, адкуль немагчыма было прывезці сведкаў; паколькі ў Рыме сведкам ягонай гнюснай ерасі быў толькі адзін чалавек — даносчык; паколькі святая царква ў тыя змрочныя часы лічыла, што даносу аднаго чалавека верыць нельга, — Крыштофіча аддалі на катаванне і паступова спускалі з прэнга на востры пожаг. Ён вісеў на руках сорак гадзін і не прызнаваўся ні ў чым, і, значыцца, даносчык не меў рацыі. Яго знялі і тыдзень паілі адным малаком. Калі ён у першы раз адчуў позыў — яму здалося, што зноў уваходзіць у ягонае цела востры кол. Ён страціў прытомнасць.

* Арыстарх Афінскі (канец ІV — першая палова ІІІ ст. да н.э.) вучыў, што зямля рухаецца вакол Сонца.

Лекар-магаметанін вылечыў яго. Пасля Крыштофіча адпусцілі. Цяпер першы данос мог зноў павесіць яго на прэнг. Але да Рыма было далёка, і гэты чалавек нічога не баяўся.

Трэці субяседнік быў юнак, амаль хлопчык, апрануты, бадай, залішне франтавата, дарма што сядзеў у сваім доме.

Гэтага перш за ўсё можна было заўважыць нават у самым вялікім натоўпе. Твар з румянымі ўсмешлівымі вуснамі і вялізнымі цёмна-сінімі вачыма быў гожы той рэдкаснай прыгажосцю, ад сузірання якой адразу прыходзяць у галаву думкі аб тленнасці зямнога, аб тым, што цябе вось чакае пекла, а гэтага стройнага, як трысцінка, юнака жыўцом возьмуць на неба.

І, аднак, калі верыць рупліўцам аб веры, менавіта гэтае дзіця ўжо зараз не чакала неба. І, аднак, гэта менавіта яму праз некалькі год пагражалі пеклам і вечнымі пакутамі шматлікія прапаведнікі Італіі, ледзь не ўсе папы Беларусі, Польшчы і Жмойскай зямлі, і, вядома ж, уся Святая служба.

Юнака звалі Кашпар Бекеш. І калі нехта і стварыў у той час славу Гродзенскай зямлі, то гэта ён і Крыштофіч, ерэтыкі, асуджаныя членамі Святога трыбунала, — імёны ж гэтых членаў ты вясі, Божа, а не людзі, нават самыя вучоныя.

Бекеш трымаў на каленях познюю копію адной з Сафоклавых трагедый, чытаў яе сам сабе і па чарзе падціскаў пальцы. Пасля нешта запісваў у сшытак, што ляжаў на нізенькім століку.

Копія была сапсутая шматлікімі перапіскамі, часам у ёй не было аніякага складу, і вось ён правіў, аднаўляў яе, лічачы склады і раздумваючы над некаторымі словамі, якія недасведчаныя пісцы даўно ператварылі ў абракадабру.

Аблічча было сур'ёзнае, трошкі рэзкае ў выліцах (мабыць, ад продка венгерца); тонкая рука часам адкідала з ілба сонечна-залацістыя валасы.

Людзі маўчалі, але нешта прыгнятала іх, перашкаджала працаваць.

Можа, нялюдскі шум і крыкі з вуліцы.

— Зачыніў бы акно, Кляонік, — сказаў брат Альбін. — Гэтыя жывёлы вытрасуць з Кашпара ўвесь рытм, а з мяне — усе астаткі маёй думкі.

— Я сёння ўначы таксама ўвязаўся ў гэтую справу, — сказаў разьбяр. — І шкадую аб гэтым.

— Нашто шкадаваць? Пакрычалі, папалохалі. Але няўжо ты верыш у яго?

— Я? Кім ты мяне лічыш? Я так і сказаў: «Шкада, людзі…»

— Правільна, — адарваўся ад рукапісу Бекеш. — Бог ёсць?

— Ёсць, — адказаў Крыштофіч, а Кляонік моўчкі схіліў галаву.

— Бог — ён ёсць, — сказаў Бекеш. — Але хто сказаў, што яго можна памацаць, схапіць, звязаць, пацягнуць у турму?

— Хрыста ж схапілі, — сказаў разьбяр.

— А я не думаю, што Хрыстос быў Бог, — усміхнуўся Кашпар. — Па-мойму, гэта быў вялікі прарок, большы за ўсіх біблейскіх. Таму яго і абагавілі. А можа, і не прарок, а так, прыхадзень аднекуль з зямлі справядлівасці, што ляжыць за цёплым морам і пра якую мы, бедныя, нічога не ведаем.

— Н-ну, — недаверліва сказаў Крыштофіч. — Чаму ж не сказаўся?

— А што б ён растлумачыў цёмнаму таму люду? Слова «справядлівасць»? Слова «роўнасць»? Слова «гуманізм»? Слова «праўда»? Слова «пазнанне»?… Але заўваж, ён нідзе сам не называў сябе сынам Божым, не хацеў хлусіць, хаця і не забараняў вучням «здагадвацца» аб гэтым, бо так яны лепей разумелі і так было ім лягчэй. І потым, чаму ён на крыжы крычаў: «Божа мой, чаму ты мяне пакінуў?» Ён жа сам непадзельная частка Бога. А калі дагмат аб траічнасці няверны, калі ён — частка Бога, як сын — частка бацькі, то чаму ён не клікаў бацьку, а нібыта чужога чалавека?

Брат Альбін пацягнуў носам:

— Слухай, Кашпар, сын мой, табе не здаецца, што тут пачынае смярдзець?

— Чым?

— Блізкім вогнішчам, сын мой.

— Сюды яны не дастануць. Тут іхняй улады — макавае зерне.

— А праз некаторы час будзе ўся ўлада. Мы занадта слабыя, каб даць па іхніх лапах. Доказ гэтаму — той шабаш за акном… Страшная рэч!

— Што ты думаеш аб ім? — спытаў Кляонік.

— Прахвост і самазванец, — абыякава сказаў Альбін.

— І я гэта ведаў. Ды толькі думаў, што мы ягоным імем тут пачысцім трохі. А выяўляецца, яны і імя прыбралі сабе, ды нас жа і ў дурні. Цяпер вылюдства гэтае, ізуверства адсюль і за сотню год не вымецеш. Чуеце?

Яны ўсталі і падышлі да акна. Унізе, на плошчы, дробна варушыліся галовы, раз-пораз выбухаў крык, раўлі званы. Проста перад сябрамі быў замкавы мур, і гэта да яго цягнуў рукі натоўп.

— Божа! Блаславёны будзь! Бацька ты наш!

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы