Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

— Ненадоўга ж вас хапіла, — ён перайшоў на лаціну. — Казалі аб тым, што Ігнацы, што сябры ягоныя, што я — пачынаем велізарную справу. Што папа хай сабе праз дзесяць — пятнаццаць — дваццаць год прызнае нас. Што саюз наш будзе наймацнейшым саюзам зямлі. «Сыны Езуса», «Братэрства Езуса», ці як яно там. Казалі, што сіла наша ва ўсёпранікальнасці і патаемнасці. Казалі, што мы не павінны апаганьваць наш шлях яўнымі і адкрытымі расправамі. І вось цяпер ледзь нейкая дробязь закранула вас — вы забылі ўсё. Дарэмна браты адкрылі вам нашу таямніцу. Нас мала, мы пакуль вымушаны маўчаць і хавацца, як першыя хрысціяне. Але гора нам і мы прапалі, калі стаў на пачатку нашай дарогі такі, як вы. Я вымушан буду ўзняць голас перад людзьмі, якія здолеюць дабіцца ў папы Льва, каб ён заняўся гэтым сам і праверыў, ці адпавядаеце вы месцу, на якім сядзіце…

Лотр змежыў вочы. Мніх сказаў ужо мякчэй:

— Мне няма справы да жыцця і смерці гэтых людзей. Але схапіце іх тут, забіце іх тут — і мы ўбачым паўтарэнне таго, што было нядаўна. І на гэты раз нас не ўратуе нішто. А калі мы і ўцячом — увесь хрысціянскі свет зацікавіцца тым, што тут робіцца. Тое, што прыйдзе канец вашай славе, а магчыма і жыццю — дробязь. Але тое, што справа ратавання веры, мая будучая справа, справа майго братэрства выйдзе на свет — за гэта не будзе нам даравання ад улад і Бога. Тут і індульгенцыі не дапамогуць. Гэта вам не Тэцэлева дурацкае абяцанне*, гэта вам не на Дзеву Марыю зрабіць замах.

* Саксонскі манах Тэцэль казаў, гандлюючы індульгенцыямі: «…яго свяцейшасць надзяліў мяне вялікай уладай — ад аднаго голасу майго брама нябёсаў адчыняецца нават перад такімі грэшнікамі, якія адчувалі пажадлівасць да святой Дзевы, каб… апладніць яе».

Ён даў Лотру абдумаць свае словы і спытаў:

— Н-ну?

— Ты Хрыстова нявеста? — Лотр сказаў гэта праз зубы. — Што ж, будзеш Хрыстовай нявестай. Карніла, адразу, як гэтае адроддзе пекла пойдзе ад тае шлюхі, схапіце яе, схапіце… патаемна, — гэтае слова далося кардыналу з цяжкасцю. — І зараз жа адвязіце яе ў Машкаўскі кляштар, на пострыг. Хай замольвае пралюбадзейства. — І дадаў: — Мараль вышэй за ўсё.

— Вось такі вы на месцы, — усміхнуўся каплан. — Ты прыдумаў дзівосна. Ты нават сам не ведаеш, чаму тое, што ты прыдумаў, дзівосна.

Лотр знакам адпусціў сотніка. Годныя людзі засталіся адны.

— Ведаеш, чаму гэта добра? — спытаў мніх. — Ён адразу ж кінецца шукаць яе, і такім чынам мы пазбавім ад яго Гародню. Без шуму пазбавім… «Добры наш народ, чакай. Ён з'явіцца яшчэ. Хрыстос з апосталамі сваімі пайшоў хадзіць па краю, казаць слова Божае і памагаць людзям».

— Чакай, — сказаў Лотр. — Тут трэба нібы ў шахматах… Значыць, яе выдаляем — ён ідзе з горада?

— Тут не трэба «нібы ў шахматы». Логіка супрацьпаказана жыццю. Гэта толькі дурні і поўныя бездары патрабуюць, каб усё было заматывавана. Гэта не жыццё. Гэта — шкілет. Без жыцця і яго пульсавання. Без плоці. Без праўды… Вось слухай. Трэба, каб ён ведаў, што яе нехта ўкраў і павёз. Для гэтага досыць і добрых суседзяў. І ён будзе рвацца за ёю. Але тут яго можа спыніць боязь моцных ворагаў. Таму адначасова трэба злёгку пераканаць яго, што яна кінула яго, і абудзіць гнеў. Гэтыя розныя пачуцці будуць мучыць яго. Цяга, нянавісць, абражаная вера. І, больш за ўсё, жаданне, каб скончылася гэтая няўпэўненасць, каб было нешта а д н о. Да гэтага, да раўнавагі, заўсёды імкнецца кожны чалавек, герой або шалбер і круцель. І гэтая прага да а д н а г о, да в е д а н н я выбавіць яго з горада хутчэй, чым адна нянавісць або адно каханне. Нянавісць можа забыцца. З каханнем можна праседзець у горадзе яшчэ тыдзень і, між іншым, за чвэрць дня скінуць нас або зрабіць наша становішча нясцерпным. А так ён не будзе чакаць і дня.

— Рацыя. Аб выкраданні скажуць суседзі. А хто аб здрадзе?

Пёс Пана Бога маўчаў. Пасля спытаў ціха:

— Табе не шкада будзе развітацца з ёю?

— З некаторага часу — не шкада, — сказаў Лотр.

— Я спадзяваўся на гэта. Вось яна і скажа. А згодзіцца пайсці ад цябе? Сачыць? Даносіць?

— Ёй давядзецца, — Лотр крыва ўсміхнуўся. — Хацеў бы бачыць я, як гэта яна не згадзілася б.

— Толькі без шуму. Разумееш, нам патрэбен каля яго свой чалавек. Каб раіў, сачыў, даносіў. Лепей за ўсё, калі гэта будзе жанчына. Яна. Вуха наша. Лепшае наша войска… Паабяцай ёй, што адразу, як толькі яна выканае справу, яна вернецца да цябе. Назаўжды. А калі захоча спакою — мы знойдзем ёй мужа… багатага нобіля.

— І што яна будзе даносіць? І як?

— У кожным горадзе ёсць сувязныя галубятні. Хай з кожнага горада адпраўляе па голубу. Калі яны будуць мірна махлярыць, апосталы, калі яны будуць мірна ашукваць і губляць славу і людзі пачнуць забываць іх — яна дасць яму грошай і пераканае «ўзнесціся». І люд будзе чакаць яго.

— А калі ён зробіць замах на веру?

— Ён не зробіць. А калі пачне дбаць аб сіле і славе, калі замахнецца на нас — хай яна прывяжа да нагі голуба пярсцёнак і затрымае іх на тым месцы дні на тры. Тады ў тое месца паскача Карніла з людзьмі.

— І што?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза