Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

Твар Юрасеў быў трохі бледны і мяты з пахмелля. Ён кіўнуў галавою і адышоў з хлопцамі ўбок.

— Што вам, дзецюкі?

— Каб адразу зразумеў, з кім гаворыш, — сказаў Кляонік, — ведай: вось гэты каваль горад узняў, калі вас у катавальню пацягнулі.

Юрась ускінуў галаву.

— Братка! Чаго ж ты раней не прыйшоў?

— А так, — апусціў вочы Кірык. — Справу сваю зрабілі. Увесь горад вакол таўчэцца. Чаго дужа лезці?

— Вось так мы заўсёды, — сказаў Хрыстос. — Я і не ведаў, ці была там проста гурма, ці вёў яе нехта. А цяпер вось іду. Так і не зведаў харошага чалавека. Завуць як?

— Кірык Вястун.

— Запомню. Добрую ты вестку прынёс мне, Вястун. А мне было дужа самотна ў горадзе.

Дзве рукі, чорная і звычайная, сустрэліся.

— Часу мала, — сказаў Вястун. — Па сваёй ахвоце ідзеш?

— Здаецца… па сваёй.

Лотр не бачыў, з кім там гаворыць самазванец, дый не дужа цікавіўся гэтым. Затое ён атрымаў магчымасць пераглянуцца з Магдалінай. Вочы іхнія сустрэліся. Кардынал ухвальна апусціў веі, нібы падбадзёрыў. На вуснах Магдаліны быў дзіўны іранічны выраз. Як бы малення і, зусім трохі, нейкай пагрозы. Кардынал ужо не глядзеў на яе. Яна ўздыхнула рашуча і стала шукаць вачыма Юрася.

— Ведай і гэтых, — казаў каваль. — Яны ўздымалі канцы горада. Гэты — разьбяр Кляонік. Гэта Марка Турай. А унь там яшчэ нашы стаяць.

Ён называў прозвішчы, а Хрыстос варушыў вуснамі.

— Запамятаў?

— Але. У мяне памяць, як вечная.

— А раз вечная, то навек і ведай. Гэта свае. І ў бойцы, і за чаркай, і на прэнгу. Спатрэбіцца дапамога, будуць цябе нейкія там фарысеі хапаць — па дапамогу толькі да нас. Галавою наложым, а выручым.

— Хлопцы, — расчулена сказаў Юрась, — за што так?

— Ты людзей, ты дзяцей нагадаваў, — сказаў Марка. — Мы такога не забываем.

— Верыце, што я — Бог?

— А Бог цябе ведае, — сказаў Кляонік. — Я… не дужа. Але ж хто б ты ні быў — ты з намі ў адну дуду дзьмеш, аднолькавыя поршні носіш, галадаеш, як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты нам веру. Веру ў тое, што не ўсе нам ворагі, што не ўсе нас хочуць ціснуць. Павінен быў ты прыйсці. А там хаця д'ябал лысы з адною наздрой.

— Што ж, — сказаў Юрась. — А можа, і недарэмна так здарылася, што я прыйшоў? Я не віню, а толькі чаго вы не падышлі да мяне, хлопцы? Але і так — дзякуй вам.

І ўсе чацвёра земна пакланіліся адзін аднаму.

— Ідзі, — сказаў Вястун. — Імёны помні.

У гэты час Лотр узняў руку:

— Людзі славутага горада! Пан Бог наш Езус з апосталамі вырашыў на нейкі час пакінуць нас. Будзе ён хадзіць па краі, вястуючы слова Божае.

Кардыналавы вочы былі вільготныя. Твар дыхаў высакароднасцю.

— Спадзяюся, не заробім мы ад яго нараканняў. Ціха і спакойна будзем выконваць свае абавязкі перад ім, месіяй нашым, перад зямлёй нашай улюбёнай, царквою, дзяржавай і панамі. Будзем чакаць яго… За працу, мілыя браты мае. За працу!

У гэты момант не вытрымала і загаласіла нейкая баба ў натоўпе: «А на каго ж ты нас?!.» — і змоўкла, відаць, суседзі цыкнулі. Людзі стаялі моўчкі.

І тады загулі дуды ў руках варты і сумна, высока заспявалі рагі.

Слухаючы іх, стаялі ля мура, на выступе, фра Альбін, Крыштофіч і Кашпар Бекеш. Апошні, відаць, трохі выпіў віна: разрумяніўся гожы твар. На сонечна-залатых валасах юнака ляжаў аксамітна-чорны, з адлівам у сіняе, берэт. Ветрык варушыў на ім пышны султан пер'яў. Плашч перакінуты цераз плячо. На поясе кароткі залаты меч — корд. Дзеўкі заглядалі на юнака. Але ён глядзеў толькі на гатовых у дарогу апосталаў і на таго, хто называў сябе Хрыстом. Глядзеў, нібы імкнуўся зразумець яго.

— Яны не могуць верыць, — сказаў ён урэшце Крыштофічу. — Глядзі, які твар. Відавочна з пахмелля. Боскага ў ім не больш, чым ва ўсіх тут. Звычайны чалавек.

— Лепей скажы, як яны могуць верыць? — усміхнуўся Крыштофіч. — Ну, гэта ў законе. Але твар у яго сапраўды махлярскі. Валацуга, ды і ўсё. І падумаць толькі, што ты так захапляўся гэтай дачкою мечніка, збіраўся сустрэць у касцёле…

Ён перавёў вочы з Бекеша на Хрыста. Параўнанне было яўна не на карысць апошняму:

— Гожы, адукаваны, багаты, з розумам, які з дзяцінства звольнены ад догмы. А ён, кажуць, толькі працягнуў руку…

— Замоўкні, брат Альбін, — змучана сказаў Кашпар. — До…

— Вось яна, сіла сляпой веры.

Бекеш зразумеў, што ў сябра настрой гаварыць казані. І таму ён сказаў з'едліва:

— Ты, здаецца, таксама кінуў на адну жанчыну вокам… І вось яна таксама ідзе з ім. Зірні. Спачатку адну, потым…

— Кгм, — збянтэжана сказаў «пожаг». — Я — гэта іншае…

— І ўсё ж яна ідзе, — мучыў далей Бекеш.

— Ты павінен быў бы ведаць, сын мой, што гуманістам у гэтай юдолі не шанцуе, — павучальна сказаў брат Альбін. — А шанцуе ў гэтай юдолі шэльмам, паскуднікам, ашуканцам і круцялям.

Трубы і дуды ўсё яшчэ спявалі. Лотр схіліўся да Хрыста:

— Бывай… Жыві вольна… Толькі вось што: маску, маску насі. Вочы ў цябе разумненькія. Не дуры. Надзень.

Братчык глядзеў на яго дураслівымі, хітрымі і разумнымі вачыма.

Да Бекеша і Крыштофіча праштурхнуўся праз натоўп Кляонік.

— Здароў, Кашпар. Што, добра ўчора пагулялі?

Конча засмучаны Бекеш адказаў яму з адценнем лёгкай іроніі:

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы