Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

— А што, пры выпадку, можа, і зробім, — сказаў Кляонік.

Брама выпусціла Хрыста з апосталамі. Народ кінуўся быў за імі, — варта, налягаючы на жалезныя палавіны, са страшэннымі намаганнямі зачыніла іх.

— Усё ж ненадзейна гэта, што выпусцілі, — ціха падаў голас кат. — Ім бы хадзячыя клеткі. У мяне ёсць вельмі міленькія.

— Цыц, — сказаў Басяцкі. — Не трэба ім гэтага. Увесь свет — клетка. А ўжо такой клеткі, як княства Беларуска-Літоўскае — пашукаць, дык не знойдзеш… Бывай, Пане Божа.

Дарогі, дарогі, беларускія дарогі. Дажджлівая далячынь. Дарогі. Манатонныя, пяшчотныя і журботныя, як лірны спеў. Чорныя палі. Лужыны. Курныя рэдкія хаты сярод палёў. Скураныя поршні месяць гразь.

Чатырнаццаць чалавек адны на гразкай дарозе.

Перад імі — далячынь.

РАЗДЗЕЛ ХVІІІ ЛАЗАР І СЁСТРЫ ЯГОНЫЯ

…усюды па сёлах ходзячы, дзівы, чары і гуслі якіясь справавалі, накшталт чарнакніжнікаў… Умерлых уваскрашалі… што многім людзям у вялікім здзіўленні было.

«Кроніка Белай Русі»

Быў хворы нехта Лазар, з… сяла, дзе жылі Марыя і Марфа, сястра яе.

Іаан,гл. 11, ст. 1


І хадзілі яны па зямлі беларускай і, не дужа выказваючы сябе, глядзелі, што робіцца на ёй. І Хрыстос шукаў і не мог знайсці, і ўсё больш верыў, што адзіная ў свеце жанчына падступна кінула яго. І дайшло да таго, што стаў ён казаць, што не кахае яе, а хоча адшукаць і адпомсціць. А Іуда не верыў гэтаму, бо кожны час бачыў вочы Хрыстовы.

Магдаліна то ішла, а то і ехала на муле. Не забывала з кожнага мястэчка галубоў адпускаць. А апосталы ад нудзьгі патроху сварыліся. Каток, напрыклад, даводзіў Шалфейчыку, што Тадэй — апостал вышэй за Якуба, а той на гэта рэзонна заўважаў, што гэта нават толькі зірнуўшы, і то ясна, хто вышэй. Ён, Якуб, дыяканам быў, а тыя амаль спрэс рослыя. А Тадэй — скамарох бяскосты, смаржок. Пасля чаго дужа пашкадаваў Тадэй, што ў яго хадуляў няма, бо йначай гэткаму бамбізе і ў морду не плюнеш…

І засумавалі яны.

Але блізкі ўжо быў час, калі зноў давялося ім давесці здольнасць сваю тварыць дзівы.

Прыйшлі яны ў гарачы вечар у весь Збланы, што ля Нёмана, і ўбачылі, што ляжыць пасярэдзіне вуліцы і перакачваецца ў пыле з боку на бок багата апрануты чалавек. І селянін і нібыта не селянін. А над ім квокчуць дзве бабы: старэйшая і маладзейшая. І клічуць яны яго: «Лазар! Лазар!», а той толькі: «Жад-даю пам-міраць. Адкасніцеся!»

— Лазар! Гэта ж я, Марта! А Божачка мой! А ці ён набраўся, як жаба гразі, ці гэта ён памірае? Марылька, падтрымай ты яго, ліханька наша горкае, апошняе.

— І памру, — сказаў Лазар і ляснуўся ў пыл.

І кінулася тады Марта да прышлых людзей і пачала лямантаваць:

— Ратуйцелюдзідобрыятамуштопамёрбратнаш Лазарзгорадавярнуўшыся — ізасталісямыўдзвюхзсястроюсіротыняшчасныяінеабароніцьнасніхто!

А Хрыстос заціснуў далонямі вушы. І ўбачыў малодшую, дзіўнага смаку вясковую кабету. І ўсміхнуўся.

— Лазар, брат наш, памірае, — сказала яна. — А ты хто?

— Я? Я Хрыстос, — і ён схіліўся і прыўзняў галаву таго, хто ляжаў. — Лазар… Паўстань, Лазар…

Лазар, пачуўшы тое, расплюшчыў вочы. Плыло над ім чорнае сонца, а ўбаку, над акаёмам, весела скакаў цёмна-барвяны серпік месіка.

— Сонца ператворыцца ў цемру і месяц у кроў, — шапянуў ён.

— Лазар, гэта я, Хрыстос.

— Хрыстос? Пане Божа, у рукі твае аддаю дух мой.

А потым узніклі перад ім два Хрыстосы… Пасля яшчэ два… Сорак… А за імі — незлічоная колькасць апосталаў.

— Легіёны Гасподні, — сказаў ён, і ўпала ягоная галава.

Тады Марыля, сястра Лазара, пачала гаротна плакаць і стагнаць, а Марта, ломячы рукі, залямантавала:

— Аказаліўцарквенексмерціхваробатаяалекславебожайхайпраславіццапразяесынбожы-ы-ы… Восьбачышпанебожакабтыбыўтутнепамёрбыбратмой.

— Не памёр, але спіць… Дзе тут бліжэйшая крыніца.

— Там, пане мой! — і Марыля паказала ім у яр, зарослы хмызнякамі.

— Добра, — сказаў Братчык. — Ану, Іакаў, Піліп, Багдан, бярыце яго за белы рукі, нясіце за мной.

А крыніца тая была дзівосная. Пясчаная, узятая ў зруб, уся пад крутым схілам.

Падала ў яе вада танюткім, чыстым, як шкло, струменьчыкам з трубачкі балігалова, устаўленай проста ў жарало.

І пасадзілі яны яго ў крыніцу па шыю і так, каб струмень падаў на галаву, а самі адышлі і сталі чакаць Божага дзіва.

— Ты адкуль даведаўся, што п'яны? — спытаў Піліп з Віфсаіды. — Я… гэна… нізавошта б не даведаўся.

Юрась пацягнуў носам:

— Ды гэта і адсюль чуваць. Слівянка… Мёд… Жытняя гарэлка.

— Прыгарэлая, — Якуб абіраў сцябліны лопуха і еў іх. — Ужо я ведаю.

Тумаш чысціў шаблю.

— Ну і дурыла. Гэта не ад яе дымком цягне, — ён аблізнуўся. — Гэта зельвенская аржанка. Яны назнарок робяць, каб з дымком.

— А я кажу — прыгарэлая, — сказаў Якуб.

— З дваранінам ён яшчэ аб гарэлцы будзе спрачацца. Хам!

Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, але ў гэты час мярцвяк у крыніцы заляскаў зубамі.

— Б-б-божа, в-в-ваз-зры на мяне. У по-по-порубе сяджу… Це-цемра непрасвя-цімая, скро-скро-скрогат зубоўны.

І пачалі глядзець у той бок Марта і Марыля, якіх паклікаў Баўтрамей, і з'явілася надзея ў вачах іхніх.

— Лазар! Ідзі прэч! — узгаласіў Братчык.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы