Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

— То мы з сабою возьмем, — Якуб усміхнуўся. — А Хрыстос цябе будзе бласлаўляць, абы табе кудзелю хутка прала.

— Кажы другое палатно, утканае, калі маеш, — падступныя Пятровы вочы нібы чаравалі. — А мы табе будзем пасвячаць.

— Людзі мруць, — ціха сказаў Юрасю Раввуні. — А гэтая… Во каб пярун яе спаліў.

Баба з сумненнем падала Пятру таўсценную штуку палатна. Пётр узвёў вочы і зашаптаў нешта сам сабе. Ніхто не заўважыў, як ён непрыкметна выбіў у сярэдзіну сувоя жарынку са сваёй люлькі:

— На. Будзь блаславёная за дабрыню да нас.

— І да суседзяў, — з іроніяй дадаў Раввуні.

О, каб ён ведаў, што словы тыя трэба казаць не з іроніяй, а з пагрозай!

…Баба паклала палатно ў скрыню і зноў пачала ласкава насоўвацца на іх грудзьмі.

— Прабач, Пане Божа. Прабачце, Божыя госцейкі. Я ўжо і затрымаць вас не магу.

Яна выціснула іх у сенцы, а пасля на двор.

— Ані на хвіліначку не магу. Па кароўкі ў чараду бегчы трэба… Хаця якія ўжо там кароўкі. Два дзесяць нейкія разоў па сем. Вы ўжо як калі-небудзь яшчэ пойдзеце, можа, то заходзьце, заходзьце.

І хаця ўсе — і яна сама — разумелі, што па каровы ісці рана, усе зрабілі выгляд, што так і трэба.

— Мужык калі вернецца? — падступна ўсміхнуўся Пятро.

— Заўтра, любенькія, заўтра.

— То перадавай яму прывітанне ад Хрыста з апосталамі, — усміхнуўся Пятро. — Яшчэ раз будзь блаславёная за дабрыню.

Ён ведаў такіх людзей.

Яны рушылі сваёй дарогай, а баба пабегла сваёй.

І калі яны адышлі ўжо вельмі далёка, Лявон — Пятро раптам зарагатаў. Усе пачалі распытваць, і тады ён расказаў ім усё. Хрыстос аж збялеў.

— Вернемся.

— Позна. Цяпер, пэўна, яна з лазінай да чарады ідзе, а са скрыні з усіх шчылін дым валіць. Пакуль дойдзем… Пакуль тое… А ты што, Езус? Пагоні баішся? Мужык заўтра вернецца.

— Можа, яна гэта таму сказала, каб мы вечарам не вярнуліся, — баязліва сказаў Андрэй.

— Глупства! — сказаў Пятро і раптам зноў зарагатаў. — Каб жа яна не была гэткая разумная ды не выжыла нас адразу з хаты. Ну, пачаў бы кубел смылець — пачула б. А то… «кароў-кі». «Хай зды-ха-юць…» Во, цяпер яна, пэўна, да чарады падыходзіць… А дым ужо з акон.

— Вось што, — сказаў Хрыстос. — Праўда, вяртацца позна. То сядай, кабета, на мула і едзь. А мы за табою. І — бегма! Каб усе гэтыя вёскі бокам абысці, за сабою пакінуць. Каб начаваць ва Ўсялюбе, а то і далей. Спаймаюць — галаву адкруцяць. А табе, Пятро, за такія штукі я ў другі раз усе кіі абламаю аб лысую тваю пустую конаўку.

Яны ішлі хутка. Яны амаль беглі за мулам. Але Пятро ўсё адно часам спыняўся і захэкана рагатаў.

— Во, быдла гоніць… Во, дым убачыла…

І праз некаторы час:

— Во, падбегла… Дом гарыць… Бурным, халера на яго, полымем.

І потым:

— Во, пластае!… Во, раве!

Калі яны такім чынам ужо ўначы дабеглі амаль да Ўсялюба, убачылі агеньчыкі і, знясіленыя, пайшлі трохі цішэй, Раввуні раптам вылаяўся:

— Ну і д'ябал з ёю… Хай уся згарыць…

— Ты што? — здзівіўся Юрась.

— А тое, — з негасімай злосцю сказаў Іуда. — Хай гарыць!

І пасля маўчання дадаў:

— Тыя ў яе таксама, пэўна, прасілі аб літасці. А ўся літасць — кавалак хлеба, каб душу ў целе ўтрымаць, у брудным, у паскудным гэтым свеце.

За іх спінамі было ўжо вельмі многа вёрстаў. Яны дайшлі да Ўсялюба і пераначавалі ў апошняй, на выездзе, глухой карчме.

…А на захадзе сонца набліжаліся да Вераскава два коннікі, адзін з якіх быў муж каменнай бабы, а другі — яго пляменнік.

— Бачыш? — сказаў старэйшы, вытрасаючы з каліты на далонь тры залатыя. — А ты казаў, каб я росту з тых Хадасоў не браў. Захацелі, дык адразу і доўг вясковы заплацілі… А ты: «пашкадава-аць, адкласці бы тро-охі». Вось табе і пашкадаваў бы. Сам бачыў: п'юць ды ядуць. Прыкідваліся ўсё, вядома… Не, праўду вучыць начальства: «Не плоціць мужык падатку — раскладзі яго на прыгуменні ды лупцуй, пакуль не заплоціць. Не бойся — знойдзе».

— Ды я, дзядзька, і сам цяпера бачу, — паныла адказваў грыбасты пляменнік.

— То ж бо, — і шляхцюк засунуў каліту ў запазуху багатай чугі.

— Бацюхны, гэта што ж?! — ахнуў пляменнік.

З павароткі яны ўбачылі зыркае вялізнае полымя, што рвалася ў прыцемак.

Каменная баба сядзела каля дома, які палаў, і выла.

— Гэта ж як, жэно?!

— Хры-Хры-Хрыстос! — смаркалася і рыдала яна.

— Ведаю, што ўсё ад Бога, — нагайка ў мужавых руках уздрыгвала.

— З-ле-е ў дому Хрыста з апо-осталы чэствавала, пра тое ён на наш дом помсту зэсла-аў…

— Якога Хрыста, бервяно ты?!

— Палотны свяці-ілі. Кла-а-ала ў скрыню, — морда ў каменнай бабы была чырвоная, а не плыло хіба толькі з вушэй. — Ад каторага палатна скрыня, а ад скрыні до-ом, заняўшыся, згарэў… Праклялі-і… Нібы жакгва з агнём той праклё-он! У-ы-ы-ы!

Муж пачынаў нешта разумець.

— Казалі, за яе дабрыню да іх, ды-ды-ды Хадосо-оўцаў! А тут зарана па каровы пайшла, ды абачыла дом спалены.

— Дык чаго ж ты, халера табе ў жывот, па каровы зарана пайшла?

— Хры-хрыста хацела вы-жыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы