Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

— Дурніца! Калода! — у гневе кінуў ёй. — Для Бога… Шалберы якіясь, зладзеі, а не Хрыстос быў. — І ў гневе, разумеючы, што ўсё адно дом згарэў і зараз нікуды не паткнешся, аперазаў жонку нагаем. — Каб ты спрахла, у Бога… душу… свяціцеля… — І звярнуўся да пляменніка: — Бяжы, кліч суседзяў. Чорта дагонім, то хаця нап'емся, хаця пысу, рыла гэтае свіное ноч бачыць не буду.

Пляменнік кінуўся на суседні двор. Потым здалёк пралунала:

— Суседзі! Су-се-едзі!

Праз нейкую гадзіну кавалькада коннікаў у сорак, на чале з разгневаным мужам, памчалася ў ноч.

У карчме было цемнавата і дымна. Сталы — векаўшчына — застаўлены ежай і пітвом. Лавы ля сценак. Сценкі на адным узроўні выцертыя спінамі да бляску.

Хаўрус прыйшоў позна. Усе бакоўкі, усе стайні і пуні былі ўжо занятыя. Давялося начаваць у агульным пакоі, галавою на краі стала. На апошні Іудзін залаты засмажылі трох бараноў, папрасілі цыбулі, часнаку і рэпы, чорнага хлеба, двух куранят для Магдаліны, трохі віна і тры «буслы» гарэлкі і мёду. Астатняе карчмар ім зараз жа не аддаў.

— І што паны будуць есці недзе ў нейкага там наваградскага Шабса? Гэта ж, дальбо, і не іудзей. Гэта ж чорт ведае што такое! Беланогая падла, і носіцца са сваім… як… Ну, я не буду лаяцца. Але ж у яго не куры, а ціхія па старасці нябожчыкі. І хіба ў яго гарэлка? Божа мой! Ваш Люцыпар мыў ногі — то і тое вада крапчэйшая была. А заўтра паны будуць мець амаль тое, што і сёння, і за тыя самыя грошы. А я вам яшчэ сена на падлогу…

Пасмяяліся дый згадзіліся. Куды спяшацца?

І вось сядзелі і елі. Якуб адзін даядаў палову барана. Астатнія наеліся ўжо, глядзелі на людзей.

Палаў вялізны камін. Круціліся ў ім на пожагу, шыпелі ў агні кроплямі тлушчу куры. Карчмар стаяў за загародкай у атачэнні куфляў, мерак, бочак; наліваў, мераў, кідаў на гліняныя місы. Прытрымліваючы хусткай, адразаў ад вісячай шынкі. Любата было глядзець — здаецца, удзесяцёх не ўправіўся б за аднаго.

Людзей было ўжо не так і многа. Позна было.

Ян, прыадкрыўшы па-юродску рот, разглядаў на паліцах, што цягнуліся па ўсіх сценках, для прыгажосці пастаўленыя алавяныя і гліняныя распісаныя місы. Іуда пісаў нешта на краёчку стала.

— Ты… гэна… што гэта? — спытаў Піліп.

— А евангелле пра нас… Трэба ж камусьці.

— Добра табе, пісьменны.

Усім было добра. У галаве прыемны туман. Шум. Сядзіць са шлюхай манах-дамініканец. Смяюцца чагосьці. А унь у куце п'е кампанія шляхціцаў. Адзін ужо ляжыць галавою ў місе… Самы сярод іх паджылы, з пасечаным тварам і пачварнымі сівымі вусамі, бурчыць:

— Не, не тое ўжо, што было. Чорт яго ведае, куды коціцца свет! А бывала… Ой, бывала!… Бывала, ежа была лёгкая. Паеў — праз гадзіну зноў есці хочацца… А жанчыны якія былі! Дваццаць узапар цалаваў бы. А цяпер? І на адну не глядзеў бы… Вы ўсе тут шчанюкі. Бывала, віно, дык гэта віно — усе б, як вось ён, ляжалі б… І вечная слава ў людзей цягну-у-лася, цягнулася. А сёння — то-олькі аб'явілі вечную славу — бац, памёр; бац, заўтра ніхто ні храна яго не помніць.

Паступова, аднак, карчма пусцела, і яны засталіся адны. Нават карчмар пайшоў да сябе. Сёй-той ужо драмаў, паклаўшы галаву на стол, або на падлозе, на сене. Не спаў з Хрыстом Пятро. Было душна, і Юрась адчыніў акно. І вось тады, адчыніўшы, яшчэ далёка пачуў ён у перадранішняй цішыні, прыглушаны адлегласцю, тупат шматлікіх капытоў.

— Здаецца, дасціглі, — сказаў ён. — Ну вось, маеш, Пятро.

З'явіліся агні паходняў.

— Хлопцы, пагоня!!! — крыкнуў Хрыстос.

Усе замітусіліся па карчме. Толькі адзін Іуда, здаецца, нікуды не спяшаўся. Некаторыя скочылі за дзверы. Андрэй пачаў ліхаманкава ціснуцца ў падпечча.

…Іліяш, выскачыўшы, пабег гародам, капуснымі градкамі, блытаючыся ў гарбузінні, якое, здаецца, лавіла яго за ногі.

…Хрыстос уздзеў рукі:

— Петрэ-Петрэ, набліжаецца ўжо да мяне келіх мой. Маем праз цябе ўзяці. — І раптам выставіў акно, скеміў: — Хіба што пакуту акном адсюль вымкнуць?

Пятро кінуўся за Братчыкам, які ўжо ціскаўся ў акно:

— І я, пане, па сіле маёй не адпушчу цябе. Але дзе ты будзеш, і я за табою пайду. Куды ты, Божа, туды і я.

Яны ўцяклі акном і пабеглі гародамі. І тут за іхнімі спінамі пачуўся звон шкла і крыкі — коннікі ўварваліся ў карчму.

За стойкаю гасцінна стаяў Раввуні:

— Можа, яснавяльможныя паны выпілі б? Такіх каплуноў, такога мёду!

— Дзе махляры, карчмар?! — зароў муж.

— Якія махляры?… Э-э… Ну… тут, разумееце, я, а ў бакоўцы — жонка, а ў падпечку, разумееце, куры.

— К-куры?

— Я ж не кажу, што львы.

Андрэй у падпечку пачаў квахтаць, раздзімаючы тоўстую морду. Гроб салому і квахтаў, нібы яйка знёс. Вельмі натуральна.

— На двор, — сказаў муж. — Там яны! Н-ну, мы ім!

Магдаліна паднялася ад печкі і выйшла за імі ў сенцы.

— Слухай, — сказала яна мужу. — Ты ведаеш, што на гэтых людзях?

— Здохнуць, каб яшчэ не ведаць?… Заб'ю падлаў!

— На гэтых людзях справа і прэнг самога кардынала. Іх вось-вось павінны ўзяць. Уцяміў?

Шляхцюк атарапеў.

— Д-добра, — урэшце сказаў ён. — Забіваць не буду. Але ўжо д-дам-дам! За мной, хлопцы!

…Апосталы ўцякалі як маглі. А за імі адусюль, даганяючы, валілі коннікі і пешыя з кіёвым крапілам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы