Читаем Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум полностью

1999 і ў будучым 2011 год — год зайца згодна кітайскага календара і год ката паводле індакітайскага.

Выбар зайца для задыякальнага сузор’я і адпаведна — года — можа выклікаць здзіўленне сваёй як бы (на першы погляд) міфалагічнай нецікавасцю, ледзь не прымітыўнасцю. Аднак у гэтым, відаць, і заключана разгадка з’яўлення такой жывёлінкі ў календары. У егіпецкіх іерогліфах стылізаваная выява зайца азначала проста паняцце «істота». Відаць, сакралізаванасць звязана з яго шырокай распаўсюджанасцю. Сапраўды, як сцвярджаюць біёлагі, зайцы сустракаюцца на ўсіх кантынентах Зямлі, акрамя Антарктыды [34, VІІ, 165–180].

Індзейцы Паўночнай Амерыкі лічылі Вялікага Зайца жывёлінай-дэміургам, інакш кажучы, стваральнікам свету. У казках жыхароў еўразійскай і амерыканскай тундры заяц — адзін з цэнтральных персанажаў. У амерыканскім жывёльным эпасе пра братка-труса ён паўстае хітруганам, жартаўніком, вясёлым, дасціпным разумнікам, здольным прадбачыць будучае. А ў чукоцкай казцы «Хто сонца знойдзе?» за сонцам, выкрадзеным пачварамі, гурт звяроў пасылае менавіта зайца як самага хуткага на нагу і адважнага. І заяц выканаў ускладзеную на яго задачу: выкраў з падзем’я сонца, паслаў яго на неба, ды яшчэ з кавалка яго ўтварыў месяц [88, 71–76]. Казка, бясспрэчна, захавала старажытны касмаганічны міф, шырока распаўсюджаны ў Азіі і Амерыцы.

Кітайцы і амерыканскія абарыгены прама звязвалі зайца з Месяцам. Сярэднявечная эзатэрычная еўрапейская традыцыя таксама лічыла зайца атрыбутам усіх божышчаў Месяца і пасрэднікам паміж людзьмі і багамі Поўні. З біялагічнымі асаблівасцямі жывёліны гэта, хутчэй за ўсё, мала звязана, хіба што маецца на ўвазе белы колер беляка. Сапраўды, заяц усюды сімвалізуе святло (адсюль і сонечны водбліск ад люстэрка назвалі «сонечным зайчыкам»). У германцаў багіні Поўні заўсёды з’яўляліся ў суправаджэнні зайцоў, якія неслі ў лапках светачы. Факт з’яўлення зайца на Месяцы тлумачыць буддысцкая міфалогія. Аднойчы, калі Будда быў галодны, заяц прапанаваў сябе ў якасці ежы і сам скокнуў у агонь. За такое самаахвяраванне Будда і адправіў яго на Месяц. Адпаведна ў Кітаі з зайцам звязана ўсё тое, што і з Поўняй: жаночая сіла «інь», жонка імператара, доўгажыццё і шмат што іншае. Сюжэтам многіх твораў жывапісу і рэльефнай скульптуры ў краінах кітайскага ўплыву з’яўляецца заяц з таўкачыкам і ступкаю, дзе ён таўчэ элексір несмяротнасці [63, 96].

У сувязі з тэмай несмяротнасці, матывам жыцця-смерці адразу ўзнікае асацыяцыя са смерцю Кашчэя ва ўсходнеславянскіх казках. Месцазнаходжанне яго смерці (менавіта так!) суаднесена з важнейшай мадэллю Сусвету — Касмічным Яечкам. Ахоўваюць яго прадстаўнікі ўсіх прыродных стыхіяў: вада (акіян), зямля (востраў), расліна (дуб), жывёла (заяц), птушка (качка). Такім чынам, як і ў егіпецкай міфалогіі, заяц тут увасабляе фактычна ўсіх жывёл — «істоту» як такую.

Знакаміты спецыяліст па славянскаму язычніцтву, рускі акадэмік Б. Рыбакоў піша: «У славянскім фальклоры заяц занімае асаблівае месца. Заяц табуяваны; яго нельга ўжываць у якасці ежы; калі заяц перабяжыць дарогу, неабходна вярнуцца. Зайца нельга згадваць, плывучы па вадзе, бо вадзянік усчыніць буру і г.д. У Іпацьеўскім летапісе ёсць паведамленне пра літоўскага заячага бога Дыверыкзе… Заяц разумеўся славянамі ды літоўцамі як прадстаўнік нядобрага пачатку, што і тлумачыць яго ролю ў казках — заяц ахоўвае Кашчэя, яго смерць» [94, 334].

Такога кшталту стаўленне да зайцоў мы тлумачым уплывам на славянскую міфалогію семіцкай міфалогіі, у якой заяц, як і свіння, — нячыстая жывёла. Вядома, што радзімічы — продкі пэўнай часткі беларусаў — у ІХ — Х ст. выплочвалі даніну Хазарскаму каганату, дзе дзяржаўнай рэлігіяй быў іудаізм і адкуль магла прыйсці на нашу зямлю ідэя негатыўнасці зайца.

У сваю чаргу, яўрэі адмовілі зайцу ў станоўчай сутнасці, магчыма, у процівагу сакральным каштоўнасцям пераважнай большасці насельніцтва Хазарскага каганата — цюркаў, паколькі вядома, што ў цюркскіх народаў заяц — такое ж увасабленне жывёльнага царства зямлі, як лягушка — падзем’я, а сава — неба, інакш кажучы, гэта глыбокі этнічны сімвал.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник ищет дом
Наследник ищет дом

ВНИМАНИЕ!!! ЭТО ТРЕТИЙ ТОМ. В АННОТАЦИИ СПОЙЛЕРЫ ПЕРВЫХ ДВУХ ТОМОВ. ЕСЛИ НЕ ДОЧИТАЛИ ВТОРОЙ ТОМ, НЕ ЧИТАЙТЕ АННОТАЦИЮ=)))Графский род Измайловых повержен и согласен выплатить огромную контрибуцию. Но и без Измайловых у царевича Максима хватает забот. Пропала Кристи - и как теперь быть без автомеханика? Максим отправляется на ее поиски. А между тем Глава Гильдии ищет встречи с Зеркальной Маской. Орден Разочарования ищет Максима, чтобы отомстить. А сам Максим начинает задумываться, что стоило бы подыскать себе новый дом. Большой, с лужайкой для зверюги и огромным гаражом для БМВ. Да и людей верных найти бы побольше.Каждый что-то ищет.А между тем все ближе прием в честь царевича Дмитрия. Максиму не терпится встретиться с младшим братом.Вот бы еще найти время по аномалиям пробежаться. Еще сильнее прокачать свою Метку Охотника.

Элиан Тарс

Неотсортированное
Превозмоганец-прогрессор 5
Превозмоганец-прогрессор 5

Приключения нашего современника в мире магического средневековья продолжаются.Игорь Егоров, избежавший участи каторжанина и раба, за год с небольшим сумел достичь высокого статуса. Он стал не только дворянином, но и заслужил титул графа, получив во владение обширные территории в Гирфельском герцогстве.Наконец-то он приступил к реализации давно замышляемых им прогрессорских новшеств. Означает ли это, что наш земляк окончательно стал хозяйственником и бизнесменом, владельцем крепостных душ и господином своих подданных, что его превозмоганство завершилось? Частично да. Только вот, разгромленные враги не собираются сдаваться. Они мечтают о реванше. А значит, прогрессорство прогрессорством, но и оборону надо крепить.Полученные Игорем уникальные магические способности позволяют ему теперь многое.

Серг Усов , Усов Серг

Приключения / Неотсортированное / Попаданцы
Теория адекватного питания и трофология
Теория адекватного питания и трофология

Книга посвящена фундаментальным и прикладным аспектам проблем питания и ассимиляции пищи. В рамках новой междисциплинарной науки трофологии сформулированы основные постулаты теории адекватного питания, в которую классическая теория сбалансированного питания входит как важная составная часть. Охарактеризованы основные потоки, поступающие из желудочно-кишечного тракта во внутреннюю среду организма, эндоэкология и ее главные физиологические функции, роль кишечной гормональной системы в жизнедеятельности организма, общие эффекты этой системы и ее роль в развитии специфического динамического действия пищи. Рассмотрены происхождение жизни, возникновение клеток, трофических цепей и т. д. в свете трофологии, а также ее некоторые биологические аспекты.Показано, что трофологический подход плодотворен для понимания процессов ассимиляции пищевых веществ на всех уровнях организации живых систем, а также для биологии в целом, равно как и для некоторых общих проблем профилактической и клинической медицины.Книга предназначена для широкого круга подготовленных читателей, интересы которых включают биологические, технологические, гуманистические, экологические, медицинские и другие проблемы питания и пищеварения.

Александр Михайлович Уголев , Уголев Александр Михайлович

Неотсортированное / Биология / Биофизика / Биохимия / Здоровье