Читаем Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум полностью

Народы Еўропы бяднейшыя на плошчы пад пасеў, чым народы Азіі, яны ж і вастрэй адчувалі шкоднасць мышы — знішчальніцы ўраджаю. Вось чаму аўтары энцыклапедычнага даведніка «Славянская міфалогія» адназначна ацэньваюць мыш негатыўна, ва ўсялякім разе, факты прыводзяць выключна адмоўнага сэнсу. Але ў такім аўтарытэтным навуковым выданні яўна ігнаруецца казачная традыцыя. Казкі ж, відаць, адлюстроўвалі ранейшыя міфалагічныя ўяўленні, паколькі мыш у іх часта паўстае, на наш сучасны погляд, станоўчым персанажам. Так, у рускай казцы «Ведзьма ды сонцава сястра» мышонак папярэджвае Івана-царэвіча пра небяспеку і выратоўвае ад ведзьмаркі [75, І, 110]. Тое ж у беларускай казцы «Дзедава дачка ды бабіна дачка ў хатцы на курынай ножцы», дзе ў жмуркі з мядзведзем замест гераіні гуляе мышка [112, ІІ, 237–243]. У рускай казцы «Баба-яга» мышкі навучылі падчарку, як перыхітрыць пачвару [75, І, 124]. У беларускай казцы «Ох і залатая табакерка» мышка разам з катом ды рыбкаю дапамагае Янку [112, І, 265–269]. Названыя казкі, як нам здаецца, выявілі яшчэ даземляробчую міфалагічную свядомасць, калі мыш шкоднаю не здавалася, наадварот, маленькая і рухавая, выглядала сімпатычна. Эфект тут, відаць, заключаўся ў кантрасце істот вялікіх ды магутных (ведзьма, мядзведзь) і жывёлінкі маленькай, нязначнай, якая, тым не менш, іх абдурвае. Яе перамога давала і чалавеку надзею на перамогу над прыроднымі стыхіямі, над сіламі хаосу. Акрамя таго, такога кшталту старадаўнія казкі маглі быць яшчэ звязанымі і з культам продкаў: мышы — душы памерлых.

У так званы арыйскі перыяд нашай гісторыі пераасэнсоўваюцца шмат якія ранейшыя міфалагічныя персанажы. Мыш застаецца папулярнай дзеючай асобай казак, загадак, замоў, але стаўленне да яе земляробаў-арыйцаў усё больш негатыўнае: на першы план у ацэнцы мышы выходзіць знішчэнне ёю ўраджаю, а таксама сувязь з падзем’ем — іншасветам нячысцікаў і грэшных душ. У беларускай казцы «Верабей і мыш» істоты зноў жывуць разам, як і ў кітайскім паданні, але жывуць ужо не ў згодзе: хітрая мыш абдурвае прасцяка-вераб’я. Між імі ўзнікае вайна. Урэшце сокал (у міфалогіі ён заўсёды сімвалізуе сонца), пакліканы на дапамогу вераб’ём, перамагае мышынае войска. Як бачым, казка яўна перагукваецца з кітайскім міфам пра сяброўства птушкі і мышы. Але нашы продкі распавядаюць пра, так бы мовіць, вынік суіснавання — вайну паміж птацтвам і звяр’ём, інакш кажучы, вайну Неба і Зямлі, якія звычайна заўсёды знаходзяцца ў гармоніі. Заўважым, што эпізод пра двубой двух біясферных царстваў з’яўляецца не толькі асобным казачным сюжэтам, але і як бы пралогам да некаторых беларускіх казак, тэма якіх з гэтай бітвай абсалютна не звязана. Значыць, пакідаючы ў казачным эпасе такога кшталту матыў, продкі лічылі яго надзвычай важным. Можна думаць, што тут у сімвалічнай форме згадваецца пра касмічную катастрофу.

Нам здаецца, што мыш у нейкі момант развіцця свядомасці індаеўапейскага субстрату замяніла сабою цмока-змея, персанажа ва ўсіх міфалогіях свету надзвычай распаўсюджанага. Як і чаму адбылася такая трансфармацыя, такое здрабненне вобраза магутнага дракона, сказаць пакуль цяжка. Але, магчыма, менавіта таму ў эпоху Сярэднявечча мыш — асабліва кажан — стала лічыцца інкарнацыяй д’ябла, а значыць, увасабляць усё ліхое.

Да нашага часу асталася ў шмат якіх народаў прыкмета: масавые перасяленні мышэй і пацукоў — да вайны. Рацыянальна вытлумачыць з’яву не так складана: звычайна міграцыі дробных жывёл адбываюцца ў перыяд сонечнай актыўнасці (раз у адзіннаццаць гадоў), якая, верагодна, і ў людзях абуджае агрэсіўнасць. Ва ўсялякім разе, вядомы савецкі геліябіолаг Аляксандр Чыжэўскі, вучань Канстанціна Цыялкоўскага, звязваў з актыўнасцю Сонца шмат якія войны ды рэвалюцыі. Ужо не першы раз навука пацвярджае народную мудрасць.

Назіральнасць нашых продкаў выявілася і ў іншай прыкмеце: калі мышэй багата бывае зімою, дык на лета можна чакаць добры ўраджай. Мышы і пацукі выдатна прадчуваюць кліматычную перспектыву, змены ў надвор’і, і адпаведна гэтаму размнажаюцца. Іх выключная жывучаць і, сапраўды, дзіўная магчымасць прадчування (пацукі пакідаюць карабель, які павінен затануць, мышы астаўляюць дом перад пажарам) таксама садзейнічалі міфалагізацыі. Адсюль незлічоная колькасць прыкмет, забабонаў, парад. Так, нявеста павінна была ехаць на вянчанне не еўшы, каб мышы нічога не пагрызлі ў яе доме [101, 270]. Каго мыш пакусае, таго чакае няшчасце [92, 271]. Калі ў доме заводзіцца шмат мышэй, значыць, яны некага выжываюць — чакаецца смерць ці ад’езд аднаго з членаў сям’і [13, 179].

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник ищет дом
Наследник ищет дом

ВНИМАНИЕ!!! ЭТО ТРЕТИЙ ТОМ. В АННОТАЦИИ СПОЙЛЕРЫ ПЕРВЫХ ДВУХ ТОМОВ. ЕСЛИ НЕ ДОЧИТАЛИ ВТОРОЙ ТОМ, НЕ ЧИТАЙТЕ АННОТАЦИЮ=)))Графский род Измайловых повержен и согласен выплатить огромную контрибуцию. Но и без Измайловых у царевича Максима хватает забот. Пропала Кристи - и как теперь быть без автомеханика? Максим отправляется на ее поиски. А между тем Глава Гильдии ищет встречи с Зеркальной Маской. Орден Разочарования ищет Максима, чтобы отомстить. А сам Максим начинает задумываться, что стоило бы подыскать себе новый дом. Большой, с лужайкой для зверюги и огромным гаражом для БМВ. Да и людей верных найти бы побольше.Каждый что-то ищет.А между тем все ближе прием в честь царевича Дмитрия. Максиму не терпится встретиться с младшим братом.Вот бы еще найти время по аномалиям пробежаться. Еще сильнее прокачать свою Метку Охотника.

Элиан Тарс

Неотсортированное
Превозмоганец-прогрессор 5
Превозмоганец-прогрессор 5

Приключения нашего современника в мире магического средневековья продолжаются.Игорь Егоров, избежавший участи каторжанина и раба, за год с небольшим сумел достичь высокого статуса. Он стал не только дворянином, но и заслужил титул графа, получив во владение обширные территории в Гирфельском герцогстве.Наконец-то он приступил к реализации давно замышляемых им прогрессорских новшеств. Означает ли это, что наш земляк окончательно стал хозяйственником и бизнесменом, владельцем крепостных душ и господином своих подданных, что его превозмоганство завершилось? Частично да. Только вот, разгромленные враги не собираются сдаваться. Они мечтают о реванше. А значит, прогрессорство прогрессорством, но и оборону надо крепить.Полученные Игорем уникальные магические способности позволяют ему теперь многое.

Серг Усов , Усов Серг

Приключения / Неотсортированное / Попаданцы
Теория адекватного питания и трофология
Теория адекватного питания и трофология

Книга посвящена фундаментальным и прикладным аспектам проблем питания и ассимиляции пищи. В рамках новой междисциплинарной науки трофологии сформулированы основные постулаты теории адекватного питания, в которую классическая теория сбалансированного питания входит как важная составная часть. Охарактеризованы основные потоки, поступающие из желудочно-кишечного тракта во внутреннюю среду организма, эндоэкология и ее главные физиологические функции, роль кишечной гормональной системы в жизнедеятельности организма, общие эффекты этой системы и ее роль в развитии специфического динамического действия пищи. Рассмотрены происхождение жизни, возникновение клеток, трофических цепей и т. д. в свете трофологии, а также ее некоторые биологические аспекты.Показано, что трофологический подход плодотворен для понимания процессов ассимиляции пищевых веществ на всех уровнях организации живых систем, а также для биологии в целом, равно как и для некоторых общих проблем профилактической и клинической медицины.Книга предназначена для широкого круга подготовленных читателей, интересы которых включают биологические, технологические, гуманистические, экологические, медицинские и другие проблемы питания и пищеварения.

Александр Михайлович Уголев , Уголев Александр Михайлович

Неотсортированное / Биология / Биофизика / Биохимия / Здоровье