Читаем Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум полностью

Гіпербарэя — таямнічая краіна, вядомая яшчэ з Антычнасці: паводле тагачасных аўтараў, Гіпербарэя — арктычны рэгіён, адкуль прылятае паўночны вецер Барэй; таксама і радзіма багіні Лета (Латоны) — маці Апалона ды Артэміды; шчаслівы, багаты край, дзе жыхары заўсёды здаровыя і вясёлыя. У апошні час нават навуковая думка — услед за шматлікімі мыслярамі Антычнасці — схіляецца да прызнання вялікай квітнеючай краіны на тэрыторыі сённяшняга Паўночнага Ледавітага акеана — Арктыды. Калі ў ХІ тысячагоддзі да н. э. адбылася касмічная катастрофа — сутыкненне Зямлі з асцяроідам або перасоўванне кары па яе пластычнаму падсцілу — вось Зямлі змясцілася (планета як бы нахілілася набок), памяняліся магнітныя ды геаграфічныя палюсы, і райская Гіпербарэя пакрылася льдом. Народ, што жыў там, рушыў на поўдзень — як мяркуюць, уздоўж Уральскага хрыбта. Раскапаны нядаўна на паўднёвым Урале надзвычай старажытны горад Аркаім, які ў 2005 г. нават наведваў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін (з’ява беспрэцэндэнтная ў адносінах да археалагічнага аб’екта), магчыма, быў адной з дванаццаці рэлігійных сталіцаў гіпербарэйцаў пасля зыходу іх з прарадзімы. Прыкладна ў VІІ—V тыс. да н. э. частка гіпербарэйскага народа пайшла на Алтай, аказаўшы, відаць, уплыў на фарміраванне таксама і кітайскай цывілізацыі; частка ж рушыла ў Індыю; а трэцяя частка, павольна прасоўваючыся, у ІV—ІІІ тыс. да н. э. дайшла да тэрыторыі сучаснай Украіны. Рух апошніх, вядомых у навуцы як ямнікі, зафіксаваны археолагамі. Перасоўваліся ямнікі на быках, а конь прыручаны пазней — ужо ў стэпах Прычэрнамор’я. Менавіта тут качэўнікі-ямнікі змяшаліся з мясцовым, надзвычай культурным, земляробчым насельніцтвам — трыпольцамі, і далі пачатак народу (пазней — сям’і народаў), вядомай пад назвай індаеўрапейцаў — нашых продкаў, а таксама продкаў шмат якіх нацый Еўропы ды Азіі.

Прыведзеная гістарычная схема, безумоўна, не прэтэндуе на ісціну ў апошняй інстанцыі і на паўнату (ёсць версія, што частка гіпербарэйцаў адразу пасля катастрофы рушыла на поўнач Заходняй Еўропы), але, паўтараем, да яе схіляецца ўсё больш даследчыкаў. Ва ўсялякім разе, ніхто не аспрэчвае той несумненны факт, што буйная рагатая жывёла была прыручана раней за каня і што першыя качэўнікі, тыя ж ямнікі, рухаліся менавіта на быках. Яшчэ раней старажытныя паляўнічыя Еўропы ды Амерыкі палявалі на зуброў, бізонаў і велізарных быкоў — тураў. Шэдэўры першабытнага жывапісу, якому 40–20 тысяч гадоў, адлюстроўваюць у большасці якраз гэтых жывёл, прычым з вялікім майстэрствам і абсалютным веданнем іх фізіялагічных асаблівасцей і паводзін.

Ужо ў палеаліце, а пазней і ў мезаліце бык, мяркуючы па некаторых наскальных малюнках, увасабляў мужчынскую апладняючую сілу, увогуле творчую сілу космасу. Паколькі ў міфалагічнай свядомасці мужчынскі пачатак — заўсёды неба, а жаночы — зямля, невыпадкова, што бык пачаў сімвалізаваць апладняючае Неба. Вось чаму вобраз быка ў сувязі з вобразам жанчыны — як увасабленні Зямлі — праходзіць літаральна праз тысячагоддзі (!). Гэтая лінія, што працягнулася з неаліту, знайшла адлюстраванне ў антычных міфах пра каханне Зеўса-быка да Еўропы; пра сувязь Пасіфаі, дачкі Сонца-Геліяса, з богам Пасейдонам-быком, ад якога нарадзіўся Мінатаўр. У менш антрапаморфных, чым антычная, культурах, напрыклад, у Індыі, дзе асабліва паважліва ставіліся да жывёл, прапродкамі свету лічыліся бык ды карова. У філасофіі індусаў і сёння названыя жывёлы — актыўны і пасіўны пачаткі існага. Старажытныя шумеры, што стварылі першую цывілізацыю ў Месапатаміі, настолькі шанавалі быка, што пра сваіх багоў гаварылі: «дзікі бык», «гарачы бык», «мужны бык» [9, 310]. У вясельнай паэзіі рускіх жаніха і нявесту называлі быком і кароваю [110, 332].

Увогуле арэал ушанавання быка-Неба ўражвае сваімі абсягамі: уся Азія ды Еўропа. У адным з самых старажытных гарадоў свету, раскапаным археолагамі ў Малой Азіі, — Чатал-Гуюку (VІІІ тыс. да н. э.), знойдзены капішчы з выявамі галавы быка.

Рэлігійныя пачуцці выклікаюцца і пастаянна стымулююцца самім існаваннем неба, якое заўсёды над галавою, — далёкае і неабсяжнае. Неба — Абсалют. Аднак свядомасць простага чалавека ва ўсе часы патрабавала больш канкрэтных увасабленняў залішне складанай абстракцыі — Абсалюту, Божаскай Існасці, Сусветнага Розуму. Таму здаўна сімвал і неба, і сонца — звыклы, важны ў гаспадарцы, магутны і прыгожы бык. Яго значэнне асабліва ўзрасло, калі ў выніку астранамічнай з’явы — прэцэсіі — кропка веснавога раўнадзенства ў ІV тыс. да н. э. увайшла ў задыякальнае сузор’е Цялка і знаходзілася там на працягу 2160 гадоў. Якраз на гэты перыяд прыходзіцца росквіт старажытных цывілізацый Усходу, а ў іх — культ буйной рагатай жывёлы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник ищет дом
Наследник ищет дом

ВНИМАНИЕ!!! ЭТО ТРЕТИЙ ТОМ. В АННОТАЦИИ СПОЙЛЕРЫ ПЕРВЫХ ДВУХ ТОМОВ. ЕСЛИ НЕ ДОЧИТАЛИ ВТОРОЙ ТОМ, НЕ ЧИТАЙТЕ АННОТАЦИЮ=)))Графский род Измайловых повержен и согласен выплатить огромную контрибуцию. Но и без Измайловых у царевича Максима хватает забот. Пропала Кристи - и как теперь быть без автомеханика? Максим отправляется на ее поиски. А между тем Глава Гильдии ищет встречи с Зеркальной Маской. Орден Разочарования ищет Максима, чтобы отомстить. А сам Максим начинает задумываться, что стоило бы подыскать себе новый дом. Большой, с лужайкой для зверюги и огромным гаражом для БМВ. Да и людей верных найти бы побольше.Каждый что-то ищет.А между тем все ближе прием в честь царевича Дмитрия. Максиму не терпится встретиться с младшим братом.Вот бы еще найти время по аномалиям пробежаться. Еще сильнее прокачать свою Метку Охотника.

Элиан Тарс

Неотсортированное
Превозмоганец-прогрессор 5
Превозмоганец-прогрессор 5

Приключения нашего современника в мире магического средневековья продолжаются.Игорь Егоров, избежавший участи каторжанина и раба, за год с небольшим сумел достичь высокого статуса. Он стал не только дворянином, но и заслужил титул графа, получив во владение обширные территории в Гирфельском герцогстве.Наконец-то он приступил к реализации давно замышляемых им прогрессорских новшеств. Означает ли это, что наш земляк окончательно стал хозяйственником и бизнесменом, владельцем крепостных душ и господином своих подданных, что его превозмоганство завершилось? Частично да. Только вот, разгромленные враги не собираются сдаваться. Они мечтают о реванше. А значит, прогрессорство прогрессорством, но и оборону надо крепить.Полученные Игорем уникальные магические способности позволяют ему теперь многое.

Серг Усов , Усов Серг

Приключения / Неотсортированное / Попаданцы
Теория адекватного питания и трофология
Теория адекватного питания и трофология

Книга посвящена фундаментальным и прикладным аспектам проблем питания и ассимиляции пищи. В рамках новой междисциплинарной науки трофологии сформулированы основные постулаты теории адекватного питания, в которую классическая теория сбалансированного питания входит как важная составная часть. Охарактеризованы основные потоки, поступающие из желудочно-кишечного тракта во внутреннюю среду организма, эндоэкология и ее главные физиологические функции, роль кишечной гормональной системы в жизнедеятельности организма, общие эффекты этой системы и ее роль в развитии специфического динамического действия пищи. Рассмотрены происхождение жизни, возникновение клеток, трофических цепей и т. д. в свете трофологии, а также ее некоторые биологические аспекты.Показано, что трофологический подход плодотворен для понимания процессов ассимиляции пищевых веществ на всех уровнях организации живых систем, а также для биологии в целом, равно как и для некоторых общих проблем профилактической и клинической медицины.Книга предназначена для широкого круга подготовленных читателей, интересы которых включают биологические, технологические, гуманистические, экологические, медицинские и другие проблемы питания и пищеварения.

Александр Михайлович Уголев , Уголев Александр Михайлович

Неотсортированное / Биология / Биофизика / Биохимия / Здоровье