- Хопiць шаптацца! - усмiхнуўся Янка. - Ты, Аленачка, маю Iрэну не зводзь нiкуды, у нас летам вяселле. Вось прыйшоў да вас, цётка Соф'я, кланяцца, ласкава зiрнуў ён на жанчыну, - дрожджаў дастаньце!
- Дастану... - працягнула Соф'я i насцярожана глянула на Iрэну: няўжо даравала ўсё яму?
- I яшчэ, калi зможаце, дзiцячых кансерваў, - папрасiў Янка. - Мы з Iрэнай да маёй сястры Лiлi паедзем у госцi.
Iрэна ласкава прытулiлася да хлопца.
- Нешта ты цямнiш, Яначка! - прысела ў крэсла Соф'я. - Кастусь! паклiкала мужа. - Iдзi сюды!
У дзвярах паказаўся Аленiн бацька, хударлявы, твар змораны, з алоўкам у руцэ.
- Ты ўсё працуеш? - незадаволена сказала Соф'я. - Усё жыццё ў вядучых iнжынерах ходзiш, а Танька да шэфа падсунулася, начальнiкам паставiў! Сорам! Баба начальнiкам аддзела працуе, табою камандуе! Калека ты, а не мужык! Глянь во на гэтага хлопца! - кiнула ў бок Янкi. - Той, што ты казаў, цi не?
Янка на хвiлiну знiякавеў.
- Падобен крыху... А што? Хто гэта?
- Iрэнчын кавалер.
- А-а-а! Тады не падобен! - i пакрочыў у свой пакойчык.
- У чым справа? - занепакоiлася Iрэна.
- Усё добра! - усмiхнулася Соф'я, падала ёй каву i заўважыла, што рукi ў Янкi затрэслiся, калi браў ад яе гарачы кубак...
Сцяпан прыехаў да Марусi на працу з букетам кветак. Дзяўчаты з яе аддзела ўжо разглядалi фотаздымкi, што прынесла яна з паходу па Нарачы.
- Вось ты i абскакала Анатоля! - засмяяўся Сцяпан. - Цяпер ён абавязкова возьме цябе ў летнi паход!
- А паглядзi, якую сценгазету яна зрабiла для Анатоля! - зазначыла Надзея Шэбан.
- I вершы свае змясцiла, - пахвалiла Зоська, папраўляючы прычоску.
Сцяпан, па-сяброўску абняўшы Марусю, пачаў чытаць сценгазету.
На першым плане - здымак: Маруся ў штармоўцы, ля вогнiшча, з гiтарай. I надпiс: "Ранак сонечны, але бадзёра-халаднаваты. Мы iдзём на лыжах, а я ўяўляю аксамiтна-зялёны дыван маладой вясновай травы. Анатоль, ты вядзеш мяне ў свой летнi паход!.. Гэта ж будзе, праўда? Падобныя на куранятак дзьмухаўцы ў траве, i мы з табою сярод iх..."
Сцяпан з раздражненнем адсунуў газету ўбок.
- Табе не спадабалася? - цiха спытала Маруся.
- Мне не спадабалiся твае фантазii! - абурыўся Сцяпан. - Тысяча клiчнiкаў пад выразам: "Гэты паход прысвячаю табе, Анатоль!" Ён жа цябе не варты! Анiяк табе не падыходзiць: нi iнтэлектам, нi ростам, нi характарам!
Маруся пакрыўджана маўчала. Ужо калi выйшлi на вулiцу, мовiла:
- Ты не маеш права забараняць мне кахаць яго!
- Аднак павiншаваць цябе з першым паходам прыйшоў не ён!
Маруся развiталася i шпарка пакрочыла да аўтобуснага прыпынку.
Анатоль Хвашчэўскi моўчкi назiраў, як Галя збiралася: доўга стаяла ля люстэрка, прымервала некалькi сукенак, але ўсё ёй не падабалася. Нарэшце яна нацягнула джынсы i майку. Прысела на свой ложак i сказала, як адрэзала:
- Я знаёмiцца з Марусяй не пайду!
- Гэта чаму? - здзiвiўся i адначасова ўзлаваўся Анатоль.
- Таму, што сёння сход у Мiколы Гайды з выпадку паходу.
- Ты? Да Мiколы? - аж пачырванеў Анатоль, вусны яго задрыжэлi. - Якiя паходы, калi ты рыхтуешся стаць маёй жонкай?! Пра паходы забудзь!
- Табе, значыць, можна, а мне - забудзь! - ускiпела Галя. - Я марыла пра турыстычную сям'ю, каб муж, жонка i дзецi разам хадзiлi ў паходы, на турзлёты! Каб дружна, весела, разам усюды!..
- На кухнi тваё месца, як i кожнай жонцы! - затрос кулаком у яе перад носам Анатоль. - Я пасварыўся з Мiколам! А ты, як мая будучая жанка, не павiнна iсцi ў гэты ганебны паход, якi вядзе ён!
- А памятаеш, ты казаў, што паходы даражэй за ўсё, нават з жонкай развядзешся, калi пускаць не будзе? Мне таксама паходы даражэй за ўсё! Значыць, мы квiты?
- Жанчына - гэта другое! - буркнуў Анатоль. - У нашай сям'i такога не было! Мой бацька - настаўнiк! I мацi заўсёды яго паважала, нiколi не абуралася, нават калi ён гуляў з бабамi, праўда, адной акно пабiла... Але ж дома i насоўкi яго смаркатыя па вуглах збярэ i памые i ў хаце, i па гаспадарцы ўсё спраўлялася сама! Ён нiчога не дапамагаў, бо казаў, што жанчына - гэта авечка, яна павiнна скарацца i быць паслухмянай, калi кахае! А мая мацi кахала бацьку! А ты? Хiба ты кахаеш мяне, калi вось так размаўляеш?!
- Няхай яно згарыць, такое каханне! - плюнула Галя. - Я не мазахiстка! I ў паход я пайду!
- Тады болей мяне не ўбачыш! - крыкнуў Анатоль i, грымнуўшы дзвярыма, пайшоў ад яе.
Увесь час у тралейбусе дрыжэлi рукi. Супакоiўся толькi ля дома Марусi. Iрвануў дзверы пад'езда, увайшоў у лiфт. Ля Марусiнай кватэры перавёў дыханне i нацiснуў на званок. Дзверы адчынiў Сцяпан.
- Ты ўжо тут за гаспадара? - раззлаваўся Анатоль, пiхнуў яго i зайшоў.
- Анатоль! - кiнулася да яго Маруся. - Чаму ты адзiн, дзе Галя?
- Пра гэта забудзь, - адрэзаў Анатоль i па-гаспадарску развалiўся на канапе. - Дай мне што выпiць!
Маруся заспяшалася на кухню.
- Паглядзi, якую газету яна табе намалявала, - падаў скрутак Анатолю Сцяпан.
Той разгарнуў, абыякава глянуў, нават не прачытаў i задаволена кiнуў газету на стол.
- Маруся! Мая курыца ў цесце гатова? - крыкнуў ёй на кухню.
Дзяўчына ўжо спяшалася да хлопцаў з поўным падносам, на якiм красавалiся, смачна пахлi, наганялi апетыт разнастайныя прысмакi.