Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

- Лепш слухай пошчак конiкаў у траве! - агрызнуўся Мiкола, папраўляючы заплечнiк. - Ганяеш, як на разрад! Я ў майстры спорту па турызме не хачу! Папярэджваў жа ўсiх, што лепш на гэтыя хутары не сунуцца, вось да чаго твая ўпартасць, Анатоль, даводзiць! На пусты жывот да Менска пiлiць трэба!

- Ну, не сярдуй, - прымiрэнча адказаў Анатоль, - мы ж крыху аўтастопам праехалi, ужо да Менскай вобласцi рукою падаць. Ля Плешчанiц на начлег запынiмся. Будзем там у тры гадзiны ночы.

Антось падышоў да Галi i нешта шапнуў на вуха. Тая голасна сказала:

- Сябры, паслухайце паданне!

Анатоль азiрнуўся, запынiўся, быццам чакаў ад яе нейкага падвоху. Але дзяўчына, усмiхнуўшыся, павольна пачала аповяд:

- Гэта здарылася ў той час, калi людзi ваявалi з лукамi i стрэламi. На вайне ў аднаго хлапчука загiнуў бацька. Старэйшы брат яго сказаў: "Вось вырасту i адпомшчу за татку!" А хлапчук i кажа: "А я памiру ўсiх заўтра ранiцою!" Пасмяялiся з хлопчыка ўсе i леглi спаць. А той пабег да сваiх воiнаў i паздымаў з лукаў цяцiвы. Пабег да ворагаў i зрабiў тое ж. Нацягнуў гэтыя цяцiвы на драўляную дошку з дзiркай, атрымалiся струны. Крануў iх рукою - i палiлася журботная мелодыя. Прачнулiся воiны абодвух бакоў i пайшлi глядзець, што дзе здарылася. Бачаць, на тым полi, дзе яны бiлiся, сядзiць маленькi хлапчук i iграе на незвычайным iнструменце. Пачалi яны пытацца ў яго, што ён тут робiць. "Са зброi вашай гуслi зрабiў я, - адказаў той, - вось i распавядаюць яны, колькi гора i слёз прынеслi войны людзям. Гуслi могуць весялей зайграць, але толькi тады, калi вы братамi станеце". Маўчаць воiны, не ведаюць, што i адказаць. "Хворыя вашы душы, - мовiў хлопчык, - буду вам лекарам!" I дзiўная музыка палiлася з-пад ягоных пальчыкаў, абудзiла наваколле. Заслухалiся воiны. А калi сонейка паказалася з-за лесу, пачалi воiны абдымацца i плакаць, называць адзiн аднаго братамi. Вось так музыка зрабiла цуд, - закончыла Галя, - вось так, кажуць старыя, з'явiлiся першыя гуслi.

Антось па-сяброўску сцiснуў Галiну руку i шапнуў: "Я ж казаў - ты мiлая. Усё ў цябе атрымалася..."

- Малайчына! - жвава вымавiў Мiкола i паляпаў Галю па плячы.

Дзяўчаты засмяялiся. Iрэна глянула на Сцяпана: а што скажа ён? Той моўчкi крочыў, гледзячы пад ногi.

- Прывал! - злiтаваўся Анатоль i кiнуў на траву свой заплечнiк. Паўгадзiны!

Мiкола расчаравана ўздыхнуў.

- Пайшлi паходзiм па начным лесе! - прапанавала Сцяпану Iрэна. Той згадзiўся. Нейкi момант iщлi ўбок ад прывалу моўчкi.

- Скажы што-небудзь! - засмяялася Iрэна.

Сцяпан згроб яе ў абдымкi i пачаў палка цалаваць. Iрэна смяялася, адбiвалася ад яго.

- "Зоркi, умытыя вячэрнiм дажджом..." Паэтычна, праўда? - прашаптала Iрэна. - Гэта Мiкола напiсаў такi верш. А яшчэ: "Мы з табою сустрэнемся, веру я... Я цябе адшукаю мiж зорак. Для цябе расчыню я дзверы, я стаў iншым, не той, што ўчора..." Прыгожа? А ты любiш вершы?

- Не, - адказаў Сцяпан, выпускаючы яе з абдымкаў. - Той, хто складае вершы, крыху шызануты, "не от мира сего".

- Ну, што ты галiмацью нясеш? - пакрыўдзiлася Iрэна. - Дзе ты такое вычытаў?

- Што такое "галiмацья"? - не зразумеў хлопец.

- Ты што, не ведаеш? - засмяялася Iрэна. - Гэта калi чалавек гаворыць розныя глупствы. А ведаеш, адкуль пайшло гэтае слова? Адзiн доктар, Галь Мацье, француз, выпiсваў хворым лекi, а на рэцэптах пiсаў розныя анекдоты, для падтрымання духу. Ён быў выдатны псiхолаг, калi так рабiў...

- Я не чытаю кнiжак, - вяла вымавiў Сцяпан, - толькi дэтэктывы або пра агароднiя культуры, пра жывёлу хатнюю. Вось як парсючкоў кармiць, ведаеш? Каб сала было з праслойкаю?

Iрэна скрывiлася i ўздыхнула, падняўшы вочы ў неба.

- А ў вас на хутары ходзяць на вячоркi? - пацiкавiлася яна.

- А як жа! Суседка прыходзiць з таго хутара, буталь прыносiць, у карты рэжамся ўсю ноч...

- I ўсё? А гiсторыi розныя расказваеце? Ну, напрыклад, пра даўнiну цi пра што страшнае?

- Пра якую там даўнiну? Як даўней жылi, так i цяпер! А страшнае што? Вунь у Аўдоццi карова здохла, дык, бедная, высахла ўся, вось табе i страшнае, бо з трох кароў за малако мiльён мела, а цяпер толькi дзве засталiся...

Iрэна засяроджана глядзела ў твар хлопцу.

- Давай лепш цалавацца! - абняў яе Сцяпан.

- А ў цябе дзяўчына ёсць? - вырываючыся ад яго, спытала Iрэна.

- Вось ты i будзеш дзяўчынаю, - прашаптаў ён i павалiў яе на мокрую ад расы траву. - Паедзеш са мною на хутар жыць, згода?

Iрэна сцепанулася ад холаду i адказала:

- Згода, толькi дай мне падняцца, уся штармоўка мокрая! Паўгадзiны прайшло ўжо, пайшлi, а то Анатоль нервавацца будзе!

Яна паднялася i пайшла. Сцяпан застаўся сядзець у траве, засяроджана пазiраючы ёй услед.

Нёман зiхацеў блакiтнай стужкай на сонцы. Але падарожнiкi, не даходзячы да моста, скiравалi ўправа. Пайшлi да дзiвоснай брамы - увахода ў разбураны маёнтак. Сярод старых дрэў стаялi яшчэ ўцалелыя, скалечаныя часам i людзьмi сцены, высокая вежа будынка, на муры якой, зверху, расла зялёная трава i цягнулася да сонца маленькае дрэўца.

- Сядзiба Наркевiча-Ёдкi, - прамовiў Антось. - Славуты беларускi вучоны семнаццатага стагоддзя...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы