Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

Галiнкi акацыi калыхалiся ад подыху соннага ветру, марудна, ласкава краналi халодную шыбiну. Смугла-сiнi вечар прыйшоў на зямлю. Зацiхлi гукi, гамонка руплiвага дня. У маленькай агульнай келлi ля столiка з лампадкаю сабралiся паломнiкi, свецкiя людзi. Яны пазiралi на спакойны, лагодны твар манашкi, прыслухоўвалiся да яе роўнага, разумнага голасу.

- Недасягальны i магутны Бог, - гаварыла яна, - таму наш розум не можа ахапiць усяго i зразумець сутнасць Бога. Але чысцiнёю сэрца свайго мы Яго разумеем i наблiжаемся да Яго. Як нiхто i нiколi не змог удыхнуць у сябе ўсё паветра, так i розум не змесцiць неабсяжнае Божае сутнасцi. Мы павiнны радавацца таму, што Бог недаступны розуму зямнога чалавека, Яго мы будзем пазнаваць усю вечнасць, якая чакае нас пасля смерцi нашай.

- Матушка! - падала голас дзяўчына ў белай блузцы i жоўтай касынцы. Парайце, калi ласка, што мне рабiць! Здаецца, раблю дабро, а выходзiць - зло. Я прыехала на хутар, пачала расказваць усiм пра Бога, кнiжкi духоўныя раiла, а з мяне пасмяялiся.

- Дзiця маё, - уздыхнула манашка, - Хрыстос гаварыў: "Не кiдайце бiсер свiнням!" Не будзь такою даверлiваю, не кiдайся адразу з адкрытаю душою да людзей, не даведаўшыся, хто ёсць хто. Бiсер - гэта душа наша. Пазбягай дрэнных людзей i не старайся iх выправiць - белым чорнае не адбелiш, толькi выквацаешся...

- Матушка! - звярнулася да манашкi другая дзяўчына. - На мяне нi з таго нi з сяго пляткараць...

- Плюнь на iскру, i яна патухне, а калi дзьмуць будзеш, то разгарыцца, i нядоўга да пажару! Калi церпiш ад людзей знеслаўленне - гэта пасланне ад Бога да славы тваёй, бо пакора - вышыня, чым глыбей пакора, тым вышэй чалавек узносiцца духоўна. Ты ж не крыўдуеш на дзяцей, якiя абы-што балбочуць? Дык i на плеткароў не крыйдуй, маючы ўзвышаную душу. Людзi заўсёды будуць пляткарыць - iм не дагодзiш. Калi Хрыстос прапаведаваў, злыя людзi казалi: "У iм д'ябал!" Пачаў вылечваць - то ён, маўляў, дурань! I так iм дрэнна, i гэтак. Людзi ненавiдзяць разумнейшых за сябе. Не шукай спакою i спачування ў людзях, а шукай яго ў Бога i ў людзей веруючых.

- Матушка, а як мне пазбегнуць непрыемнасцяў на новым месцы працы? спытала Аленка.

- Маўчанне - вось поспех, вось пачатак мудрасцi! - адказала тая, паклаўшы ёй руку сваю на плячо. - Калi ты будзеш маўчаць, табе будзе добра на любым месцы, усюды... Аддаляйся ад людскога жыцця, i пазбегнеш граху.

Ружовая Аленчына шчака кранулася мяккай падушкi, рука павольна нацягнула коўдру. У куце перад iконай гарыць лампадка: блакiтнае марыва, водсвет падае на белую сцяну. Цiшыня i спакой ахутваюць келлю. Толькi аднекуль здалёку, бы пранiзлiвы боль, паўстаюць перад вачыма Аленкi прыгожы твар, абцалаваны сонцам у летнiм паходзе, белазубая гарэзлiвая ўсмешка, шырокiя плечы, дужыя рукi, зменлiвы позiрк, сакавiты голас таго, каго нельга вырваць з сэрца.

- Мiкола! - шэпча Аленка.

Але яго засланяе другi - стары, чарнявы, з сiвiзною ў валасах, з позiркам, поўным годнасцi i пяшчоты.

- Я еду ў Гданьск, - гаворыць ён. - Патанцуем на развiтанне?

I знiкае. А на яго месцы стаiць незнаёмы мужчына ў даспехах сярэднявечча i працягвае Аленцы кубак.

- Вазьмi яго, - шэпча, - у iм смерць Чорнай зданi...

"Гэта Вiтаўт!" - здагадваецца Аленка.

- Дарына прыходзiць да мяне кожную ноч. Садзiцца на ложак i ўсмiхаецца, кажа ён. - Я гавару ёй словы кахання, але яна не чуе iх. У той страшны вечар, калi яна выпiла атруту, я хацеў сказаць ёй, што даўно дараваў i толькi яе абраў сабе за жонку. Толькi яе, больш нiкога. Адчай Дарыны апярэдзiў мае словы. Спяшайцеся дараваць сваiм блiзкiм, адпускаць грахi пры жыццi iх!

Аленка працягнула руку, каб узяць кубак, але князь знiк. На яго месцы з'явiлася белая мроя.

- Дарына? - усхапiлася Аленка.

- Малiся за мяне, - прашаптала яна, - вялiкi грэх на мне...

- Я знiшчу Чорную здань! - сказала Аленка. - Скажы, дзе кубак, я дапамагу табе!

- Ты яе не знiшчыш, - адказала Дарына. - Яна ўжо кранулася цябе. Ты i я грэшнiцы, але ж ты жывая. А мне там, дзе я цяпер, вельмi дрэнна, нiхто не молiцца за мяне на зямлi. Тваё месца тут. Тут не растуць мае кветкi. Ты ведаеш, дзе яны растуць? Аб чым папярэджваюць?

- Якiя кветкi? - зацiкавiлася Аленка, але мроя растала ля акна, за якiм ружавела ранiца.

- А-а! - ляпаў сабе па жываце Мiкола. - А я ў цудатворнай крынiцы выкупаўся, усе грахi змыў, праўда, Аленка? - Ён раскалмацiў валасы дзяўчыне, якая толькi што вынырнула з-за палатак. - Ну як, памалiлася? - засмяяўся ён. Малiся, Аленачка, за нас, грэшных, доўга яшчэ нам iсцi прыйдзецца да Вiшанькi!

I ён пачаў складваць рэчы ў свой заплечнiк.

- Iрэначка, прыхарошваешся перад люстэркам? - зычны голас Мiколы гучаў на ўсю паляну. - Што жанчыне патрэбна для шчасця, нават на дзiкiм востраве? Вядома, люстэрка, бо кожная жанчына крышачку свавольная малпа!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы