Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

- Дзякую, - узрадавалася дзяўчына. - А ёсць магчымасць рэстаўрыраваць маёнтак Якуба, знаходзяцца спонсары?

- Усё пакуль у планах, - уздыхнуў Дуброўскi.

Маруся падышла да аконнага праёма, задумалася.

Дуброўскi агледзеў сцяну з мазаiчнымi ўзорамi, пацiкавiўся, хто прыдумаў сюжэт.

- Сама, - адказала Маруся. - Люблю творчую працу.

- Вам падабалася ваша праца ў праектным аддзеле? - пацiкавiўся ён.

- Вядома, - з сумам адказала Маруся. - Столькi задум, iдэй, цудоўны калектыў, i раптам - усё, скарацiлi...

- Так, - задумлiва прамовiў Дуброўскi, - калi вы марыце пра кар'еру, вам трэба працаваць па сваёй спецыяльнасцi.

- Вельмi цiкава! - адказала Маруся. - Пра кар'еру - мару.

- Заходзьце да мяне. Да дзеда Ўладыморыка. Сёння вечарам.

Маруся застыла ад нечаканай прапановы, але згодна кiўнула галавою. Дуброўскi пачаў спускацца ўнiз па лесвiцы. I тады яна ўспомнiла: гэта ж ён i ёсць тое начальства, якое "прыязджае заўтра"! Гэта ж ён дырэктар рэстаўрацыйна-будаўнiчай фiрмы, фiрмы, у якой яна працуе! Фiрмы, якая рэстаўрыруе ягоны фамiльны маёнтак у Вiшаньцы i плануе рэстаўрацыю маёнтка Якуба!

Маруся прысела на камень. Рукi яе апусцiлiся. Хацелася плакаць. "Я сказала яму пра кар'еру, - падумала яна, - i ён запрасiў мяне да сябе!.." Дуброўскi, Вайдаш Дуброўскi. Як яна магла забыцца, што гэтае прозвiшча стаяла на ўсiх фiрменных бланках! Ён зноў яе начальнiк, а яна з iм - пра кар'еру! Быццам сама напрасiлася... да яго ў хату!

* * *

- Мiкола, а чаму гэтыя дробныя чырвоныя кветачкi ў траве завуцца мацярынкай? - дагнала хлопца Аленка.

Хмызняк застаўся ззаду, пайшоў роўны дол, парослы гусiнымi лапкамi i мацярдушкай.

Мiкола глянуў на дзяўчыну i нiчога не адказаў. Аленка сарвала кветачку i паднесла да вуснаў.

- А я ведаю, чаму "мацярынка", - весела сказала яна. - Кветачка лекавая, ад сямi хвароб абараняе, як мацi дзiцятка...

- Зноў ты са сваiмi фантазiямi! - буркнуў Мiкола, прыглядаючыся да зямлi.

- Ты мальваў шукаеш? - не сунiмалася Аленка. - А чаму менавiта iх?

- Адчапiся са сваiмi дзiцячымi пытаннямi! Мальвы - кветкi Дарыны, яны паказваюць на месца знаходжання маёнтка.

Сярод дрэў вiднеўся высахлы раўчук, старое русла рэчкi. Аленка ўзняла галаву, паглядзела на адно з дрэўцаў i весела запляскала ў ладкi:

- Мiкола, пакружы мяне на руках, як раней, я табе за гэта нешта скажу!

- Была б ты добраю дзяўчынаю, каб толькi не дзяцiнiлася!

- Iншы раз так хочацца пабыць маленькаю, прыцiснуцца да цябе i заснуць у тваiх абдымках!

Аленка ўздыхнула i дадала:

- Глядзi - гэта дзiкая яблынька, навокал шмат такiх, значыць, недзе тут быў маёнтак Дарыны...

Мiкола пачаў моўчкi аглядаць яблынькi, стаў на каленi ля зарослага мохам вялiкага пня, пагладзiў яго рукою. За некалькi метраў ад сябе ўбачыў парослыя травою глыбы, кiнуўся да iх, развярнуў i... вачам яго адкрыўся камень бела-блакiтнага колеру.

- А вось i мальва! - закрычала Аленка. - Маёнтак Дарыны!

- Бяжы ў стан, - загадаў Мiкола, - паклiч усiх!

- А пацалуемся ў гонар нашай знаходкi? - засмяялася Аленка i абняла Мiколу.

- Цярпець не магу, калi дзяцiняцца! - раззлаваўся Мiкола. - Табе трэба дзядзьку якога ў кавалеры шукаць, будзе табе татка, а ты дачушка! Напэўна, у дзяцiнстве табе не хапала бацькоўскай цеплынi?

- Не хапала, - з сумам адказала Аленка. - Нiякай цеплынi. Нiхто мяне не любiць. Нiкому я не патрэбна.

I пабегла ад яго.

...Мартынаў груд - паляна з высокай, па пояс, травою. Вакол паляны раслi лаза, рэдкi алешнiк, грабы ды вольхi. Брыгадзiр загадаў хлопцам касiць траву, а дзяўчаты пайшлi ў далёкi канец паляны грэбцi ўжо высахлае сена. Стаяла спёка, а з лесу вецер нёс халадок, шчабяталi птушкi. Прыемна i лёгка станавiлася на сэрцы ў Галi. Учора яна начавала дома, узяла Анатолевы рубашкi ды бялiзну, памыла, адпрасавала. Аленка начавала з Марусяй, у хаце, дзе тая кватаравала. Дзяўчаты палолi бабе Сашы агарод, а вечарам сядзелi дома. Галя зайшла да iх i праз плот убачыла Вайдаша Дуброўскага. Ён сядзеў з дзедам Уладыморыкам у двары, на лавачцы. Галя прывiталася, а дзед запрасiў да сябе, пачаставацца першымi яблыкамi - белым налiвам. Галя сядзела з iмi побач, гаманiла, i душа яе радавалася, што не трэба ўвесь час сачыць за сабою, можна гаварыць, што хочаш, смяяцца, i нiхто цябе не штурхне: маўчы, дурнiца! Вось тады i засумнявалася Галя, цi варта наогул ёй iсцi замуж за Анатоля. Пасля яна зайшла да Марусi з Аленкай i параiлася, вядома, не называючы iмёнаў Вайдаша i Анатоля.

- Адзiн чалавек сказаў мне: удасканальвайся, рабi кар'еру, я буду табе дапамагаць. Не iдзi замуж! А я вось думаю: ну, не пайду я цяпер замуж, а дзе гарантыя, што тады, як зраблю кар'еру, гэты чалавек возьме мяне? А раптам застануся ў старых дзеўках?

- У старых застанешся, - засмяялася Аленка, - а вось у дзеўках - нiколi!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы