Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

А Маруся настойвала на сваiм: замуж табе цяпер не патрэбны! Але Галя Марусi не надта давярала, бо заўважыла нешта не тое ў адносiнах Анатоля да дзяўчыны. Глядзеў ён неяк на яе не так, як на астатнiх, дый краем вуха яна чула ад Сцяпана, быццам у свой час Анатоль сябраваў з Марусяй, а што там было ў iх - невядома. Можа, Маруся i сама за Анатоля хоча, таму i яе адгаворвае? "Але ж i Вайдаш адгаворвае, - мiльганула свавольная думка. - А можа, таму, што кахае мяне? - Галя перастала грэбцi сена, задумалася. - Можа, хоча, калi я пасталею ды паразумнею, ажанiцца са мною?"

Ёй стала весела, яна заўсмiхалася.

- Гэй, што гэта за пакет у траве валяецца? - крыкнуў Анатоль, наблiжаючыся да дзяўчат.

- Гэта, мусiць, Галя ежу з сабою ўзяла, - абазвалася з другога канца паляны Аленка.

- Бярыце яго, ды пайшлi разам абедаць! - прапанаваў ён. - Хлопцы вас ля канаўкi вунь той чакаюць, - паказаў рукою.

Галя пачакала Аленку i, падхапiўшы пакет, дагнала Анатоля.

- Гэта не ежа! - сказала хлопцу. - Гэта я табе рубашкi вымытыя прынесла... Трусы там твае, майкi...

Анатоль аж аслупянеў, здзiўленымi i гнеўнымi вачыма агледзеў Галю. Аленка затаiла ўсмешку i адвярнулася.

- Ды я б сам па iх прыйшоў! - абурыўся хлопец.

- Во! Не ўгадзiла ўжо! - пакрыўдзiлася Галя. - Зрабi чалавеку дабро!..

- Дык навошта ж на поле - да палатак бы прынесла!

- Яшчэ чаго! Як пану насi! Вось iшла сена грэбцi, ведала, што ты тут будзеш, - i прынесла!

Анатоль раздражнёна бухнуўся пад капу сена i стукнуў сам сябе кулаком па калене.

- Галя! - узвыў ён. - Мы ж адсюль пойдзем да старшынi калгаса па экскаватар! Ён дае нам машыну за нашу працу. Потым экскаватаршчык будзе капаць, на тым месцы, дзе зямля правалiлася ля маёнтка Дарыны. А там, можа, i падзямелле адкрыецца, Блакiтны пакойчык... I ты ўвесь час будзеш з гэтай торбай, у якой мае рубашкi, насiцца? У цябе галава ёсць?

У Галi на вачах з'явiлiся слёзы.

- Добра, Анатоль, я торбу панашу! - прапанавала Аленка. - Толькi не крычы на Галю!

Яна ўзяла пакет з рук сяброўкi, абняла яе, i яны пайшлi.

Маруся канчала грэбцi сена з бабай Сашай, калi вясковы дзядзька прывёз на канi халодны, запацелы бiтон з вадою.

- Паклiч i дзеда Ўладыморыка вады папiць! - сказала Марусi бабка.

Дзяўчына пайшла па высокай траве да дзедавай дзялянкi. Старога не было вiдаць. Каса тырчала, уваткнутая ў зямлю. Ля скiрды сена нехта сядзеў, прыхiнуўшыся спiною да яе, у накiнутай на плечы кашулi.

- Ваду прывезлi! Пiць будзеце? - аклiкнула Маруся.

Мужчына павярнуўся, i Маруся пазнала Дуброўскага.

- Дзякуй, - з таемнай усмешкай гледзячы на яе, адказаў Дуброўскi. Сядайце, - прапанаваў ёй.

На нейкi момант Маруся застыла ў нерашучасцi. Потым прысела побач.

- Бачыце, я не кусаюся, - засмяяўся Дуброўскi, - а вы пабаялiся ўчора прыйсцi да мяне...

- У мяне было шмат спраў, - адводзячы позiрк, адказала Маруся.

- Я ведаю, - задуменным голасам адказаў Дуброўскi, - да вас прыходзiла на начлег дзяўчына з турысцкай групы... Аленка. Ахвяра Чорнай зданi.

- Яе яшчэ можна выратаваць, - сугучна ягоным думкам сказала Маруся. - Каб трапiўся добры чалавек...

- Нiякi чалавек яе не выратуе, акрамя яе самой, - заключыў Дуброўскi. Але ўжо позна...

- Яны шукаюць жалезны кубак, якi знiшчыць Чорную здань, - пасля нядоўгага маўчання сказала Маруся. - Але, нягледзячы на ўсё, тайна, вiдаць, не ў самiм кубку. А разгадка - у апошнiх радках падання: "Вы мудры чалавек, князь, сказаў стары, - вы зразумееце i ўбачыце, што знаходзiцца ўнутры прыгожага кубка..." Зразумееце - калi ўбачыце! Ён паглядзеў i зразумеў. Унутры была пустата! Смерць Чорнай зданi ў разуменнi чалавекам таго, што пад прыгожым тварам часта схавана пустая душа!..

- Я заўсёды цанiў у жанчынах мудрасць, - з павагай сказаў Дуброўскi, гледзячы на Марусю.

Ён працягнуў руку да яе валасоў, але Маруся адхiлiлася i прадоўжыла:

- Бабка Саша мне расказвала, што ёсць людзi з мёртвай i жывою душою. Душа жывая ажыўляе чалавека, надзяляе талентамi, iмкненнем да прыгожага, да Бога... Чалавек з мёртваю душою прыпадабняецца да жывёлы: працуе, есць, спiць. Таму мёртвыя душы, як кампенсацыю, часта атрымлiваюць прыгожыя постацi. У старажытных жыдоўскiх рукапiсах знаходзяцца запiсы аб тым, што Iсус не быў прыгожы, але твар яго свяцiўся дабрынёю i ўсiм ён здаваўся самым прыгожым на свеце...

- Вы - цудоўны чалавек, - сказаў Дуброўскi, усмiхнуўшыся. - Ведаеце, калi мы яшчэ працавалi ў "Менскбудпраекце", неяк разам з паперамi вы аддалi мне чарнавiк нейкага пiсьма...

Вусны ў Марусi перасохлi ад нечаканасцi: няўжо пiсьмо да Анатоля, але ж яна яму не пiсала?!.

- Пiсьмо Дарыны да Вiтаўта, - цёплыя, арэхавага колеру вочы Дуброўскага глядзелi на яе з зацiкаўленасцю. - Я ведаў гэтую гiсторыю кахання. А вас яна, напэўна, моцна ўразiла, калi пiсьмо гэта вы напiсалi на адваротным баку праекта...

- Студэнцкая звычка, - засмяялася Маруся, - студэнцкая звычка пiсаць у канспектах пiсьмы!

- Вы марылi пра рамантычнае каханне, уяўлялi сябе ў мiнулым князёўнай? твар Дуброўскага асвятлiла па-сяброўску шчырая ўсмешка.

- Не, - суха адказала Маруся. - Я не рамантык i рамантыкаў не люблю!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы