- Чырвоную свечку купiў? - перапытала Галя. - Запальвай! А цяпер вазьмi дзвюма рукамi i апусцi так, каб полымя было на ўзроўнi кален. Павольна падымай свечку ўверх, у тых месцах, дзе свечка будзе трашчаць, патрымай больш часу. Уявi сваю каханую i кажы: "Я пазбаўляюся ад звязкi з табою, я хачу быць вольным ад цябе. Даруй i адпусцi!" Калi полымя свечкi акажацца на ўзроўнi лба, патушы свечку.
Лёнiк зрабiў усё, што сказала Галя. Калi яны выйшлi з царквы, дзяўчына папярэдзiла:
- Абавязкова спалi яе фотаздымак!
Лёнiк кiўнуў i папрасiў дазволу правесцi яе да iнтэрната. Галя згадзiлася. Размаўляць з Лёнiкам было цiкава. Ён працаваў будаўнiком, шмат дзе бываў i аказаўся цiкавым хлопцам. Галя так пранiклася да яго душою, што запрасiла на кубачак кавы.
- Галечка, ты такая цудоўная дзяўчына! - усмiхнуўся Лёнiк. - Давай сустракацца! Толькi спачатку навучы, што яшчэ трэба рабiць, каб забыць яе!
- Па-першае, нiколi не размаўляй на тэмы кахання, пра сваю каханую больш не расказвай нiкому, сам не ўспамiнай i не чытай любоўных раманаў, не глядзi серыялаў пра каханне, - павучальна сказала Галя. - Пазбягай з ёю сустрэч, усё спалi: пiсьмы, паштоўкi... Кожны ранак апускай пальцы ў пасудзiну з халоднай вадой, правай рукi пальцы, i рабi "водаварот", тады кажы: "Чыстая вадзiца, змый з мяне гнеў i прывязанасцi, дапамажы мне занава нарадзiцца!" Зрабi шэсць кругоў i вылi ваду на макушку, засмейся i ўявi, што нарадзiўся занава.
- Дзякую, Галечка! - засмяяўся Лёнiк. - Нiколi цябе не забуду! Ну, бывай!
Ён яшчэ раз падзякаваў за каву i пайшоў з яе пакойчыка.
...Цела кранулiся вiльготныя сцяблы чароту. Затым цёплы рачны пясок, колкi да кожнай часцiнкi, да кожнай пясчынкi адчувальны, пасыпаўся на жывот. Багiня заварушылася, пацягнулася, прачынаючыся, але пацалункi пяшчотна-мяккiх вуснаў лагодна, не настойлiва вярнулi яе назад, у сон. Багiня адчувала, як адзiн яе бок агортвае маленькая, утвораная ад лёгкага ветрыку хваля, затым белае марыва ахутала яе ўсю, праглынула. Яна паднялася над зямлёю, стала прыгожым матыльком, заблыталася ў валасах каханага, ператварылася ў кропельку i застыла на яго цёмных вейках. Яна бачыла ягоныя вочы: аксамiтна-цёмныя, лагодныя i шчырыя, яны таiлi ў сабе цеплыню сонца i безлiч таемных, нязведаных чараў... Ягоныя вусны... Пiць бы з iх, бы крынiчную ваду, i памiраць ад смагi...
- Вайдаш... - прашаптала багiня.
- Вайдаш... - зашапацелi сцяблы чароту.
Багiня забыла свае iмя. Яна не хацела ўспамiнаць яго, баялася вярнуцца ў рэчаiснасць. Ёй так было добра з iм. Яна не хацела расплюшчваць вочы, а святло настойлiва бiла ў твар, прымушала агледзецца навокал. Багiня закрыла вочы рукою, але ён адхiлiў гэтую руку i пачаў цалаваць яе: танюткiя пальчыкi, далонь... загарэлае плячо, вусны, i багiня расплюшчыла вочы i ўбачыла над сабою высокае зеленавата-празрыстае неба. I тады яна заплакала, бо ўспомнiла сваё iмя... Яна ўжо не магла сказаць яму: "Вайдаш..."
...Калi ад'язджала з Вiшанькi, прыбег Анатоль, ён амаль ускочыў у хату, збiў з ног бабку Сашу, прымусiў яе выйсцi i са злосцю вымавiў Марусi:
- Ты што, думаеш, ён у цябе закахаўся? Ды ён проста палюбоўнiцу шукае, каб чыстую, без СНIДа! Смяюцца... I вёска ўся смяецца!
Тады ёй стала так балюча i горка, што яна ледзь стрымалася, каб не заплакаць. I з насмешкай адказала яму:
- Лепш быць палюбоўнiцай князя, чым жонкай хама!
...Бяздоннае неба зберагала спакой i маўчанне.
- Што з табою? - прашаптаў Вайдаш.
"Усё пройдзе, - падумала Маруся, - застанецца толькi ўспамiн..."
- Не хачу развiтвацца з Нiцай, - адказала яна.
- Мы яшчэ вернемся сюды, - усмiхнуўся Вайдаш.
"Я ўсяго толькi эпiзод у тваiм жыццi", - падумала Маруся.
У глыбiнi вачэй яе застыла горыч. Яна нiколi не забудзе, як ён называў яе багiней, як гаварыў камплiменты, як цалаваў яе цела, як багатварыў... Яна паверыла яму i адчувала сябе багiняй. Але памятала, што гэта толькi гульня, чароўная казка... Няхай яна доўжыцца больш, казка, якую ён сам прыдумаў... Багiня i яе Тварэц...
- Няхай доўжыцца казка, - прашаптала Маруся i абняла яго.