Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

- Я ж казаў вам - каханне ад д'ябла, - заключыў Антось, уздыхнуўшы. Каханне прыносiць пакуты, здраду, яно забiвае. А любоў боская - самая правiльная любоў на свеце. Яна - у манастырах...

- Чаму вы не прыйшлi ўчора вечарам? - запытаў Марусю Дуброўскi, заходзячы ў двор бабы Сашы.

Маруся кармiла пшаном куранят. Азiрнулася, глянула на яго.

- Адзiн раз я ўжо зайшла, да дзеда Ўладыморыка, па справе, - уздыхнула Маруся, - а колькi стала плётак! Сказалi, што я - ваша палюбоўнiца.

- Вось як? - засмяяўся Дуброўскi. - А я чуў другое...

- Мяне зусiм не цiкавiць, што вы чулi, - адказала Маруся i паднялася на ганак. - Сёння я еду дадому. Работа мазаiчнiцы больш не патрэбна ў маёнтку.

Дуброўскi сарваў маленькую блакiтную кветачку ў траве. Яна мела тры пялёсткi, а пасярэдзiне дзве стрэлачкi.

- Ведаеце, як называецца гэта кветачка? - лагодна запытаў Дуброўскi.

Маруся ўсмiхнулася, твар яе пасвятлеў.

- Гадзiннiчак, - адказала яна. - Я так назвала яго ў дзяцiнстве... А другую, ружовую, у якой пялёсткi падобныя на сонечныя промнiкi, - сонейкам... Я любiла сваю вёску Хвойнае, там былi такiя добрыя людзi! Яна выселена з-за радыяцыi, але людзi вяртаюцца, а ў iншыя хаты засялiлiся чужыя - прыезджыя людзi з розных месцаў...

- Вы пакажаце мне сваю вёску? - папрасiў Дуброўскi. - Раскажаце, дзе хто жыў...

- Гэта ж далёка...

- Мы паедзем на маёй машыне.

- Не, дзякую, - адмовiлася Маруся, - ужо i так куча плётак. Сустрэла неяк у лесе Анатоля, выдумалi, што абдымалiся. Цяпер пра вас i мяне...

- З людзьмi нiзкаiнтэлектуальнымi трэба паводзiць сябе асцярожна, - сказаў Дуброўскi. - Раней я таксама гэтага не ведаў i, як вы, таксама iшоў да iх з адкрытаю душою, гутарыў з усiмi, панiбрацтваваў... А яны не паважаюць тады, калi знiжаешся да iх. Яны паважаюць таго, хто зверху над iмi, таго, каго трэба баяцца, хто не звяртае на iх увагi, не размаўляе з iмi. Вось былi два дырэктары ў адным саўгасе. Першы - просты чалавек, гутарыў з iмi, калi чарку-другую прапусцiць, а то i прынясуць яму дадому, як дасць каму машыну цi так што - даведку якую выпiша. Дык яго не баялiся - свой чалавек! I пляткарылi... А прыйшоў другi, дык да яго звяртаецца чалавек, а ён сядзiць i маўчыць. Той чалавек другi раз перапытае: "А можна мне гэта?" Дырэктар зноў маўчыць. Тады калгаснiк аж у ногi кланяецца: "Даражэнькi, а цi можна мне гэта,га?" Вось толькi тады дырэктар, ад сэрца адрываючы, кiне яму: "Добра, iдзi!" А на вулiцы да яго падысцi баялiся, такi ганарысты быў, бо як хто падыдзе i спрабуе казаць што яму, дырэктар iдзе, а чалавек бяжыць ззаду i гаворыць: "А можна мне, га?" Дырэктар сабе пад нос: "Добра, iдзi!" А ў сям'i ён быў ласкавы i разгаворчывы. Так што вучыцеся i вы не размаўляць, вытрымлiваць паўзу, калi да вас звяртаецца хам, быць ганарыстай...

- Вы людзей называеце хамамi? - з прыкрасцю спытала Маруся. - Значыць, вы князь, а яны - хамы?

- А як можна назваць людзей, якiя ўсё жыццё, як свiннi лыча, галавы нiколi не падымалi да сонца. Не бачаць нiякай прыгажосцi навокал, жывуць сярод прыроды i псуюць яе. Гараджане так да прыроды не ставяцца. Пасля паходу ўсё пасля сябе прыбяруць. А вы былi на ўскрайку лесу? У мiнулым годзе там дровы калгаснiкi для пiларамы загатаўлiвалi, дык засмецiлi ўвесь лес - галлё, пнi выкарчаваныя, усё гнiе, не прайсцi, спаганiлi лес. А можна ж было ўсё сабраць у кучу ды людзям аддаць на растопку печаў цi так куды... Металалом з механiчнага двара ў полi валяецца абы-дзе, расцягнуты па ўсiм поплаве. А раней тут якiя травы былi, кветкi. Мазуту ў рэчку злiваюць. Што датычыць мяне, то многiя мне зайздросцяць, багаты, маўляў, маёнтак аднаўляю не так для санаторыя, як для сваёй славы. Яны мне зайздросцяць. Як насякомыя, якiя ляцяць на гнiлое, так i зайздросны чалавек, прамiнуўшы добрыя намеры блiжняга, вышуквае ў iм заганы, каб упiцца языком-джалам сваiм...

Дуброўскi прысеў на лавачку. Маруся апусцiлася на ганак, уважлiва слухаючы яго.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы