Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

Зоська нiчога не адказала. Iшлi невялiчкай сцяжынкай, паўз рэчку. Нечакана, на павароце, пачулiся дзiўныя гукi - быццам сабака скуголiў. Алесь насцярожана прыслухаўся, прыгледзеўся i ўбачыў на сцяжынцы бабра. Светла-буры небарака з невялiкай круглай галавою i амаль голым плоскiм хвастом глядзеў на iх маленькiмi вочкамi, чорнымi, як вугольчыкi, i выцiраў iх кароткiмi пярэднiмi лапкамi, нахiляючыся то ў адзiн, то ў другi бок. З вачэй звярка кацiлiся слёзы, i выгляд ад гэтага ў яго быў няшчасны.

- Чаму ён плача? - цiха спытала Зоська.

- Таму, што мы з табою загарадзiлi яму дарогу.

- Хiба ён не можа абысцi?

- Вось у гэтым яго i бяда, што не можа, - самотна мовiў хлопец. - Такi ўжо ён дзiвак. Калi выйдзе з рэчкi пагрызцi кару асiны, то абавязкова павiнен вярнуцца назад па той самай сцяжынцы, па якой прыйшоў. А калi яна занята, то будзе сядзець i плакаць... З-за гэтага яны i гiнуць.

- Кажуць, хто заб'е бабра, таму не будзе дабра, - успомнiла прыказку Зоська.

Бабёр старанна выцiраў вочкi, прысядаў, зноў станавiўся на заднiя лапкi, умольна пазiраў чорнымi вочкамi, пакуль Алесь з дзяўчынай не адышлi ўбок. Тады звярок падскочыў ад радасцi i заспяшаўся да рэчкi, плюхнуўся ў ваду i знiк.

Нечакана Алесь абняў Зоську i пацалаваў. Дзяўчына вырвалася ад яго i пабегла дахаты праз зелянеючыя агароды.

- Мне трэба жонка не толькi прыгожая, але i разумная! - буркнуў Анатоль, скручваючы палатку.

Галя пераступiла з нагi на нагу, кiнула позiрк у бок Антося, той сядзеў на ўжо сабраным заплечнiку i перабiраў струны гiтары.

- Толечка! Ва ўсiх людзей здараюцца памылкi! - умольна заглянула яму ў твар Галя.

- А хто пусцiў плёткi пра мяне i Марусю? - са злосцю вымавiў той. - А хто кожнаму сустрэчнаму-папярэчнаму расказваў пра мяне i Вайдаша? З усiмi, як дурная, раiлася: iсцi мне за Анатоля цi чакаць Вайдаша?

- Навошта мне твой Вайдаш! - узмалiлася Галя. - Ён жа з Марусяй спутаўся начальнiк са сваёй падначаленай! Яна палюбоўнiца ягоная!

- Што? - вытарашчыў вочы на яе Анатоль, адкiнуў убок палатку. - Ану! Антось, пайшлi хутчэй да Мiколы, час ехаць ужо! Па дарозе я зайду да Марусi... - буркнуў сабе пад нос.

Яны пакрочылi ў бок вёскi. Галя пакорлiва плялася ззаду Анатоля.

- Калi ты ўжо навучышся апранацца! - кiнуў ёй Анатоль. - Сорамна, калi каго знаёмага сустрэну! Ты так i ў горадзе хадзiць будзеш? Босая, сукенка брудная...

- Гэта ж вёска... - прамармытала яна.

- Вёска, вёска! - агрызнуўся той. - Паглядзi, як Гайва апранаецца!

- Яна ж сястра князя...

- А Маруся?

Галя аж ускiпела:

- А што ёй? Курве гэтай! Твая была палюбоўнiца - хамава, цяпер - князева! Сяброўка такая - хлопца ў мяне адбiла, абодвух! Вунь у Зосьчынай мацi ёсць сяброўка - Святлана, дык сёння Зосьчыну мацi ў раддом забралi, а цётка Света ўсё дапамагае: кароў доiць, свiней кормiць! Цётчынаму мужыку есцi варыць! Вось гэта сяброўка, дык сяброўка!

Галя пiхнула нагою хортку i ўвайшла ў свой двор. Азiрнулася, крыкнула на развiтанне Анатолю:

- Шчаслiвай дарогi!

I, плачучы, заспяшалася ў хату.

Хлопцы скiравалi да Мiколавага двара. Той ужо чакаў iх - сядзеў на лавачцы пад яблыняй. Побач - спартовая сумка.

- Што, на працу ўжо сабраўся? - усмiхнуўся Анатоль.

- Дык Наташка ж, трамвайшчыца, - глянуў у бок Антося, - памятаеш, такая прыдуркаватая, усё жратву мне насiла, да сябе на працу ўладкавала! Цяпер буду вучыцца на вадзiцеля, у горадзе застануся. Хоць адна дзяўчына добрую справу зрабiла!

- А што з Аленкай? - пацiкавiўся Антось. - Усё мiлавалiся ў паходзе...

- Навошта яна мне з такою дурною маткаю! Праўда, ужо пакойнiца матка, але ўсё роўна непрыемна ведаць, што Аленка яе дачка... Мне б дзяўчыну з добрага роду, вось як Гайва... - задумлiва ўзняў вочы Мiкола. - Але яна не хоча быць са мною - Алеся кахае... Што ж, будзе дзяўчынаю маёй мары... Прыгожая! Праўда, хлопцамi кiдаецца, кошту сабе не ведае, задавака ганарыстая!

- Даганарыцца! - заключыў Антось. - З доўгага выбору - лапцi ды аборы...

- Яе ж брат дадому адправiў! - выйшаў з хаты бацька Мiколы.

Хлопцы прывiталiся з iм. Дзядзька сеў з iмi побач на лаву, запалiў.

- Што, скончыўся паход? - закiваў галавою. - Цяпер - хто куды... А ты, Антось, дзе працаваць збiраешся, можа, таксама, як мой Мiкола, ад вёскi адмовiўся...

- Я ў семiнарыю пайду вучыцца, - адказаў той.

Хлопцы са здзiўленнем паглядзелi на яго.

У гэты момант у двор уляцела заплаканая Зоська.

- Дзядзька Адась! - заплакала яна. - Вы, як бацька хросны, парайце, што мне рабiць! Мацi яшчэ ў раддоме, а цётка Света бацьку нашага забрала да сябе жыць! Я адна па гаспадарцы! А што ж я мацi скажу, калi з раддома явiцца? Дзе татка, скажу? - галасiла яна. - Да цёткi Светы перайшоў! Вось якая яна сяброўка была маёй мацi - мужыка адбiла!

- Мусiць, яны даўно ўжо знюхалiся, - агоркла мовiў дзядзька Адась, прытулiўшы да сябе Зоську.

- Бабам нельга верыць! - са злосцю абазваўся Мiкола. - Сяброўка - гэта першы вораг! За што я жанчын не люблю! Вось мужчынскае сяброўства - гэта жалезна!

- Свет - бардак, а людзi - б... - буркнуў Анатоль, пацiраючы бараду.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы