Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

Калi падышлi да хаты дзеда Ўладыморыка, Антось стаў насупраць Гайвы i прамовiў:

- Памятай, у цябе брат вялiкi чалавек, князь, дырэктар фiрмы, а ты пустая i дурная... Цябе нiколi не пакахае нiводзiн хлопец, бо ты кiдаешся iмi, зневажаеш. Табе здаецца, што ты - каралева, а на самай справе - дзяўчынка на ноч... Так, хто першы пацалуе!..

Гайва з размаху стукнула яго па твары.

- Дзякуй, - пацёр шчаку Антось. - Можа, паразумнееш! Другi табе праўду нiколi не скажа, а выкарыстае тваё глупства ў сваiх мэтах... Хлопцы любяць дурненькiх, без гонару, пустых, як збанок той, што валяецца ў дзеда Ўладыморыка ля сабачай будкi...

* * *

Горкiмi здавалiся першыя яблыкi, горкiмi былi малiны i ўвесь свет для Зоськi, асаблiва калi яна падыходзiла да люстэрка. Увесь яе твар быў пабiты прышчамi. Хоць i працавала яна бiблiятэкаркай пасля заканчэння тэхнiкума, хоць i кнiжкi цiкавыя чытала i шмат ведала, але нiводзiн з хлопцаў нiколi не запрашаў яе да танцаў. Вось i Матрунiн Алесь. Хутка будзе настаўнiкам у iхняй школе. Цiкавы i добры хлопец, заўсёды ёсць з iм аб чым пагаварыць, а як танцы, дык мiма праходзiць.

Зоська нашчыпала цыбулi ў боршч i памкнулася ўжо iсцi ў хату, як праз плот яе гукнула жанчына ў ружовым халаце. Гэта была госця дзядзькi Рыгора.

- У цябе памада для губ ёсць, прыгажуня? - папыталася ў яе жанчына. - Нясi мне сюды!

Зоська паслухмяна пайшла ў хату i прынесла.

- Завi мяне Соф'я, - сказала жанчына, малюючы вусны. - На каву не хочаш мяне запрасiць?

- Хадземце, - сцiпла адказала Зоська.

Соф'я ўладкавалася на стуле i чакала, пакуль дзяўчына згатуе пiтво. Затым, адсёрбваючы гарачую каву, мовiла:

- Дапамажы мне ў адной справе. Трэба дзядзьку Рыгора прычараваць... А ў цябе ёсць хлопец? - зыркнула на яе вачыма, згледзела на падваконнiку сшытак, разгарнула. - Ой, Алесь, Алесь... Вершы яму пiшаш? Давай i Алеся твайго прычаруем, га?

- Не, мне не трэба! - адмовiлася Зоська.

- Тады дазволь люстэркам тваiм, тым, вялiкiм, што ў калiдоры, пакарыстацца. Мне трэба зараз. На сенавал яго мне аднясi!

- А самi вы не можаце? - павысiла голас Зоська. - Я ж вам не рабыня!

- Не пiшчы, казяўка! - скрывiлася Соф'я. - Маё каханне вышэй за вас усiх! Усе вы - нiкчэмнасць!

Яна зняла са сцяны люстэрка i пайшла з iм на сенавал да Рыгора.

- Свечкi будзеце палiць? - крыкнула ёй услед Зоська. - Хлеў не спалiце.

Соф'я палезла ў кiшэню халата i выцягнула адтуль маленькую кнiжачку, на вокладцы якой быў намаляваны д'ябал i розныя незразумелыя знакi.

- Чорная магiя, дурнiца! - скрывiла вусны Соф'я. - Будзеце мяне баяцца ўсе як агню!

I палезла па драбiнах на гарышча ў хляве.

Зоська спужана лыпала вачыма, затым пабегла, замкнула сваю хату i накiравалася ў двор бабы Сашы.

Старая пякла аладкi. Запрасiла Зоську пачаставацца. Тая расказала бабцы аб усiм, што здарылася.

- Трэба Ўладыморыка паклiкаць, пайшлi! - знайшлася бабка Саша.

I яны заспяшалiся да дзеда. Дома быў Вайдаш. Ён прыветлiва сустрэў бабку i Зосю, прапанаваў сядаць, пачаставаў мёдам, а сам пайшоў у сад за дзедам. Уладыморак выслухаў iхнi аповяд, i яны ўсе, разам з Вайдашам, вырашылi пайсцi да Рыгора. Таго дома не аказалася. Аўдоцця, якая ведала ўсе вясковыя навiны, сказала, што Рыгор яшчэ ўчора вечарам паехаў у горад. Тады яны пайшлi да хлява. Раптам дзверы самi расчынiлiся, падняўся буран, раскiдаў па двары сена, закружыўся вiхор... Страшэнны крык пачуўся з хлява... Калi ўсё сцiхла, Вайдаш, пачакаўшы крышку, падняўся на гарышча. Тое, што ён убачыў, прымусiла яго здрыгануцца. Цела Соф'i нейкiм дзiўным чынам было рассечана на дзве часткi, якiя знаходзiлiся па розных баках вялiкага люстэрка...

Залацiстыя купалы i зялёныя сцены велiчна паўсталi перад Аленкай, калi яна, пасля наведвання магiлы бабулькi, прыйшла ў Жыровiцкi манастыр. Утульнасць, спакой i цiшыня ўладарылi тут. Ступiла за зялёныя вароты - i адкрыўся ёй другi свет, невядомае дагэтуль жыццё... Iшла Аленка сюды ўжо, каб застацца... Тут усё прачынаецца рана. Аленка паспела да ранiшняй службы. Пазнала сваiх сясцёр - замкнутая, маўклiвая сястра Марыя. На вiд ёй год васемнаццаць. Жывая, усмешлiвая Стэфанiя, год дваццацi. У яе было першае каханне, вяселле. А з войска ён вярнуўся не да яе... Каханне - падман. Гануля - прыгожая, гнуткая. У жыццi не знайшла сябе. Лёс не даў збыцца яе планам i марам. Цяпер усё суцяшэнне - у Богу. Вольга нiяк не зразумее, чаму навокал так шмат злых людзей, таму знайшла прытулак у Бога. Горкае расчараванне ў людзях прывяло сюды i Кацярыну. Загiнулi ў аварыi родныя Святланы i Алены. За грахi бацькоў-п'янiц прыйшла малiцца Таццяна. Так i не ўладкавалiся ў жыццi Дар'я i Iрына. Такi лёс манашак i старэйшых. Зараз усе сёстры моляцца за жывых сваякоў i памерлых...

Аленка прайшла да карпусоў духавенства, знайшла пакой матушкi iгуменнi i папрасiла прыняць яе. Выслухаўшы аповяд дзяўчыны, яе жаданне пайсцi ў манастыр, матушка сказала:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы