Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

- I мары твае, i словы, i каханне - усё гэта дутае, вось такое, як кубак гэты прыгожы! - засмяялася Гайва. - Усярэдзiне ў iм - пустата!

Мiкола пачаў падымацца. Кiнуў позiрк унiз, i яму падалося, што там стаяла i пазiрала на яго жанчына ў ружовым халаце...

Аўдоцця, папраўляючы белую ў крапiнкi хустку, уляцела ў двор дзеда Ўладыморыка. Той корпаўся ў агародзе.

- А бяроз ля цябе насаджана, ай колькi! Мусiць, поўны пограб квасу! сакатала маладзiца i дакранулася рукою да ствала дрэва. - Ай, спёка якая, а бяроза халодная як лёд!

- Белы колер бярозы не для прыгажосцi, - пасмiхнуўся дзед. - Бачыла, як вясною беляць дрэвы? Гэта робяць, каб зберагчы дрэва ад сонечных апёкаў... Вось i бярозе Гасподзь даў белы ствол, каб сонечныя промнi не шкодзiлi.

- А дуб як жа тады? - пераступiла з нагi на нагу маладзiца.

- А ў таго кара тоўстая... Малады - гэты велiкан кволы, не любiць марозу, ветру, сонца, таму прарасцi i жыць першыя два-тры гады ён можа толькi пад апекаю iншых дрэў i кустоў. Ты, напэўна, бачыла на лясных палянках адзiнокiя магутныя дубы? I пыталася ў сябе: чаму яны не загiнулi i растуць тут, калi больш дрэваў наўкола няма! Адказ просты: тут некалi былi дрэвы i кусты, якiя дапамаглi дубу вырасцi. А iх гадаванец перажыў сваiх апекуноў!

Аўдоцця заўважыла, што з гаража выйшаў Вайдаш Дуброўскi, i загаварыла мацней:

- Ай, а мая ж Галечка збiралася замуж за Анатоля, дык гэтая ж Маруся, што ў твайго Вайдаша ў маёнтку працуе, адбiла яго!

Дуброўскi зiрнуў на жанчыну. Яна перахапiла позiрк i дадала:

- Дрэнных кадраў сабе падбiраеце, Вайдаш! Учора Маруся ў лесе з Анатолем стаяла! Як дождж iшоў.

Той уздыхнуў i адвярнуўся ад яе.

- А мая ж Галечка плача i плача! - не сунiмалася Аўдоцця.

Дзед Уладыморык махнуў на яе рукою, падняў вядро i пайшоў у хлеў.

Аўдоцця крыху пастаяла i падалася да другога двара. Тут жыў Рыгор. Мужчына гарадскi, купiў нядаўна ў Вiшаньцы хату. Дзецi ў яго дарослыя, пажанiлiся ўжо. Пакiнуў жонцы кватэру, а сам прыехаў сюды.

Рыгор стаяў на ганку ў джынсах, без майкi.

- Ты, як манах, жывеш! - крыкнула яму праз плот Аўдоцця. - Бабу сабе не хочаш?

- У сваты прыйшла? - засмяяўся Рыгор.

- Бессаромнiк, накiнь што на плечы! - махнула на яго рукою Аўдоцця. Навошта ты мне патрэбны?! Памрэш, дык прыедуць твае дзецi ды хату тваю на чатыры часткi падзеляць, а мне пятая застанецца - бяры бярвеннi ды цягнi пятую частку! Ведаю я законы, дарагi! На цябе iшач, а тады ўсё дзецям застанецца!

- А я на жонку хату перапiшу! - адказаў Рыгор. - Пойдзеш тады?

- На халеру ты мне! - плюнула Аўдоцця. - Галю маю лепш бяры, маладую!

- Прыводзь! - засмяяўся зноў Рыгор i прысеў на ганак.

- А я ж чула, што ў цябе палюбоўнiца ў горадзе была, якую ты замуж не ўзяў! - вышчарылася Аўдоцця. - Колькi з жонкаю жыў, столькi табе i помсцiла! А вось, глядзi, i сюды дабярэцца!

- Тфу на цябе! - плюнуў Рыгор. - Не накаркай!

Аўдоцця скрывiлася i пайшла да сваёй хаты.

Аленка доўга чакала на прыпынку аўтобус. Павiнна была прыехаць мацi. Нарэшце падкацiла легкавая машина, i адтуль, незадаволена буркаючы, вылезла Соф'я ў кароткай спаднiцы i маладзёжнай майцы.

- Ты ўжо зусiм з глузду з'ехала! - не стрымалася Аленка. - Бабы ў вёсцы засмяюць!

- Пляваць мне на тваiх баб! - кiнула ёй у рукi сваю дарожную сумку Соф'я. - Я дзеля шчасця свайго прыехала!

Яна паправiла прычоску:

- Бабка твая памерла.

- Што, бабка? Ты хiба з Жыровiч? Чаму ж тэлеграму не дала на пахаванне прыехаць?

- Надта шмат пытанняў задаеш! - пайшла паперадзе Соф'я, горда трымаючы галаву. - У гэтай вёсцы Рыгор мой жыве! Цяпер, калi ён разышоўся з жонкаю, калi старая памерла, цяпер вы, гады, мне не перашкодзiце выйсцi замуж за Рыгора! Дзякуй богу, што бацьку твайму ногi адняло! Я ж казала - калека!

- Ты называла яго ўвесь час так, i твае словы збылiся! Ты прыцягваеш адмоўную энергiю на людзей!

- Я - прарочыца! - засмяялася Соф'я. - Казала на цябе - прастытутка? Вось прастытуткай i стала, валяешся ў нагах у гэтага хама, Мiколы! - Соф'я плюнула сабе пад ногi. - Цяпер нiхто не перашкодзiць майму шчасцю!

- Я так i ведала, што бабка памрэ! - усхлiпнула Аленка. - Наш сабака цэлую ноч выў. Потым каровы снiлiся - цэлы статак. А адна адбiлася i прэцца да бабiных варот, а я не пускаю...

- Я варажыла, - усмiхалася Соф'я, - хадзiла да цыганкi, i яна сказала, што i калека хутка памрэ... I разводу не трэба! Рыгор будзе мой...

- Дзе пахавалi бабку? - спытала са слязьмi на вачах Аленка.

- Дзе жыве Рыгор, сучка? - закрычала Соф'я. - Ты мне зубы не загаворвай!

- Атрутнае ў цябе каханне, - прашаптала Аленка. - Ад д'ябла яно!

- А што ад Бога твайго? Што? - ускiпела Соф'я. - Што мне даў твой Бог? Колькi я нi прасiла, нi малiла яго, каб у мяне здарыўся выкiдыш! Табою, сучка, зацяжарала, як Рыгор быў у войску! А ты, сучка, моцна трымалася ў жываце! Колькi я камення пацягала! Колькi праклёнаў табе пасылала, а ты ўсё роўна, назло мне i майму шчасцю з Рыгорам, нарадзiлася! Кажы зараз жа, дзе ён жыве?

Аленка моўчкi паказала на невялiчкую хатку сярод прыземiстага саду. Соф'я, кiнуўшы дачку ў слязах, пабегла ў двор да Рыгора.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы