Читаем Лісце каштанаў полностью

- Я і сам не ведаю, чаго мяне тузанула. Глупства ўсё. I дзеўкі - лухта. I размовы з імі - крэцінства. I сяброўства гэта - дурасць... Вось... Абазваў яго нямецкім фрыцам.

- Што ж, вельмі дасціпна. А ён цябе?

- А ён мяне тумаком, і мякіннай галавою, і чумацкай дурындай.

Мне заставался толькі плячыма паціснуць.

- М-так-к, пагаварылі. Абодва вы фофаны і фалалеі, медныя лбы і петыя дурні, вось што. Як жа вы так уцякаць сабраліся? Пры гэткай моцнай дружбе?

- Цяпер аб уцёках і мовы быць не можа.

- То, можа, і лепей.

I тут Ролік ускочыў. Ноздры ў яго дрыжалі. 3 чароўнай паслядоўнасцю сказаў:

- Ты што? - Схапіў мяне загрудкі і патрос.- Нашто ж тады мы?.. Нашто ж тады мы жылі?! Фрыц гэты хаця страляў, а мы? Што ж мы, горшыя за яго? Там жа ўсё скора кончыцца, нудзяры гэтыя, дарослыя, усе ўчынкі смелыя разбяруць і нам нічога не пакінуць. Ды яшчэ пасля за кожную шыбу, якую мы мячом высадзім, за кожны «кол» папікаць будуць: «мы за вас кроў мяхамі пралівалі, а вы?.. Вы што тады рабілі? Ага, у кубікі, у класы гулялі. Ясна. То вось спачатку пастраляйце з нашае, а тады і атрымлівайце права на „калы“, тады і лезьце са сваім мячом у чужыя шыбы. Др-раць вас трэба». Вось чьм яны ў вочы нам тыцкаць будуць. Па пра-аву! Цьху!

Ён на хвіліну змоўкнуў, але потым зноў завёўся. 3 паўабароту.

- А помсціць? Помсціць хто будзе? За сябе яны расплацяцца! А за нас расплаціцца хто? За тваіх братоў? За майго? За соль на ранах? За тое, што Кіеў недаядае і ўвесь унь які? За твае мясціны? За тое, што яны нам лепшыя гады знявечылі, нас знявечылі?!

Ролік цяжка соп. Потым неяк каламутна абвёў вачамі двор, як быццам бачыў праз муры і брандмаўэры мёртвае царства недалёкіх руін:

- Раз ужо так здарылася... Тады давай уцякаць удвух.

- Давай, - сказаў я.

- I каб такога не паўтарылася ніколі - давай клятву адзін аднаму дамо.

Клятву, якую мы далі на знак таго, што ніхто ніколі нас не разлучыць, Раланд, відавочна, прыдумаў сам. Я зараз не памятаю яе слова ў слова, але ў ёй гаварылася аб тым, што нас не развядзе нішто: ні бой, ні турма, ні чума, ні смерць, ні дзяўчаты. А калі нехта з нас забудзе, што мы больш чым браты - той няхай стане вядомы як здраднік аж да таго часу, пакуль людзі ёсць на зямлі.

Смешныя напаўдзіцячыя словы з тых старых, з яцем, кніжак, дзе пад малюнкамі стаяць подпісы, накшталт: «I ён убачыў, што разбойнікі ўвайшлі ў алтар закінутай царквы». Нам, аднак, яны не здаваліся смешнымі. Проста таму, што мы гаварылі іх са шчырай верай.

...Мы ляглі на спіны. Плылі над намі ў сінім сляпучым небе снежныя аблокі, тоўстыя, поўныя, як налітыя малаком. Вось-вось лопнуць. I праз некалькі хвілін нам здалося, што мы плывём недзе пад імі, паміж небам і зямлёй, якраз там, дзе лунаў на нерухомых крылах шуляк.

- Вось мы іх дапаможам узгрэць, аддубасім, каб яны і праўнукам забаранілі, а пасля вернемся. Сумленне ў нас тады ўжо да самага канца будзе спакойнае. I мы гэты спакой страшэнна будзем берагчы. Аніразу ў жыцці не збрэшам.

- I другім не дамо, - сказаў я.

- А ўжэ ж. Несправядлівасці ніводнай не пацерпім. Каб гэта каму было цяжка, каб нехта заплакаў ці, крый божа, з моста галавой кінуўся - гэта ані. Толькі, як мы, па сваёй ахвоце. Друз гэты расцягнем. Гарадоў такіх набудуем - усе дзівіцца будуць.

- I ў кожнага чалавека тысячы кніг.

- Ага. А каб у каго ў жываце бурчала - не. Усе будуць сытыя, добра апранутыя. У кожнага свой пакой, каб іншыя да яго не лезлі, як не захоча. Хочаш - чытай, хочаш - сталярнічай ці караблі выразай. I ніякі задавака, ніякі нудзяр да цябе не палезе з вышыні загадваць: «рабі тое, не рабі гэтага». I на кожным кроку - хочаш - сасіскі з хлебам, хочаш - каўбаса. А мы ідзём і толькі: «Сёння мне гэтага не хочацца, давай лепей вады возьмем, з сіропам, і піражкоў з павідлам». I кіно паўсюль добрае ідзе, цікавае, кепскага проста не робяць, як зараз.

- Ну. I людзі ўсе прыгожыя, моцныя. Бо няма чаго ім баяцца. Ні табе аблаў, ні стрэлаў, ні мін, ні свалоты. Ніводнай сволачы на свеце - гэта ж здорава, Ролік, га?

- Так здорава, што аж не верыцца, - Ролік часам злоўжываў іроніяй, як многія ўкраінцы. - Але ж будзе. Нашто ж тады столькі крывішчы пралілося?.. I як цудоўна мы зажывём! Дзяўчаты якія з намі дружыць будуць!

Схаваў сплеценыя пальцы рук між каленяў.

- Як добра мы будзем жыць! I жыццё будзе якое цудоўнае! Якое жыццё!

IX

3 часу той размовы на даху мы не звярталі ніякай увагі на Нонку. Помсцілі пагардай. Ведаю, што гэта было непрыгожа пасля агульнага абажання, было нават проста жорстка, але што нам заставалася рабіць? Сама вінаватая. Не вадзі людзей за нос.

Затое высунулася на першы план наша «бедная Ліза». Наша ранейшая папялушка. Невялікага расточку - відаць, ад сістэматычнага трохгадовага недаядання, - страшэнна худзенькая. Няма на што глядзець, верабей, дый толькі. Але кожнаму, хто глядзеў на яе мяккія, крыху павольныя рухі, на зусім неўласцівую падлеткам грацыю хады, на залацістыя валасы і глыбокія, дабрэнныя сінія вочы - кожнаму рабілася неяк лягчэй на сэрцы, што вось ёсць жа на свеце гэткія рахманасць і добрасардэчнасць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза / Проза
Мальчишник
Мальчишник

Новая книга свердловского писателя. Действие вошедших в нее повестей и рассказов развертывается в наши дни на Уральском Севере.Человек на Севере, жизнь и труд северян — одна из стержневых тем творчества свердловского писателя Владислава Николаева, автора книг «Свистящий ветер», «Маршальский жезл», «Две путины» и многих других. Верен он северной теме и в новой своей повести «Мальчишник», герои которой путешествуют по Полярному Уралу. Но это не только рассказ о летнем путешествии, о северной природе, это и повесть-воспоминание, повесть-раздумье умудренного жизнью человека о людских судьбах, о дне вчерашнем и дне сегодняшнем.На Уральском Севере происходит действие и других вошедших в книгу произведений — повести «Шестеро», рассказов «На реке» и «Пятиречье». Эти вещи ранее уже публиковались, но автор основательно поработал над ними, готовя к новому изданию.

Владислав Николаевич Николаев

Советская классическая проза