Читаем Лісце каштанаў полностью

I адначасова баяўся. Страшэнна, несамавіта баяўся. Баяўся гэтай дзяўчынкі, баяўся поўнай сваёй нявопытнасці перад лікам чагосьці амаль цалкам мне невядомага, таго, што я толькі прадчуваў нейкімі глыбінямі душы, аб чым толькі цьмяна здагадваўся нечым такім, што ляжала нават глыбей падсвядомасці. Баяўся гэтага раптоўнага пачуцця, ад якога я паміраў на кожным кроку, і свайго няведання, што з ім рабіць, і неабходнасці рашыцца, скочыць у невядомае, як з разбуранага моста ў Дняпроўскую плынь.

Я ведаў, што не здолею сказаць пра гэта, і ведаў, што мне абавязкова, конча трэба гэта сказаць. Іначай трэба памерці.

I я баяўся.

I з таго часу я ніколі не ўсміхаюся, калі ўбачу каханне шаснаццацігадовых. Можа, нехта і не перажыў такога, але я перажыў, я ведаю, якое яно...

Верце мне, яно бывае стократ больш моцнае, і заўсёды куды больш безнадзейнае, і горкае, чым у нас. Верце мне, дарослыя людзі.

Я баяўся, і я адчуваў неабходнасць і наканаванасць так моцна, што ведаў, я скажу і памру. Абавязкова. Толькі яшчэ не зараз. Толькі пачакаю крыху. Скажу вось ля гэтага слупа. Не, ля гэтага. Не, як толькі дойдзем унь да таго.

Сцямнела. Запаліліся ліхтары. Светамаскіроўка ў Кіеве была даўно адменена, немцам было не да налётаў. Але ўсё адно рэдкія, вельмі рэдкія і слабыя лямпачкі над праезджай часткай вуліцы былі схаваны ў самай глыбіні дужа вузкіх і доўгіх бляшаных варонак і кідалі на брук толькі цьмяныя жаўтаватыя кругі.

Зняволенае святло.

- Зоры якія, - сказала Нонка. - Нібы ў вёсцы. У Кіеве да вайны столькі святла было, што зор не відаць.

- Будзе яшчэ тое святло. Столькі святла, што зорак не ўбачыш. А паглядзець зоры будзем на вёску ездзіць. Станем там ля пералаза і глядзець будзем. I ціха-ціха, анідзе ані страляніны, ані выбухаў. Толькі сабакі брэшуць.

- Ты добры парубак, Васілько, - нечакана глыбокім, грудным, не сваім нейкім голасам сказала яна.

I я заўважыў, як блішчаць у цемры яе вочы, яе любыя смяшлівыя вочы. I гэта быў першы ў маім жыцці выпадак, калі мне захацелася гэтыя вочы пацалаваць. Першы раз, калі мне ўвогуле захацелася пацалаваць дзявочыя вочы.

«Ля таго слупа... Не, унь ля таго».

- Што ж ты маўчыш, Васілько, даражэнькі? - Голас быў такі мяккі і глыбокі, што ў мяне нібы соладка абарвалася ўсё ўнутры.

I я рашыўся.

Цяпер-то я ўпэўнены: яна ўсё ведала, прадчувала, знала так цвёрда, нібы я ўсё гэта, так, здавалася, надзейна схаванае ў душы, сказаў уголас. I з міжвольным, ужо зусім жаночым какецтвам нібы правакавала мяне, прымушала выказацца, адкрыцца, сказаць урэшце аб усім. Правакавала і маўчаннем, і гэтай загадкавай у змроку ўсмешкай, і гэтымі - скосу - чакаючымі і крыху спалоханымі позіркамі, вільготна-бліскучымі ў цемры. Дзяўчаты-равесніцы ў гэтым узросце куды больш разумныя, абазнаныя, сталыя і дарослыя, чым хлопцы. I калі я быў дурны шчанюк, то яна была ўжо дзяўчына, амаль падрыхтаваная да вялікай сваёй місіі на Зямлі. I няхай нават я і не падабаўся ёй - усё адно ёй было прыемна лішні раз пачуць гэтыя словы, гэтае пацвярджэнне сваёй прыгажосці, сталасці, якая абуджалася, прывабнасці, годнага месца сярод дачок Евы на гэтым улонні зямным.

Мне здавалася, што зараз я скажу ёй самыя прыгожыя словы на свеце, словы, ад якіх плачуць, пасля якіх цалуюць і, пачуўшы іх, ніколі-ніколі не йдуць да іншага. Словы, якіх ніколі не чуў ні гэты цьмяны начны Дняпро, ні гэты старажытны, зачараваны ноччу горад, ні вечныя зоры над ім. Замест гэтага я, як то і належала сыну свайго часу, ляпнуў ідыёцкае, грубае, як бурчанне ў жываце, усё тое ж, крэцінскае:

- Нонка, давай дружыць.

На большае ў мяне не хапіла ні таленту, ні розуму, ні красамоўства.

Відаць, і яна была расчараваная. Сярод нас лічылася, што я «адукаваны, начытаны і гаварыць умею». I - нa табе. Яна паціснула плячамі. Ясна, каму ахвота бавіць час у бяседзе з гэткім ёлупам хвашчоўскім?

- А мы хіба што, не дружым? - з наіўнымі вачамі спытала яна. - Мы дружым. Усе.

Я разумеў, што ўсё скончана, што яна чакала ад мяне зусім іншых, незвычайных слоў. Але ўсё ж я безнадзейна паспрабаваў вярнуць беспаваротна страчанае. Толькі тут, ад адчаю, прарэзалася ў мяне слова:

- Я не пра тое, Нонка. Я пра тую дружбу, калі для мяне ёсць толькі ты. Пра тую, калі абараняць цябе хаця й да смерці, дзяліцца апошнім, заўсёды быці з табою. I на Дняпры, і на гэтых вуліцах ноччу, і ў доме, і ў дождж, і ў агні. Таму што я цябе кахаю, Нонка. I калі б'ешся, і калі нарадная, і калі ў латанай сукенцы акно мыеш, і калі здзеклівае спяваеш. Усякую, паўсюль цябе люблю. Я дзеля цябе ўсё зраблю. Хочаш - чэмпіёнам стану ці адны пяцёркі хапаць буду? Або па поручнях мост перакідны ля «Дынама» прайду. Або навучуся і напішу такія вершы, што ўсе здзівяцца. Я табе слова гонару даю, што зраблю ўсё гэта. Таму што ты мне і сонца, і старарэчышча на Труханавым, і таполі, і ўся Украіна, і ўся мая Беларусь. Таму што без цябе мне ні Дняпро, ні гэты найпрыгажэйшы горад, ні зоры - нічога гэтага не трэба.

Я гаварыў гэта глуха, бо нехта моцна і балюча сціскаў мне глотку - аж шчымела - і душыў. Я гаварыў гэта амаль шэптам і разумеў толькі адно. Спазніўся. Позна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза / Проза
Мальчишник
Мальчишник

Новая книга свердловского писателя. Действие вошедших в нее повестей и рассказов развертывается в наши дни на Уральском Севере.Человек на Севере, жизнь и труд северян — одна из стержневых тем творчества свердловского писателя Владислава Николаева, автора книг «Свистящий ветер», «Маршальский жезл», «Две путины» и многих других. Верен он северной теме и в новой своей повести «Мальчишник», герои которой путешествуют по Полярному Уралу. Но это не только рассказ о летнем путешествии, о северной природе, это и повесть-воспоминание, повесть-раздумье умудренного жизнью человека о людских судьбах, о дне вчерашнем и дне сегодняшнем.На Уральском Севере происходит действие и других вошедших в книгу произведений — повести «Шестеро», рассказов «На реке» и «Пятиречье». Эти вещи ранее уже публиковались, но автор основательно поработал над ними, готовя к новому изданию.

Владислав Николаевич Николаев

Советская классическая проза