— Мяркую, пачатак ёсць,— змрочна ўсміхнуўся Студэнт.— Фініш ужо блізкі. Садом і гамора.
— Так,— сказаў Акцёр.— Мо Страшны Суд ужо даўно пачаўся, а мы не ведаем.
— Калі — даўно? — спытаў Мешчанін.
— А вось калі ўключыўся першы радыёперадатчык. Калі першае балота асушылі.
— Містыка,— сказаў Філосаф.
— I ўсё-такі жыць цудоўна,— вырвалася раптам у Студзнта.— Нават ваўком на ланцугу. Але я супраць усзх ланцугоў у свеце.
— Ціха! — Акцёр узняў руку.— Вернемся да справы. Студэнт мае рацыю: гэта жывёла павінна стаць вольная!
— Так, так, вольная,— загаманілі, заківалі навокал, толькі Карнюшка маўчаў.
Філосаф падтрымаў Акцёра.
— Адпусці ваўка,—звярнуўся ён да Карнюшкі.
— Я яго адпушчу, а ён дзіцё сустрэне дзе-небудзь ля вёскі ды загрызе — што тады? — спытаў Карнюшка.
У натоўпе прыціхлі.
— Ды ён ад аднаго выгляду чалавека ўцячэ,— тыцнуў на Лупа Акцёр.— Мы абрыдлі яму горш за ўсё!
Ігар, які слухаў размову і адначасова назіраў за Лупам, раптам так хутка, што ніхто не здолеў яму перашкодзіць, кінуўся да ваўка і апынуўся перад ім. Луп уздрыгнуў ад нечаканасці і прыўзняў сваю цяжкую галаву. Усе раптам прыціхлі, а Акцёр сутаргава сціснуў рукі. Ён памкнуўся следам за сынам, але інтуітыўна адчуў, што яго дапамога можа скончыцца дрэнна, бо напад звера можа быць некантралюемы, а яго словы проста глупства, і спыніўся.
— Ігар, назад! — выдыхнуў ён.
Але хлопчык працягнуў пачырванелую на холадзе далонь да галавы звера, вось ён дакрануўся да кончыкаў ваўчыных вушэй і па скуры Лупа хвалямі прайшла дрыготка, і вось далонь апусцілася на ваўчыную галаву.
Луп, вядома, зразумеў, што чалавечае дзіця не пагражае яму, але ж усялякі напад, свядомы ці не, усялякае ўварванне на яго тэрыторыю заўсёды лічыў як замах на яго, які ён павінен быў адбіваць. Луп адчуваў усё гэта вельмі акрэслена і дакладна. Ён адчуваў бы сябе значна лепш, каб яму на галаву паклалі галавешку, чым гзта дзіцячая далонь, пяшчотнае цяпло якой пятсло яго зараз болып за агонь. Ён увесь дрыжэў, верхняя губа прыўзнялася, і паказаліся вострыя белыя іклы, і ўсе чакалі са страхам, але ён раптам, нібы ад спакусы, адвярнуў галаву ўбок і заплюшчыў вочы. Хлопчык перамог.
Карнюшка, які спачатку стаяў як слуп, кінуўся да іх, але хлопчык ужо зняў руку з галавы ваўка, павярнуўся, ішоў назад і ўсміхаўся пераможна. Акцёр падхапіў сына на рукі.
Людзі загаманілі, заварушыліся, пачуўся нават смех. Напружанне спала.
— Ну што, пераканаўся? — з вышыні спытаў Ігар.— Чаму ж ён мяне не ўкусіў?
— Смелы малец, малайчына.
— А калі б кінуўся — ды за горла?
— Усё-такі звер.
— Якія тут жарты, дзягу зняць ды аперазаць...
— А воўк несапраўдны, не...
— Замест вартаўніка не пакінеш.
— 3 яго карысці, што ад свечкі цяпла.
— Лепш тую шаўку, што пад нагамі бегае. Яна хоць гаўкаць умее!
Акцёр, які толькі апрытомнеў і перамог немалую боязь, раптам адчуў гонар за сына.
— Ну што,— спытаў ён у Карнюшкі,— чаму твой звер не кусае?
Карнюшка ссунуў шапку са змакрэлага лоба.
— Дзіўна,— сказаў ён.— Цуд!
Мастак, які назіраў увесь час за ваўком, зрабіў крок наперад і скінуў рукзак.
— Болып не раю нікому падыходзіць,— сказаў ён змрочна.— Я іх звычкі крыху ведаю. Папярзджваю — не рабіце глупства!
— Чаму? — спытаў Акцёр.
— Ваўкі незвычайна чуллівыя і нервовыя істоты,— растлумачыў Мастак.— Пра іх мне шмат парасказвалі. Па-першае, яны беспамылкова вызначаюць небяспечных для сябе людзей, а па-другое — ён дзіцё пашкадаваў, а даросламу не даруе.
Мастак хацеў ісці далей, але раптам перадумаў. Ён выцягнуў з рукзака вялікі блакнот, з бакавой кішэні дастаў аловак і пачаў маляваць. З’явілісялабатая галава, моцныя лапы, падгалістае тулава, ланцуг.
Студэнт з цікаўнасцю зазірнуў яму ў блакнот жоўтымі вачыма.
— А вось і Мастак з’явіўся,— з павагай сказаў ён.
Акцёр апусціў на зямлю сына і ўсхвалявана агледзеў купку людзей.
— Людзі! — сказаў ён.— Людзі мы ці не? Чаму пакутуе жывёла на ланцугу? Што мы збіліся, як авечкі ў дождж?
— Волю ваўку! — падтрымаў яго Студэнт.— Ён дастойны яе!
— Так,— ажывіўся Філосаф.— Волю яму!
— Адпусці звера!
— Няхай жыве!
— У лес яго!
— Яшчэ чаго,— сказаў Карнюшка.— Карміў колькі, а цяпер адпусціць? Няма дурных!
— Досыць! — ускіпеў Акцёр. Ён зняў з галавы капялюш (галава аказалася вялікая, а на макаўцы была лысіна), выцягнуў з кішэні чырвонец і кінуў туды.— Вось усё, што маю! Падтрымайце! Выкупім жывёліну, і няхай яна будзе вольная! Навошта яму ненавідзець нас, а нам яго!
У натоўпе заварушыліся.
— Я дам,— раптам сказаў Мешчанін.— У мяне восем рублёў.
Філосаф дастаў і паклаў у капялюш грошы.
— I я даю пяцёрку.
— А я траяк,— сказаў Студэнт.— Болып няма.
— Вось дык дзівакі! — крыкнуў нехта.
— I я дам,— сказаў Мастак і палез у кішзню.— Прымаеце ў кампанію?
— Брава! — крыкнуў Акцёр.— Хто яшчэ, чалавекі?
Купка людзей пачала прыкметна радчэць. Ведер узмацніўся, па небе ўвесь час беглі хмары. Самотная варона, седзячы на слугіе, аглядала з вышыні рынак. Яна зрэдку каркала металічным голасам і чысціла дзюбу аб бетон.