Читаем Луп полностью

— Быццам дамовіліся. Заедзем спачатку ў бюро паслуг, што ў Доме быту,— касеты мае забяром. Там у мяне «кент» працуе. Калі хочаш, ён і табе класную музыку перапіша. «Дэпзшэ Мод», «Металіка», «Круіз». Ну, заплоціш, колькі там каштуе, і на лапу дасі. I яму жыць трзба. Касеты толькі да­вай.

— Мне яшчэ на птушыны рынак заехаць,— растлумачыў Рыгор.— Там ваўка аднавясковец прадае. Прадаў ці не, а забраць яго трэба, дамоў абяцаў завезці. А рок я наш люблю, беларускі.

Арцём страпянуўся.

— Ваўка?

Рыгор неахвотна расказаў пра Карнюшку, пра Лупа, пра тое, што ў вёсцы і дасюль спрачаюцца: быць ці не быць ваўку.

— Кажаш, штодня вые? — не паверыў Арцём.

— Тройчы ў суткі,— абыякава сказаў Рыгор і дадаў: — Ты ж гавары, куды ехаць.

— Прама, потым улева. А колькі той пэйзан хоча за яго?

— Хто?

— Пэйзан. Ну, селянін.

— А-а,— усміхнуўся Рыгор.— Казаў, рублёў семдзесят.

Арцём захваляваўся.

— Дык едзем разам. Я куплю!

— А грошы?

— Скінемся. У мяне трохі ёсць і з сяброў па чырвонцу.

Рыгор здзівіўся.

— Навошта ён табе?

— У пахана ж дача. А ён там амаль і не бывае. А я таго Лупа туды б адвёз. Карміць адзін стары будзе, сусед. Мне і трэба, каб выў! Уяўляеш, Новы год хутка, збяромся там з дзяўчатамі, а ён завые. Вось будзе ўсім страху! Кайф, га?

Рыгор толькі ўсміхнуўся:

— Дзе разумны гаруе, там дурны весяліцца.

— Хто дурны, я?— удакладніў Арцём.

— Ну, не я ж,— нявесела сказаў Рыгор.Арцём спахмурнеў. Яго маленькія чорныя раскосыя вочкі злосна бліснулі.

— Плявузгота твая мне не ў масць.

Пусты грузавік лёгка каціўся па асфальце. Рыгор пільна ўглядаўся ў знакі: у цэнтр горада грузавому транспарту ўезд звычайна забаронены і ён баяўся як-небудзь прапусціць. «Праб’юць дзірку ці ўвогуле правы адбяруць»,— падумаў ён.

— Ды што ты разумеет, дзярэўня,— зноў помсліва пачаў Арцём,— вось у мяне раней таксама падарунак для гасцей жыў на дачы. Птушка. Раўла ноччу. А сама невялікая, ну з кілаграм важыла. Рыбай у асноўным харчавалася. А голас — быццам бык раве. Толькі паснуць усе, а яна як раўне! От хіпеж узнімаўся!

— Бугай балотны, ці хто? — спытаў Рыгор.

— Чорт яе ведае. А зараве — поўны балдзёж!

— Ну і дзе яна зараз?

— Здохла. Стары, што карміў, запіў.

— I ваўка туды ж перавядзеш,— сказаў Ры­гор.

Але Арцём раптам спыніў яго.

— Стой, пачакай тут трохі.

Рыгор затармазіў ля звычайнага пяціпавярховага дома і выключыў матор. «Што з яго возьмеш,— думаў ён пра Арцёма.— Крыўдаваць на такога няма чаго. Так яго выхавалі. Шчанюк яшчэ. Сапраўды, пасталее, пройдзе армію, тады і жыццё пачне разумець».

Арцём вярнуўся хвілін праз дзесяць. Ён быў не адзін. Разам з ім падышлі да машыны двое: рыжы змрочны хлопец з вострым падбародкам і прыўзнятым левым плячом і высокі пафарбаваны пад бландзіна вельмі худы, апрануты ў джынсавы касцюм-камбінезон.

— Прывітанне!— сказаў бландзін, пазяхаючы.

Рыгор кіўнуў яму і ўбачыў, што з Арцёмавай

нагруднай кішэні, як і раней, выторкваліся блакітныя дроцікі — значыць, здагадаўся ён, не ў гэтым месцы жыў Данілавіч. Павёз, шпачок настырны, спачатку ўсё-такі да сваіх сяброў. Рыгор узлаваўся. Ён крануў ключ запальвання.

— Да пабачэння! Няма калі з вамі, хлопцы, у мяне работа чакае.

Але Арцём апярэдзіў яго, затрымаў руку.

— Падкінь нас на птушыны,— папрасіў ён і як ні ў чым не бывала падміргнуў сваімі незразумелымі раскосымі вачыма.

— Ты сур’ёзна?— спытаў Рыгор.

— Анягож,— адказаў за Арцёма Бландзін.— Купім ваўка і назад. Бо, як кажа мой бацька, не адкладай работу на суботу, а... на старасць.

— Не паеду,— рашуча буркнуў Рыгор.— Прадалі даўно таго ваўка.

— А вось гэта невядома,— сказаў Арцём.

— Вам забава, а людзям клопат,— стаяў на сваім Рыгор.

— Што ты за «кента» нам падсунуў? — зневажальна спытаў у Арцёма Рыжы.

— Я табе не «кент»,— абурыўся Рыгор.—Шу­кай таксі і едзь куды хочаш, а мне з табой не па дарозе.

— Можам і на таксі,— спакойна заўважыў Ры­жы.— У нас грошай не лічаць. Гэта ты жабрак.

— I без цябе, гандзюля, дабяромся,— засмяяўся і Бландзін.

Ён плюнуў, і сліна трапіла на крыло машыны. Чамусьці гэта ўзвар’явала Рыгора болып за ўсё, і ён выскачыў з кабіны.

— Ану вытры!

Але Рыжы, які стаяў да яго бліжэй за ўсіх, спрйктыкавана і хутка, так, што Рыгор не паспеў і падумаць, без размаху стукнуў яму бакавым злева, і ён абсунуўся долу, не ўпаў, паспеў ухапіцца за ручку кабіны, але ў галаве загуло і фігуры ўсіх траіх на імгненне расплыліся перад ім. Ён патрос галавой.

— Не трзба больш,— сказаў ляніва Арцём.— Досыць яму!

— Ну што? — спытаў Бландзін здзекліва.— Як свінг '? Ведай, цябе чэмпіён вобласці пачаставаў, не хто-небудзь!

Рыгор ірвануўся да яго і з усёй сілы ўдарыў яму галавой у твар. Усё-такі і ён нешта кеміў у бой­цы. Бландзін рохкнуў, нібы япрук, і пачаў асядаць на зямлю. 3 носа ў яго пырснула кроў. Але Арцём трымаў ужо яго за рукі, а Рыжы зноў ударыў, спакойна, нібы па мяху ў спартыўнай зале, і Ры­гор зразумеў, што яго адолеюць.

— Бі!

— Па пысе яму!

— Вытры сам, пралетарый вясковы! Ёлуп!

Перейти на страницу:

Похожие книги