Карнюшка, між тым, думаў, як яму лічыць дзень, праведзены на птушыным рынку: удалым ці не? Непрададзены Луп прынёс яму амаль шзсцьдзесят рублёў, часу яшчэ хапала, каб да цемнаты вярнуцца дамоў, а калі Рыгор пад’едзе, як і абяцаў, а шаснаццатай гадзіне, то можна будзе забегчы ў краму і купіць тое-сёе. Значыць, меркаваў ён, усё не так ужо і дрэнна. Дзе які дурань згубіць, там ён, Карнюшка, знойдзе. А тое, што нагаварылі яму ўсякія дзівакі тут, на рынку, дык гзта ўсё лухта. Калі б ён жыў па-іхняму, дык даўно з торбай у свет пайшоў. Яны людзі вучоныя, у жыцці ўладкаваныя, а яму ў рот ніхто не пакладзе.
Ён праглынуў апошні кавалак, запіў малаком з бутэлькі, пералічыў і паклаў у пулярзс грошы і адчуў сябе зусім няблага. Карнюшка зноў агледзеў Лупа, парадзелы натоўп і зразумеў, што наўрад ці хто і купіў бы ў яго ваўка, што ўвогуле яго задума на мяжы глупства і, бадай, прыйдзецца вяртацца з ім назад, а ў лесе выпусціць на волю. Вось толькі выпусціць ці не? — упершыню з’явілася акрэсленая думка. А калі адвезці дамоў, ды ўсё-такі здаць у райзаг, яшчэ сто рублёў атрымаць? Прыстрэліць, вядома, спачатку, бо не павядзеш жа на ланцугу. Засмяюць потым. А што слова даў, дык гэта ж смеху варта: што ён, піянер? I што такое ўвогуле слова? Гук — не больш.
Малады хлопец, якога тут назвалі Шахоцькам, зноў падышоў да яго.
— А ты, дзядзька, зух. Хочаш яшчэ зарабіць?
Карнюшка недаверліва засоп.
— Як?
— Вось табе прэзент,— Шахоцька выцягнуў з кішзні і пакруціў Акцёравым гадзіннікам у яго пад носам.— Мне воўк, табе гадзіннік. Згода?
Луп адразу захваляваўся. Поўсць на спіне ўзнялася, вочы бліснулі. Ён моўчкі скокнуў, але ланцуг паваліў яго назад, на спіну, але ён зноў кінуўся, і зноў ланцуг спыніў яго.
— Адыдзі, нешта ён цябе не выносіць,— сказаў Карнюшка.
— Прадасі, не?
Карнюшка азірнуўся навокал, набраў у грудзі паветра і рашыўся. *
— Давай пяцьдзесят рублёў і забірай.
— Нахабнік ты, дзядзька. А хто слова даў, што ў лесе ваўка свайго выпусціць, хто дармовыя грошы атрымаў?
— I яшчэ атрымаю.
— Ёлуп ты, дзядзька. Чацвяртны даю.
— Пяцьдзесят,— несла Карнюшку.— А не хочаш, не чапіся. Мне толькі за яго шкуру сто рублёў дадуць.
— Ну, то глядзі.
Шахоцька адышоў убок. Ён быў не з тых, хто лёгка адракаецца ад сваіх задумак, і таму, памеркаваўшы, стаў на пустую скрыню і абвёў рынак Еачыма. За гандлёвымі радамі ён убачыў таго. каго меўся ўбачыць,— чалавека ў міліцэйскай форме. Шахоцька злез са скрыні і рушыў да яго.
— Участковы Мень,— прадставіўся малады круглатвары сяржант, калі Шахоцька крануў яго за плячо. Ён нават узняў руку да фуражкі.
— У чым справа, грамадзянін?
Шахоцька сціпла апусціў вочы.
— Таварыш Мень,— пачаў ён,— тут, на рынку, творыцца чорт ведае што. Прывёз адзін дурань ваўка і людзей палохае. Воўк без намордніка, на людзей кідаецца. Бяда можа здарыцца. Мяркую, ён увогуле шалёны. Чуеце, як сабакі брэшуць? Прыстрэліць яго трэба.
Сяржант агледзеў Шахоцьку з галавы да ног і задумліва ссунуў фуражку на патыліцу.
— Воўк? Не можа быць!
— Самы сапраўдны,— пацвердзіў Шахоцька.
Сяржант вагаўся.
— Ану пайшлі глянем,— урэшце згадзіўся ён.
Шахоцька кінуў цупкі позірк на кабуру і знадзеяй спытаў:
— А пісталет пры вас?
— Усё, што належыць, пры мне,— сказаў міліцыянер і зноў падазрона агледзеў Шахоцьку.
Яны праціснуліся праз рады кааператыўшчыкаў і апынуліся перад прывязаным ваўком і Карнюшкам, які стаяў побач. Сяржант прыклаў руку да фуражкі, прадставіўся, і адразу нехта сярод разявак, пачуўшы яго прозвішча, хіхікнуў.
— Як ён сказаў?
— Мень — рыба такая ёсць.
— Ха-ха, мень. Ану дай зірнуць!
Міліцыянер спахмурнеў.
— Чаму парушаеце? Хто такі будзеце?
Шахоцька глядзеў і ўсміхаўся танкагубым ротам.
Карнюшка сумеўся.
— Вось, прадаю,— сказаў ён.
— Чаму без намордніка? Гэта сапраўды воўк?
— Так, воўк.
Сяржант з непрыхаванай цікавасцю ўгледзеўся ў Лупа.
— Каго ён пакусаў?
— Нікога,— развёў рукамі Карнюшка.— Спытайце ў людзей, яны праўду скажуць.
— Не паспеў, дык яшчэ пакусае,— вытыркнуўся Шахоцька, і Луп адразу кінуўся. Жоўтыя вочы яго злосна бліснулі, а поўсць стала дубка.
— Бачыце, таварыш Мень,— сказаў Шахоцька.
Нехта зноў засмяяўся.
— Так, усё ясна,— адрэагаваў сяржант.— Адвязвайце яго і пайшлі.
Карнюшка спалохаўся.
— Куды ісці, навошта?
— Куды трзба. Хаця б у лясок за шашой. Там усё і вырашым.
I сяржант выпнуў грудзі і красамоўна пакратаў кабуру.
— Не маеце права,— сказаў Карнюшка.— Воўк прыручаны. Аб ім у газетах пісалі.
Сяржант задумаўся.
— Усё роўна трзба штрафаваць. Прашу зя мной у падсобку, аформім пратакол. Пасля — ваўка адсюль прэч.
Карнюшка не на жарт спалохаўся.
— За што, даражэнькі? У мяне і грошай няма.
— А хто табе іх цэлы капялюш касыпаў? — кпіў Шахоцька.
— Навошта чапляешся? — спыталі Шахоцьку з натоўпу.— I Меня гэтага прывёў. Якая табе карысць?
— Што за Мень такі жвавы?
— Не Мень, а мент,— скаламбурыў нехта.
Навокал зноў засмяяліся. Сяржант зазлаваў.
— Даставім прымусова, калі сам не пойдзеш. Супраціўляцца не раю.