Читаем Луп полностью

На нейкі час хмары разбегліся, і восеньскае няяркае сонца асвяціла ўсё навокал: і чззлыя дрзвы, і лісце, і павуцінне, якое раптам з’явілася невядома адкуль, і зашмальцаваную траву пад нагамі.

Карнюшка спыніўся на абумоўленым месцы, прыкладна там, дзе яны раніцай злезлі з машыны, толькі з другога боку. Ён агледзеўся, дзе б прысесці, але нічога не знайшоў, прывязаў канец ланцуга да прыдарожнага слупка, а потым сам сеў на яго, хаця было мулкавата.

Луп лёг на траву і паклаў цяжкую галаву на лапы. Яго злёгку ванітавала. Абодва яны стаміліся. Машыны адна за другой праносіліся побач і знікалі ўдалечыні. Патыхала бензінам, адпрацаваным маслам, гарам. Трзба было чакаць Рыгора, а калі ён не прыедзе, то галасаваць якой спадарожнай.

Сядзець на слупку стала зусім няёмка, і Каpнюшка выцягнуў з кішзні торбу, у якой вёз сюды свой абед, падаслаў яе пад сябе, сеў побач з Лупам і выпрастаў ногі. Спіна яго ўпіралася ў слупок, а ногі ён прыхіліў да боку жывёлы і адчуў сябе ніштавата. Луп зірнуў на яго сваімі жоўтымі, колеру бурштыну, вачыма, але адразу адхіліў галаву і стаў глядзець у неба, далёкае і халоднае. Там ледзь бачнай чорнай кропкай кружыў коршак.

...Рыгор убачыў іх здалёк, прытармазіў машыну і паволі вылез з кабіны. Здзіўлена глядзеў ён на Карнюшку, які паспеў ужо задрамаць. Воўк ляжаў з ім побач і глядзеў прама на яго, не міргаючы. Адно вока яго было скрываўленае, але позірк такі спакойны і разумны, што Рыгор аж сцепануўся. Вушы Лупа ўзняліся, цела напружылася, толькі вось, пакуль Рыгор не пераступіў нябачнай мяжы, што раздзяляла іх, ён не ўставаў.

— Гзй! — урзшце гукнуў Рыгор, і Карнюшка падхапіўся, а разам з ім падняўся на ногі воўк.

— Не ўзялі тавар? — з’едліва спытаў Рыгор.— Ну што стаіш, як сасватаны?

Карнюшка ўзрадаваўся.

— Не пакінуў мяне, Рыгорка, маладзец. А то я спруцянеў, чакаючы.

Ён агледзеў машыну, убачыў, што ў кабіне пус­та, а значыць, дадому ён даедзе з камфортам, і бадзёра паляпаў па сцёгнах рукамі.

— Тавар, як бачыш, пры мне,— дадаў ён.

Рыгор у адказ паўшчуваў:

— Па руках бы цябе за гэткі тавар. Усё б з лесу цягнулі: дрэвы, грыбы, ягады, нават ваўкоў.Карнюшка прапанаваў лісліва!

— Не крыўдуй, Рыгорка, мо лепш ля якой крамы спынімся?

— Навошта?

Каршошка красамоўна пстрыкнуў сабе па шыі.

— Я б узяў. Сёння ж субота, да пяці даюць. Ля дома і пацягнем.

— Не хачу,— сказаў Рыгор.— А чаму твой Луп кульгае?

— Тут мне адзін сабакар, каб яго халера, даваў за яго чацвяртак,— распавядаў Карнюшка, адвязваючы Лупа.— Пзўна, ка кучомку злупіў бы шкуру. А я не згадзіўся — дык ён, гад паўзучы, ледзь яго не забіў. А каб зараз, дык аддаў бы, чорт з ім!

— Гз-эх,— закруціў Рыгор галавой. Толькі ця­пер Карнюшка заўважыў, што ў яго сіняк пад во­кам.— У гадах ты, дзядзька, а разважаеш, як пэтэвушнік перад стыпендыяй: спагнаў, прадаў! Скажу прама: я табе рады, як цвіку ў боце!

— Нешта злосны ты, Рыгорка,— прымірзнча буркнуў Карнюшка.— А рухавік абмяняў?

— Унь жа, новы,— паказаў у кузаў Рыгор.

— А пабіўся з кім, ці як?

— Садзі свайго Лупа і лезь сам у кабіну, бо ня­ма часу,— незалюбіў той.— Бо замёрз, як прус!

Не выпускаючы ланцуга, Карнюшка таропка падбег да задняга борта і апусціў яго. Новы рухавік блішчэў срэбрам у кузаве.

Луп моўчкі назіраў за тым, як мітусіўся Гаспа­дар, як Рыгор палез у кабіну. Ён пачакаў, пакуль дадуць знак, і скокнуў у кузаў, але ледзь не сарваўся ўніз ад болю ў лапе. Гаспадар падцягнуў яго за ланцуг і дапамог ускараскацца наверх. Там Луп адразу лёг і заплюшчыў вочы. Ён чуў, як Гаспадар прывязаў ланцуг, як пасля палез у ка-біну да Рыгора і як кранулася машына. Яго загайдала, і ён задрамаў. Асфальт неўзабаве скончыўся, бо яны з’ехалі на балыпак, які вёў да вёскі.

Рыгор і Карнюшка сядзелі ў кабіне. Рыгор уме­ла вёў свой «зілок», але быў невясёлы, хаця рухавік атрымаў на базе без затрымкі і мусіў вярнуцца дамоў да цемнаты. Невясёласць яго тлумачылася бязглуздай бойкай з падлеткамі, але была і яшчэ прычына. Прыкладна тыдзень таму ён зрабіў прапанову дзяўчыне з суседняй вёскі Восава. Рыгор з Марынай ведалі адзін аднаго каля трох гадоў — увесь час, пакуль служыў, Рыгор атрымліваў ад яе наіўныя лісты, у якіх падрабязна паведамлялася аб усіх падзеях і зменах у вёсцы. Але цяпер Марына была зусім іншая, і ад яе наіўнасці не засталося амаль нічога. Вось каб яны жылі ў горадзе! Мясіць гразь на ферме гумавымі ботамі, як маці,— не, гэта не па ёй. I маці яе падтрымала: толькі ў горад, дачушка! Досыць, яна за іх абедзвюх адпрацавала. Не ў маладзёжны ж жывёлагадоўчы атрад ісці. Стварылі яго гады тры назад. Гаварылі пра яго ў раёне шмат, пісалі ў газеце, абяцалі многае. Але, акрамя дрэнна пашытай формы, нічым не забяспечылі. Пашумелі, пакрычалі, а на ферме транспарцёр так і не працуе. А на заўвагу Рыгора, што час змяніўся і ў лепшы бок, Марына толькі пакпіла: жыццё ж кароткае, а мне жыць не горш за іншых ахвота. Паглядзіш вунь тэлевізар, дык зайздросна...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Абсолютное оружие
Абсолютное оружие

 Те, кто помнит прежние времена, знают, что самой редкой книжкой в знаменитой «мировской» серии «Зарубежная фантастика» был сборник Роберта Шекли «Паломничество на Землю». За книгой охотились, платили спекулянтам немыслимые деньги, гордились обладанием ею, а неудачники, которых сборник обошел стороной, завидовали счастливцам. Одни считают, что дело в небольшом тираже, другие — что книга была изъята по цензурным причинам, но, думается, правда не в этом. Откройте издание 1966 года наугад на любой странице, и вас затянет водоворот фантазии, где весело, где ни тени скуки, где мудрость не рядится в строгую судейскую мантию, а хитрость, глупость и прочие житейские сорняки всегда остаются с носом. В этом весь Шекли — мудрый, светлый, веселый мастер, который и рассмешит, и подскажет самый простой ответ на любой из самых трудных вопросов, которые задает нам жизнь.

Александр Алексеевич Зиборов , Гарри Гаррисон , Илья Деревянко , Юрий Валерьевич Ершов , Юрий Ершов

Фантастика / Боевик / Детективы / Самиздат, сетевая литература / Социально-психологическая фантастика