Читаем Луп полностью

Луп зірнуў на яго спадылба, вочы ваўка зноў бліснулі, і Рыгор не вытрымаў позірку. Луп жа раптам адчуў, што нешта змянілася. Пад нагамі быў усё той жа насціл кузава, побач смярдзючая рзч, ад якой патыхала машыннай змазкай (гэта быў рухавік); стаяў паблізу лес, шапацелі ўсё тыя ж сосны, але нешта было не так. Ланцуг. Ён быў адвязаны і ляжаў за бортам. Луп убачыў, як Ры­гор вынес з кабіны рукавіцы, надзеў іх, падышоў ззаду да машыны, падняў з зямлі ланцуг і пацягнуў. Цяпер ён не сумняваўся ў тым, што яму рабіць. Але сэрца забілася хутчэй, калі ён, як і раніцай, скокнуў уніз. На зямлі ён не ўтрымаўся на нагах і ўдарыўся пысай, бо зноў адчуў рззкі боль у лапе, але неўзабаве ўжо стаяў. Ён бачыў, як Ры­гор адступіў да кабіны, залез туды і машына кранулася з месца, абдаўшы яго смярдзючым дымам. Ён чхнуў і збянтэжана саступіў убок. Доўга яшчэ ён прыслухоўваўся да шуму машыны, якая аддалялася ўсё далей, і ўрэшце здагадаўся: ён вольны. Дрыжыкі хваляй прайшлі па яго спіне.

Луп скокнуў з дарогі, але ланцуг знаёма звягнуў і ўдарыў яго па грудзях. I тады ён зноў не вытрымаў. Як не раз у мінулым, ён з лютасцю накінуўся на жалеза, кусаў і грыз яго, скакаў убакі, матляў галавой, але дарэмна — ланцуг цупка трымаў яго за горла і катаваў сваёй непераможнасцю,Успышка шалёнасці прайшла, і ён у знямозе ўпаў на зямлю і доўга ляжаў, часта дыхаючы. Хацелася піць. На імгненне ён задрамаў, але неўзабаве ўскочыў на ногі. Прыкмѳтна ўжо сцямнела, і на небе між соснаў там-сям заблішчалі зоркі. Сла­бы вецер амаль сціх, але вершаліны дрэў ледзь-ледзь хісталіся і часам рыпелі.. Бразганне ланцуга, які цягнуўся за ім, перашкаджала яму слухаць. Некалькі разоў ланцуг чапляўся за сасоннік, за сухія галіны паваленых дрзў, потым за сук. Луп доўга кідаўся ўбакі, пакуль урзшце сук трэснуў.

Ён не ведаў, куды бег і колькі, але нешта падказвала яму, нейкае падсвядомае пачуццё выбірала напрамак. I вось перад ім бліснула шырокая паласа вады. То была меліярацыйная канава. Ён збочыў, прагна папіў і пабег уздоўж яе.

Праз нейкі час на шляху яго паўстаў невялічкі мост. Ён быў драўляны, з такімі ж парэнчамі і стаяў на драўляных палях. Луп з маху ўскочыў на мост і амаль перабег на другі бок, як раптам ланцуг, які цягнуўся за ім збоку, праваліўся ў шчыліну паміж дошак, і ён заараў пысай ад нечаканага штуршка. Са злосным адчаем ён адчуў, што зноў палонны і воля яго абмежаваная зненавідным ланцугом. Ён доўга шалёна рваўся, але дарэмна. Ланцуг трымаў яго. I тады ён лёг на дошкі і заціх.

Імкліва надыходзіла доўгая восеньская ноч. Цэлы россып зорак мігцеў у небе, якое ачысцілася ад хмар: то быў Млечны Шлях. Толькі яго ды­хание ды тонкі, нібы камарыны, гук далёкай аўтамашыны парушалі цішыню. Але гук усё мацнеў і мацнеў, і ён трывожна ўзняў галаву і неўзабаве ўбачыў, як на пагорку бліснулі фары і сталі няўмольна набліжацца, і тады ён падхапіўся і рвануўся, спадзеючыся вызваліцца, але дарэмна — ланцуг трымаў моцна, і ён зноў лёг і прыціснуўся да дошак.

18 гадзін.

Мастак дабірауся на спадарожнаи машыне, але мусіў пакінуць яе, падзякаваў шафёру — той паехаў у іншы бок — і зноў апынуўся ў бязлюдным месцы. Сутонела. Ён доўга стаяў на дарозе ля драўлянага шчыта — хаваўся ад ветру, пакуль яго не падабраў аўтобус.

У аўтобусе ехалі вяеельнікі. Пасля таго, як шлюб быў зарэгістраваны ў сельсавеце, маладыя накіроўваліся ў вёску, дзе жылі бацькі нявесты і дзе іх даўно чакала застолле.

Наперадзе, справа ад вадзіцеля, сядзеў жаніх. Таўсматы, з нізкім пад цёмным чубком, лобікам, брывасты і з платаядным шырокім ротам, ён амаль не прымаў удзелу ва ўсеагульным гармідары, трымаўся паважна, нібы Буда. Побач з ім уладкаваліся сябры, сваякі, знаёмыя. Ззаду чуўся дзявочы віск, смех, успыхвалі песні — там сядзела нявеста. Гэта была звычайная дзяўчына з круг­лым, крыху кірпатым тварам, які прыхарошвалі шэрыя вочы. Яна часта ўсміхалася, і тады на пярэднім зубе цьмяна бліскала залатая каронка.

Каб дарога не была сумная, усе пасажыры акрамя маладых паспелі прысмактацца з бутэлек і весяліліся. як хто мог. Мужчыны ўключылі магнітафон, і заліхвацкая песня грымнула моцнымі ма­ла дымі галасамі: «Мой адрес не дом и не улица — мой адрес Советский Союз...» Сват, каржакаваты дзядзька гадоў трыццаці пяці, з ручніком праз плячо, ускочыў і хацеў нават станцаваць, але пахіснуўся і пад агульны рогат упаў на сядзенне. Усіх хістала і трэсла на палявой дарозе.

За вокнамі ў святле фар цягнулася ўвесь час адно і тое ж: кустоўе вербалозу абапал дарогі, ча­сам пабеленыя бетонныя слупкі ці пні абы-як спілаваных дрэў — па нечым вар’яцкім загадзе паўсюдна нішчылі прысады.

Раптам праз гудзенне рухавіка, шолах шын, му­зыку і шумную гамонку ў аўтобус прасачыўся яшчэ адзін гук. Спачатку ледзь чутны, ён спакваля мацнеў, узнімаўся ўсё вышэй і прымусіў усіх прыслухацца.

Уладальнік магнітафона выключыў музыку.

— Што за канцэрт і хто спявае?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Абсолютное оружие
Абсолютное оружие

 Те, кто помнит прежние времена, знают, что самой редкой книжкой в знаменитой «мировской» серии «Зарубежная фантастика» был сборник Роберта Шекли «Паломничество на Землю». За книгой охотились, платили спекулянтам немыслимые деньги, гордились обладанием ею, а неудачники, которых сборник обошел стороной, завидовали счастливцам. Одни считают, что дело в небольшом тираже, другие — что книга была изъята по цензурным причинам, но, думается, правда не в этом. Откройте издание 1966 года наугад на любой странице, и вас затянет водоворот фантазии, где весело, где ни тени скуки, где мудрость не рядится в строгую судейскую мантию, а хитрость, глупость и прочие житейские сорняки всегда остаются с носом. В этом весь Шекли — мудрый, светлый, веселый мастер, который и рассмешит, и подскажет самый простой ответ на любой из самых трудных вопросов, которые задает нам жизнь.

Александр Алексеевич Зиборов , Гарри Гаррисон , Илья Деревянко , Юрий Валерьевич Ершов , Юрий Ершов

Фантастика / Боевик / Детективы / Самиздат, сетевая литература / Социально-психологическая фантастика