Сяржук Сокалаў-Воюш
Ь (Мяккі знак)
Лекцыя 47
… пар.53. Перад мяккімі зычнымі з, с, ц, дз
зьмякчаюцца: зьняць, сьляза, цьвіце, дзьве і г.д.
Б.Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Выд. пятае. Вільня, 1929.…У радзе выпадкаў… ужыванне літары ь
можна разглядаць як свядомае імкненне
абазначыць асімілятыўную мяккасць зычных:
зьведенье, злость, масть, радость, сьвет,
сьвиренъ, сьмерть…
А.І.Жураўскі. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т.І, Мн., 1967. С.203 (Раздзел «Перакладчыцкая дзейнасць В.Цяпінскага»).I
Быў далёкі і страшны час,Як зляталі з плячэй галовы,Як знішчалі, мо ў соты раз,Нашу памяць і нашу мову.Што я ведаю з тых часоў?Калі быць немагчыма шчырым —Інфармацыю з галасоў,Ледзь нашморганую з эфіру,Пару кніжак хрушчоўскіх год,Зачытаных да латак кволых,Ды маўчання калючы дрот,Што пануе у нашых школах…Ну не верыць жа галасам,Як і культаўскім звонкім одам.Лёс гукнуў: «Разбярыся сам,Хто быў вораг твайму народу…»Колькі розных прайшло сустрэч:Інфарматары, дыверсанты…І над кожным зіхцеўся меч,Кожны — контра, ці проста — анты…Хто ж былі ўладары падзей? —Сведкі, доказы, бланкі, справыДы нібыта сябры людзейАд даносчыка да Цанавы.Нейчы лёс дзеля іх — нішто,Свой — усё, бо на тым паўсталі,Пад нагамі — з людзей плато,Над галовамі — бацька Сталін.Нікне вечар, іду дамоў,Думкі чэрап ірвуць на часткі,Быццам вынік усіх размоўМне навокал здаюцца пасткі.І ў паветры, нібы ядваб,Распрамляючы зноў калені,Вырываюцца з іхніх лапБез віны вінаватых цені.II