Іахім
(Лютэр.
Не твайго розуму гэтыя турботы.Іахім.
Даруйце, ваша светласць, такі я ўжо дурны ўрадзіўся… Я вам скажу, калі я яшчэ быў іудзеем і зваўся Ісаакам…Лютэр
(Іахім.
Іахім не чытаў тыя кнігі, але Іахім не затыкаў вушэй, калі яны пілі і елі. Калі сустракаюцца хоць двое русінаў, яны не ядуць. Яны п’юць і гавораць. А гэтых было чацвёра. Можна было падумаць, што на ўсім белым свеце няма, не было і не будзе нічога лепшага за тыя кнігі… Іахім даўно ведае, што той жа Скарына пяць моў ведае, але адкуль Скарыне ведаць, што Іахім рускую ведае? I хоць нехта разумны сказаў: язык мой — вораг мой, хто пра гэта думае там, дзе трэба! I пра што яшчэ можна гаварыць, калі не сказаць пану прафесару, што гэты Скарына пераклаў Біблію з латыні на мужыцкую мову гэтых белых русінаў ці ліцвінаў.Лютэр
(Іахім.
Вы зноў жа не ведаеце русінаў. Яны спрадвеку так: ходзяць ціха, глядзяць ротам, а потым ні з таго ні з сяго выкідваюць такую штуку, што ўвесь свет разам кажа «ах». Такі ўжо народ. Сказаць, што Скарына пераклаў Біблію, — гэта яшчэ нічога не сказаць. Каб пан прафесар не паскупіўся і парадаваў беднага Іахіма добрым задаткам, Іахім не застаўся б у даўгу. Бо калі гэты полацкі разумнік цытуе Цыцэрона пра тое, што дом, у якім няма кніг, падобны да цела, пазбаўленага душы, ад яго можна чакаць і не такога. I калі я ўжо прыняў вашу веру і завуся Іахімам…Калі б ваша светласць дазволіла, Іахім параіў бы вам сустрэцца з доктарам Скарынай сам-насам, як кажуць у Парыжы. Мала што ў яго там яшчэ ў галаве!.. Разумны з разумным доўга не гавораць, а памятаюць адзін аднаго да скону. А тое, што германскія рыцары за дзвесце гадоў не змаглі адолець дзікае славянскае племя, зусім не азначае, што яно не праглыне вашага вучэння, калі яго падкінуць з розумам і добрай прынадаю.
Лютэр.
А ты, Іахім-Джавані-Іаан-Ісаак, не такі ўжо і…Іахім
(Лютэр.
Чаму ж не? Сустрэча з дастойным субяседнікам узаемна ўзбагачае.Іахім.
Мудрыя словы. Па сабе ведаю. I калі падумаць…Лютэр.
Гэта ўжо мой занятак. А ты — ідзі!..Іахім.
Разумею, ваша светласць, але ці не едзе Скарына ў Кёнігсберг, каб па дарозе заехаць у Вармію да канцлера Альштынскага капітула Мікалая Каперніка…Лютэр
(Iахім.
Іахім другога не ведае… У іх былі адны настаўнікі і ў Кракаве і ў Падуі. Чаму ж у іх не могуць быць адны і тыя ж інтарэсы? Тым больш што Скарына лічыць Каперніка вялікім разумнікам. Калі б гэта было не так, то навошта Скарыне вазіць з сабою яго пісьмы?Лютэр.
Ты бачыў пісьмы Каперніка ў Скарыны?Іахім.
Пісьмы што! Іахім бачыў у Скарыны такое, ад чаго ў іншых можа пацямнець уваччу. I калі б пан прафесар кінуў Іахіму на беднасць, ён перадаў бы вашай светласці такое, чаго пакуль няма ні ў кога на свеце. (Лютэр
(Iахім
(Лютэр.
За грахі свае і нахабства ты згарыш некалі на кастры.Іахім.
Якая карысць паліць беднага Іахіма, калі могуць згарэць Скарына з Капернікам? Вы паглядзіце, што напісаў адзін дурань і што возіць з сабой другі. (Лютэр
(Нічога новага. Гэта лухта ў мяне ўжо ёсць. Можаш узяць яе назад. (
Іахім.
Такі ўжо лёс у беднага Іахіма: калі ў Каперніка нічога новага, то і яму адны страты. (II