Маргарыта
((
Скарына.
Не трывожся, Маргарыта, Юрась, відаць, Пятру горад паказвае. Цікаўны хлапчына. А ў немца ёсць чаму павучыцца. У друкарскай справе — сабаку з’еў. I сакрэты рамяства кніжнага моцна трымае… Прызнаюся, быў у мяне намер тайны — пакінуць Юрыя з Пятром на нейкі час у Нямеччыне бліжэй да якой-небудзь друкарні: што ўжо ведаюць, у тым умацаваліся б, а што новым падасца, на вус наматалі б.Маргарыта.
Францыск…Скарына.
Таму і не рашаюся прасіць, што бачу, як вы з Юрыем без сынка вашага ўжо і дня не можаце…Маргарыта.
Беражы цябе Божа, Францыск, за добрае сэрца тваё! А ў Нямеччыну Юрась яшчэ прыедзе. Павязаны ён з табою моцным вузлом. А я, як нітка за іголкай…Скарына.
Я шчаслівы, што не памыліўся ў пабраціме сваім. I ты мне, Маргарыта… за сястру раднейшая.Лёгкія на ўспамін. Ну, і як ён, немец?
Адвернік.
Не зварыць нам з ім кашы. Скнара ён!Мсціславец.
Яно і вы, дзядзька Юрась, жмінда, якіх мала. (Скарына
(Мсціславец
(Адвернік.
Дурню за мяжой усё блішчыць. А ты ў корань глядзі і пытайся, колькі каштуе. Якога ражна я буду перакупшчыка золатам асыпаць? Я сам у каго хочаш перакуплю. Не лыкам шыты полацкі купец Адвернік!Скарына.
Не скупіся, Юраська! Няма для нас сёння тавару важнейшага за паперу. А волава цьмянае ў руках нашых стане даражэй злата краснага, калі перальём яго ў слова звонкае. А таму — не скупіся!Адвернік.
У нас два вазы кніг, а золата — кот наплакаў. Да таго ж коні нашы…Скарына.
Коні таксама купі. А не купіш, я тую паперу на сабе павязу, аж да самай Вільні.Адвернік.
Каб коні навар далі ці хоць бы акупіліся, воз паперы браць трэба.Скарына.
Значыцца, воз вазьмі, калі ты такі абароцісты.Адвернік.
Можна і воз, толькі здымай з сябе ўсё да нацельнага крыжа.Скарына.
За метал і паперу я і крыж зніму…Адвернік
(Мсціславец.
I крыж і парты — справа нажыўная. Бярэм паперу, дзядзька Юрась!..Скарына
(Гусоўскі.
Францыск!!!Скарына.
А я думаў — цудаў не бывае!Гусоўскі
(Скарына
(Гусоўскі
(Скарына.
Жонка… Але чужая.Гусоўскі.
Усё адно прыгажуня. Пшэпрашэм, пані! (Скарына
(Гусоўскі.
I закаханыя былі ў адну паненачку…