Гусоўскі.
А смутак мой ад таго, браты, што чужым народам міру шукаю, а свой у слязах і крыві захлынаецца. Княжацкая міжусобіца губіць братнія народы, а татарыну і тэўтонцу толькі таго і трэба. Рускія гарады зруйнаваўшы, татары Бельскую, Люблінскую і Хелмінскую землі зваявалі і разбілі палякаў ля Сокаля, быццам ведалі, што тыя не схацелі слухаць разумнай рады князя Канстанціна Астрожскага і гетмана літоўскага, якія меліся на падмогу палякам прыйсці.Вымае з-пад плашча-накідкі невялікую кніжачку, чытае на латыні. Скарына слухае вельмі ўважліва. Адвернік глядзіць на Міколу скоса і ўсміхаецца скептычна. Пятра захапляе мелодыка верша, хоць ён і не разумее зместу.
In medio quaedam populo sреctacula RomaeContigerant nuper forte videnta mihi.Dum fera dimissi miscebant proelia tauri,Densa relaxantes corpore tela suo…[1]Адвернік
(Гусоўскаму). Даруй, братка… Прыгожа пяеш, нічога не скажаш… Незразумела толькі… (Дзёрзка.) I лаціна твая паганая нам во дзе сядзіць!.. I калі ты нам брат, то лепш змоўкні! A то…Гэта так нечакана, што Гусоўскі спачатку губляецца, а потым выхоплівае шпагу і становіцца супраць Адверніка ў баявую пазіцыю.
Гусоўскі
(крычыць). Абараняйся, няшчасны!!!З’яўляецца Маргарыта; на падносе выпіўка і закуска. Адвернік хапае з падноса бутэльку, а ўсё астатняе ляціць на падлогу. Маргарыта засланяе сабой мужа.
Скарына
(Адверніку). Бутэлькай яго! Бутэлькай з-за жончынай спіны, пакуль ён не праткнуў цябе наскрозь! (Весела рагоча.)Маргарыта.
Спыніцеся!!! Малю вас, апамятайцеся!!!Гусоўскі
(хавае шпагу ў ножны). Пшэпрашэм, пані! (Цалуе Маргарыце руку.) А з табой мы яшчэ сустрэнемся! (Кладзе ў кнігу пальчатку і кідае Адверніку, затым выходзіць.)Адвернік
(збянтэжана). Што гэта ён рукавіцамі кідаецца? (Паднімае пальчатку.) Хіба біцца не будзем?..Скарына.
Спасцігай, купец, лаціну, а за рукавіцай ён яшчэ вернецца.Маргарыта
(перапалохана). А можа, нам хутчэй з’ехаць?..Мсціславец.
А рукавіцу карчмару аддадзім.Скарына.
Вы не ведаеце Гусоўскага! Пад зямлёй знойдзе і заколе. Я яшчэ ў Кракаве нагледзеўся. Звер! Чуць што — за шпагу, і няма чалавека. Што яму Адвернік? Ён адзін на адзін з зубрам выходзіў.Адвернік.
Ну, папужай, папужай мяне яшчэ…З’яўляецца Гусоўскі з двума юнакамі ў дарожных накідках і пры шпагах.
Скарына.
Калі ласка, ён ужо з дружкамі!..Маргарыта выштурхоўвае Адверніка і Мсціслаўца ў суседні пакой.
Гусоўскі
(Скарыне на юнакоў). Мае «секунданты» твае кнігі прыхопяць, а я табе сваю пакіну. Калі па душы будзе, знойдзеш мяне заўтра ў замку. (Перадае невялічкую кніжачку.) Юрася твайго я яшчэ папалохаў бы, ды жонка ў яго вельмі прыгожая. А прыгожых я не крыўджу. (Абдымае Скарыну.) Да сустрэчы, родны! (Выходзіць.)Скарына
(раскрывае кніжачку). «Carmen de bisontis» — «Песня пра зубра». «Verba volant, scripta manent» — «Словы злятаюць, напісанае застаецца»?.. (Чытае паэму.)…Бясконца купае і губіцьМарс збраяносны людзей у крывавых купальнях…Хто вінаваты? Чыёю злачыннай рукоюГубяцца сувязі братнія, бурацца храмы?Вораг знішчае — мы скажам, а трэба ж прызнацца:I ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем…Гонар, сумленне зямных уладарцаў, здаецца,Спяць беспрабудна. Усе іх учынкі і справыЛюдзям на гора, дзяржаве ж — на шкоду і страты.Сцэна зацямняецца.
Гучыць голас Гусоўскага
: