Читаем Напісанае застаецца полностью

Скарына. Калі ёсць мая віна, схіляю галаву…

Лютэр (пад добразычлівую ўсмешку). Як жа ёй не быць? Знакаміты рускі вучоны з’яўляецца ў самым дэмакратычным горадзе Еўропы, ці, як цяпер кажуць, у самым сэрцы Рэфармацыі, і, замест таго каб даць пра сябе вестку, інкогніта, на ўскрайку горада жыве ў нейкага Іахіма, не думаючы пра тое, што Марцін можа пакрыўдзіцца.

Скарына. Прымаю вашы абвінавачанні і хацеў бы…

Лютэр. Можаце называць мяне проста ваша светласць…

Скарына. Скажу шчыра, што яшчэ да сустрэчы з вамі я ведаў, што пры ўсёй сваёй добразычлівасці ваша светласць усё ж схільна да абвінавачанняў.

Лютэр (задаволены пачаткам размовы). Цяпер я бачу, што вы знаёмы з маімі дзевяноста пяццю тэзісамі супраць Папы Рымскага. Так, я сапраўды абвінавачваю, бо рымская царква — гэта пачварны прытон, бессаромная блудніца, і Папа Леў X такі ж ерэтык, як і яго паршывае воінства. I ён яшчэ смее выдаваць булу, у якой патрабуе спаліць мае сачыненні?! Папісты з задавальненнем спалілі б і самога Лютэра. Не супраць гэтага і наш імператар. I стрымлівае яго толькі тое, што многія нямецкія князі на маім баку. Ім абрыд імператар, абрыдла ўлада Папы, абрыдлі манастыры, абрыдлі гандляры індульгенцыямі, якія абіраюць нямецкую казну на карысць ненажэрнага Рыма! I я публічна ва ўніверсітэцкім двары спаліў папскую булу! Дагэтуль мая дзейнасць была толькі прэлюдыяй. Зараз я сур’ёзна бяруся за справу, і мяне нішто не спыніць. Я абраннік Божы! Маё слова — слова Гасподне! Хто не прыме майго вучэння, той не выратуецца. Я нямецкі прарок! Уся Германія пойдзе за мной на аднаму майму слову. Мы, немцы, народ грубы і жорсткі. З немцамі нялёгка пачынаць што-небудзь, але я іх прымушу. Да таго ж я ведаю, што маё вучэнне жыве сёння не толькі ў цэнтры Еўропы, але і магутнай хваляй дакацілася да Русі.

Скарына (стрымана). Наколькі мне вядома, хваля Рэфармацыі пакуль што дакацілася толькі да Прагі…

Лютэр (стрымана). Не будзем спрачацца аб яе межах, хоць мне вельмі цікава пачуць іменна ад вас, што там у Празе?

Скарына. У Празе халера, ваша светласць…

Лютэр (не чакаў). Вы мудра зрабілі, доктар, збегшы адтуль…

Скарына. Я не збег, ваша светласць, і як доктар павінен быў быць зараз з маімі братамі…

Лютэр. Тады вам лепш вярнуцца і памерці разам з братамі…

Скарына. Справа ў тым, што прыйшоў час вярнуцца мне на радзіму сваю. I браты зрабілі ўсё магчымае, каб я без асаблівых прыгод мог трапіць на маю Белую Русь жывы і здаровы.

Лютэр. Белая Русь… Чуў, чуў. Дзікі лясны край, цёмныя людзі… Гэта недзе паміж Польшчай і Масковіяй?..

Скарына. Дакладней, гэта па дарозе ад Чудскага возера да Грунвальда…

Лютэр (зразумеў намёк). Бачу, вы любіце геаграфію?..

Скарына. Не ведаючы геаграфіі, не спасцігнеш гісторыі… А калі не ведаць гісторыі, то многае дзікім здаецца…

Лютэр (каб перавесці гаворку). Дарэчы, чаму для сваёй вучонай дзейнасці вы абралі іменна Прагу, а не наш, скажам, слаўны Вітэнберг з яго ўніверсітэтам, які сваёй вучонасцю засланіў сёння славу і Падуі, і Сарбоны, не кажучы ўжо пра Карлаў універсітэт у Празе?..

Скарына. У Празе нас лепш разумеюць… Мовы ў нас блізкія…

Лютэр. Не любіце вы нас, немцаў, і, між іншым, дарэмна…

Скарына. Дасць Бог, мы вас яшчэ палюбім…

Лютэр. А пакуль?..

Скарына. Пакуль мы больш-менш паспяхова ад вас абараняемся.

Лютэр. А вы калючы, хоць і ў гасцях…

Скарына. Калі быць занадта сціплым, то ваша светласць можа падумаць… У нас такі старадаўні звычай: без запрашэння ў госці не хадзіць…

Лютэр (пасля паўзы). Мне б хацелася больш пачуць ад вас аб Празе, да якой, як вы самі пераканаліся, дакацілася хваля майго вучэння.

Скарына. Гэта сапраўды так. Не даўней як на тым тыдні я слухаў у Празе вашага земляка Томаса Мюнцэра. Яго прамова сабрала многія тысячы сялян і гарадской беднаты! Першыя словы Томаса выклікалі такі выбух у натоўпе, што здалося, скалануліся званіцы сабораў…

Лютэр (ускоквае з крэсла, крычыць амаль істэрычна). Сабака! Здраднік! Перахрышчэнец пачварны! Ён паганіць самую ідэю лютэранства! Ён дыскрэдытуе маё імя! Ён хоча падняць чэрнь, якая змяце ўсё святое з твару зямлі. Азвярэлыя мужыкі, аб’яднаўшыся ў камуны, знішчаць гарады, замкі, княжацкія маёнткі, яны, як саранча, з’ядуць усё, што трапіцца на іх шляху! Яны самога Бога…

Уваходзіць Эльза і падае Лютэру шклянку вады. Ён адпівае, супакойваецца, садзіцца ў крэсла. Эльза выходзіць.

Скарына. Даруйце, ваша светласць, я, відаць, не ўсё разумею ў вашай барацьбе супраць папскага прастола…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Скрытый смысл: Создание подтекста в кино
Скрытый смысл: Создание подтекста в кино

«В 2011 году, когда я писала "Скрытый смысл: Создание подтекста в кино", другой литературы на эту тему не было. Да, в некоторых книгах вопросам подтекста посвящалась страница-другая, но не более. Мне предстояло разобраться, что подразумевается под понятием "подтекст", как его обсуждать и развеять туман вокруг этой темы. Я начала с того, что стала вспоминать фильмы, в которых, я точно знала, подтекст есть. Здесь на первый план вышли "Тень сомнения" и "Обыкновенные люди". Я читала сценарии, пересматривала фильмы, ища закономерности и схожие приемы. Благодаря этим фильмам я расширяла свои представления о подтексте, осознав, что в это понятие входят жесты и действия, поступки и подспудное движение общего направления внутренней истории. А еще я увидела, как работает подтекст в описаниях, таких как в сценарии "Психо".После выхода первого издания появилось еще несколько книг о подтексте, но в них речь шла скорее о писательском мастерстве, чем о сценарном. В ходе дальнейших размышлений на эту тему я решила включить в свою целевую аудиторию и писателей, а в качестве примеров рассматривать экранизации, чтобы писатель мог проанализировать взятую за основу книгу, а сценарист – сценарий и фильм. Во втором издании я оставила часть примеров из первого, в том числе классику ("Психо", "Тень сомнения", "Обыкновенные люди"), к которым добавила "Дорогу перемен", "Игру на понижение" и "Двойную страховку". В последнем фильме подтекст был использован вынужденно, поскольку иначе сценарий лег бы на полку – голливудский кодекс производства не позволял освещать такие темы в открытую. Некоторые главы дополнены разбором примеров, где более подробно рассматривается, как выглядит и действует подтекст на протяжении всего фильма или книги. Если вам хватает времени на знакомство лишь с тремя примерами великолепного подтекста, я бы посоветовала "Обыкновенных людей", "Тень сомнения" и серию "Психопатология" из сериала "Веселая компания". Если у вас всего полчаса, посмотрите "Психопатологию". Вы узнаете практически все, что нужно знать о подтексте, и заодно посмеетесь!..»

Линда Сегер

Драматургия / Сценарий / Прочая научная литература / Образование и наука