Читаем Нарач полностью

Максім Танк

Нарач

Прадспеў
Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры,Не з торбамі песень жабрачных, —Смыком серабраным на струнах зарыТабе заіграем іначай.Прысядзем ля прызбы, на новы парог,З вясёлым і ясным абліччам,Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог,Хоць шмат каго з нас недалічым…Ты звесіш чупрыну саломенных стрэхПад песні, шум цёмнага бору,I выплывуць зоры на сіні начлег,На сінія хвалі азёраў,Закінуць свой невад узорны на дно,У ціхія Нарачы тоні,Дзе месяца толькі сталёвы нарог,Затоплены бураю, звоніць.I ўбачым тады, як радзімы прастор,I песню, што просіцца з сэрца,I струны жывыя пялёсткамі зорАсыпле кастрычніцкі вецер;I знікнуць туманы з дарог-каляін,Зара чырвань-хустку накінеНа грэбень сасновых густых верхавін,На плечы этапнай краіны.Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры,Не з торбамі песень жабрачых, —Смыком серабраным на струнах зарыТабе заіграем іначай.
Частка першая

І
Гэта было ў тую ноч,Як расцвілі верасы,Як расцвілі у барыЎ ззянні асенняй расы.Сетку Тацяна пляла.Нарачы хвалі гулі.Пад аднастайны іх спеўСумныя думы плылі.«Бацька рыбачыць даўно.Можа, навеяла штоЗ ветрам у човен ягоЧорная Нарачы тонь?»Гэта было ў тую ноч,Як расцвілі верасы,Як расцвілі у барыЎ ззянні асенняй расы.«Горкая доля мая,Доля дачкі рыбака:Вечна з цямна да цямнаЗ невадам шчасця шукаць,Вечна між хваль выглядацьСветлых, спагадлівых зорЦі парабчанкай хадзіцьЎ панскі, асадніцкі двор…»Гэта было ў тую ноч,Як расцвілі верасы,Як расцвілі у барыЎ ззянні асенняй расы.
2
Не раз здавалася Тацяне,Што нехта ходзіць ля парканаI ля акон рыбацкіх хатаў…З вярбой самотнай, расахатайАбняўся месяц ля затокі,I недзе за сялом далёкаНачлежнай песні блудзіць рэха:Знаёмым перазвонам, смехамЯно на шыр прастораў кліча,Дзе звоняць медныя іржышчыI гладзь крыштальная азёраў,Дзе мые ноч каралі-зоры.Усюды ціха. Толькі думыАсенні сон цалуе, цешыць,Ды сетку сінюю без шумуЎ трысці давязвае месяц.∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙Не раз я за муром астрожнымПа родных гонях сумаваў,Па тых бярозах прыдарожных,Што на этапах сустракаў.Не раз я думаў: як вярнусяДамоў, на волю, зноў прайдуПа нівах, сёлах БеларусіІ пад дзяругаю астрожнайШмат прынясу напеваў-дум.Я іх рассею па дарогах,Па курганах маіх братоў,Яны ўскалосяцца на поліСярод жытнёвых каласоў.Іх зрэжа некалі машына, —Ў стальныя звонкія цапыПадасць іх весела дзяўчына,Сны-песні, зжатыя ў снапы.
З

Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики