Читаем Нарач полностью

Вось і Іван скажа,I пан стражнік,Што сілаю не возьмеце азёр,Нат берага вам не дадуць паўсажня!Ды які вас сёння падбухторыў чорт?Лепш, раю вам,Да заўтрашняга дня адложым справу,Згодна, палюбоўна да канца звядзем.Возера не адплыве ад нас сялявай…

Другі рыбак

I так кармілі досыцьРыбакамі шчупакоў!

Архіп

Чакай, пан солтыс!Зарана нас ты адпяваеш.Гадзіцца раіш, але з кім?Хіба не на ваўкоў ты намякаеш —Не на паноў, ад якіх бароняццаЗ каламі рыбакі!Досыць і так нацярпеліся,Час прыйшоў. Сёння усе выплываем,Усе як адзін на палоў!Па скатах пясчаных узгоркаўНа Нарачы бераг ідуць рыбакі.Спаўзаюць з рыбацкімі снасцямі лодкіЗ вільготнага жвіру. Вецер мяккі,Цёплы і сіні прыходзіць на помач,Гоніць крылатыя лодкі,Быццам іх хоча удаль заманіць,Туды, дзе сінія хваліРаскінула Нарач на поўнач,На поўдзень, на захад, на ўсход,Аж да небасхілу граніц.А лодак ўсё больш выплывае…Хай сёння смяецца і звоніцьВецер, разносячы песняў рыбацкіхI хваляў успененых гром!— Мы вылавім долю сваюЎ глыбокіх у Нарачы тонях!..I тонуць рыбацкія сеткіЎ жывое азёр серабро.<p>Эпілог</p>За шыбамі тлеюць у інеі сінія зоры.Мерзнуць ад сцюжы апухлыя пальцы, баляць.Ведаю, песні, вам хочацца новых разораў,Шолаху лесу зялёнага, звону азёраў, —Сніцца не раз вам шчаслівая наша зямля.Будзе ўсё гэта… Гартоўным нарогам падымемНовыя дні; залатых ураджаяў заруЗбяруць у снапы маторы рукамі стальнымі;I вёснамі будзе цвісці маладымі,Вясёлкамі песняў мая Беларусь.А сёння ідзіце ў батрацкія хаты, пад стрэхі, —Пазнаюць вас там па глыбокіх шрамах,Па чорных мазолях, па гулкаму рэху.Як сонечныя, загарайцеся вехіНа горных вяршынях, на новых шляхах!А сёння ідзіце між родных загонаў,Дзе многа знаёмых спаткаеце вы.Рассцелюць вам нівы узорны настольнік,Як прыйдзеце ў госці ў дзень заўтрашні, вольны,Ці з славаю паўшых, ці з славай жывых.I поўнач мінае. За шыбамі вецер…За сына дзесь моліцца матка цяпер.А я хачу сонца пранесці па свецеI ворагам кінуць у вочы з-пад сэрцаКрывёю гарачай апырсканы верш.Вось раніца ціха лягла на падлогу…Я песні бяру свае ў дальні паход.Іх трэба рассеяць вясной па разлогах,Каб заўтра на струнах, на новых дарогахНам з песнямі стрэціць свабоды прыход.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики