Читаем Нарач полностью

<p>6</p>Курган на курганеI крушні сівога камення,Ды, рукі узняўшы,Застылі крыжы.Высяцца цяглыя сосны,Раскінуўшы змрочныя ценіНад тымі, што болей не ўстануць,Не вернуцца жыць.Памалу з магільнікаРазыходзяцца людзі.Слязамі не збудзішЗаснуўшых магіл!Паліць гарачае сонца,I вецер яго не астудзіць.Гараць на усходзеЧырвоныя хмараў стагі.Ідуць рыбакі,пахаваўшы Прахора,Настрэчу буры,Буры, якаяужоАбняла паўкраіны.Дзьме, наганяючыЦені, чорныя хмары вецер,Падае сонца у возераЛістам сарваным з асіны.Гулка грыміць громНад нарачанскім гасцінцам.Хмары развеяліГрываў чорныя столкі.Пугі маланак свішчуцьПраз гул навальніцы,Грому шарахаўкіГрымяць пад дугою вясёлкі.Гнуцца да самай зямліСтарыя на могілках сосны.Раз і яшчэ раз ударыўВіхор ашалеўшы, сляпы,З сіняга возераНа бераг хвалямі плёснуў,Пад хмары узняўшыI снежную пену, і пыл.Раптам змоўкла усё.Толькі вячэрнюю цінуРве Нарач хвалямі ў пене,Топіць у тонях на дно.Недзе крычаць пастухі,Гонячы ў выган скаціну.I сыпануў на плечы загонаўШчырымі жменямі дождж.

Першы рыбак

Хутка пачнуць на азёры качкі злятацца,А нашы яшчэ падвалокі ловяць на беразе вецер.Не зарабіў у рубашцы, дык не заробіш ў сярмяжцы,Кажуць старыя.У нас і так усю восень пустуюцьАруды ў клецях.

Другі рыбак

Цёпла і ціха цяпер —Будзе багаты улоў —Начамі туманы бялеюць.

Грышка

Хацеў бы яшчэ раз сустрэцца я з вамі,Калі прашумяць навальніцы,Калі над азёрамі і над паляміЗаззяюць свабоды зарніцы.

Архіп

Прымем заўсёды, як госця, цябе.Не забывай нас!Што ж, развітаемся…Сёння туманамЗаслала ноч усё.Да Мядзеля хай правядзе Тацяна.З садоў, як з цёмнай рамы,Над белым воблакам тумануКасцёл падняўся белымі мурамі,Застыў, як хваляй выгнаная крыга.Спіць бераг Мястра, выгнуўшыся лукам.Сустрэліся ў апошнім развітанні рукіI вочы — дзве зарыКароткай летняй ночы.

Грышка

Тацяна,Жыццё маё пайшло крутой дарогай. IНе ведаю, ці дачакаешся мяне ты.Яшчэ ў мяне шмат беспрытульных дзёіАле да вас я некалі прыйду.Чакай, Тацяна!

Тацяна

Буду.Кожнаю вясною, як прылятае вырай,Кожнай восенню, як верасы цвітуць,Я выглядаць, чакаць цябе заўсёды буду…<p>7</p>

Солтыс

Браткі!Збірацца забаронена.Сказаў раз, і досыць.Разыходзіцца па хатах!Хай усе паадкладаюцьНазад шасты, і пешні, і калкі!

Першы рыбак

За колькі ты ў паноў наняўсяСпяваць нам ггесні?Чулі не такіх мы салаўёў!Глядзі, каб не панюхаў пешніЦі не нарваўся дзе на грабаўё!

Солтыс

Перейти на страницу:

Похожие книги

Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе
Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе

Роберт Рождественский заявил о себе громко, со всей искренностью обращаясь к своим сверстникам, «парням с поднятыми воротниками», таким же, как и он сам, в шестидесятые годы, когда поэзия вырвалась на площади и стадионы. Поэт «всегда выделялся несдвигаемой верностью однажды принятым ценностям», по словам Л. А. Аннинского. Для поэта Рождественского не существовало преград, он всегда осваивал целую Вселенную, со всей планетой был на «ты», оставаясь при этом мастером, которому помимо словесного точного удара было свойственно органичное стиховое дыхание. В сердцах людей память о Р. Рождественском навсегда будет связана с его пронзительными по чистоте и высоте чувства стихами о любви, но были и «Реквием», и лирика, и пронзительные последние стихи, и, конечно, песни – они звучали по радио, их пела вся страна, они становились лейтмотивом наших любимых картин. В книге наиболее полно представлены стихотворения, песни, поэмы любимого многими поэта.

Роберт Иванович Рождественский , Роберт Рождественский

Поэзия / Лирика / Песенная поэзия / Стихи и поэзия