Читаем Нарач полностью

Я ад пагоні ледзь уцёк.Да вас прыйшоў,Ратуючыся ад вартаўнікоў.Скажы, каб хто прыйшоў пад вечар.Я пачакаю у Сымонавым таку.Ды глядзі не гавары на вецер,Што бачыў тут мяне…Бяда вось толькі, што учораI сёння раніцай імглістайАрцелі не знайшлі Прахора,З пустымі лодкамі вярнуліся у прыстань,Ты што на гэта скажаш?Наберазе, ці чуеш, нейкі гоман?..Даведайся!<p>З</p>

Солтыс

Браткі, лепш бы разысціся!Збірацца забаронена!Ато ад пратаколаў не адкараскаешся век.Ды цішэй!Без шуму, без гоману!Чаго не бачылі? — ўтапіўся чалавек…

Першы рыбак

Мо нехта з нашых.Рызман — на лаце лата…Кашуля наша зрэбная ў яго.

Другі рыбак

Гэта не з дачнікаў, а нехта з нашых…

Солтыс

Пагнаўяго тапіцца нейкі чортI замяшаць такую кашу!

Трэці рыбак

Перавярнеце тварам!

Архіп

Не можа быць!.. Прахор?!.

Усе

Прахор…

Солтыс

Браткі, лепш не чапайце, не закон!Яшчэ за гэта ад паліцыі нам будзе.Відаць, ранены ды яшчэI арыштованы мо ён…На плечы рыбакоўЛягло цяжкое гора,Лягло на нівы батракоў,На межы, на палосы, на азёры.Асцярожна палажылі на сярмягу труп.— Эх, у нядобры час рыбак гаротныЗагінуў, у нядобрую паруПакінуў нас, —Шэпчуць бабы пра ўдаву, сіротаў…Заплакаў нехта ўголас.З далі падняў рой каласоўНа полі вецер свежы.Памалу рыбака панеслі на плячахПраз жытнія палі, праз межы.Выган.Сустрэлі дзеці-пастухі.— Бацысу твайго нясуць, Дзямідка!..Стаіць малы хлапчук,Якпугаўё, сухі.Натоўп, дарога — дзве сухія віткі.Глядзіць хлапчук.Далёка па-над борам цёмнымГрада высокіх хмар заснула.Здаецца, луста хлеба ў торбеЦяжэйшай стала, плечы муліць.Бацька…Мо затрымаць натоўп і крыкнуць?Але натоўп схаваўся за гарой,Як хмара градавая,згасіўшы сонца, знікнуў…Стаіць пастух,А вочы наліваюцца імглой…<p>4</p>

Грышка

Цяпер нам каб дзён пару адпачыць.Пасля маглі б пакінуць гэты край азёрныI перабрацца праз заставы уначыНа КрывічыЦі на Заворнач.

Тацяна

Пашто, скажы, табе рызыкаваць,Пашто зноў без пары галовы класці?Цябе і так ужо магло спаткацьТакое, як Прахора, шчасце.Мо лепш было б табе перачакацьУ нас, пакуль не пацішэе.

Грышка

Усё ж адгэтуль трэба мне ісці,У іншым месцы полымя раздзьмухаць.

Тацяна

Лепш пачакай, пакуль ты не загоішГлыбокіх ран…

Грышка

Здаецца, нехта ходзіць каля хаты…

Тацяна

Сюды ніхто не прыйдзе ў позні час такі.Відаць, ідуць змяняць начную вартуНа бераг нарачанскі рыбакі.<p>5</p>
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики