Читаем Нарач полностью

Мо лепш табе плячо перавязаць?Спачнем, хай толькі вечарКрылом слонкіЎзмахне над лесам, зоры замігцяць.

Прахор

Я, можа, недайду…Арыбакам скажы ты:Няхай азёр панам не адцаюць,Няхай памогуць і маім сіротамI мой загон арцеллю узаруць.Вечар цёплыя рассеяў зоры,Звон камарыны чуецца ўначы.За паплавамі з жабамі гавораць,Варожачы пагоду, туркачы.Дрэмле папараць з густой крушынайЛясным, чароўным, непрабудным сном,I ледзь шапочуць цяглыя асіны…

Грышка

Прахор, пара ужо ісці.

Прахор

Ідзём!<p>5</p>Гарыць агонь.Спакойна дрэмле Нарач.I ноч, як песня ціхая, без слоў,На сонны бераг навявае чары,Калыша хмары-думы рыбакоў.Часамі з поля падкрадзецца вецер,Рукамі згорне золата з агнюI, рассяваючы, нясе, здаецца,Па небе зораў поўную сяўню.Часамі хваля падпаўзе пужліва,Як бы пра нешта хоча запытацьЦі, можа, казку задрамаўшым нівам,Арцелям сонным хоча расказаць.I да затокі ў зарыве чырвонымІзноў бяжыць з пакатых берагоў.Грызуць мурог папутаныя коні,Дзе-недзе звон сарвецца з капытоў.

Першы рыбак

Далёка нашых ўжо хлопцаў загналі,Дзе не шумяць ні хвалі, ні чарот…

Другі рыбак

Адных ўзялі, але прыбою хваліУжо калышуць збуджаны народ.

Трэці рыбак

Прыехалі асаднікі, паны.Азёры пахнуць ім не толькі рыбай,Яны глыбей ўпушчаюць кіпцюрыУ нашы нівы,ў прадзедаў сялібы,I ў нашы песні, і ў лясы-бары.

Чацвёрты рыбак

Не за ваду мы пачалі змагацца,Але за тое, хто гаспадаромЗ нас будзетут…Заціснуць хутка і на горле пальцы,Калі мы катам іх не адсячом.

Пяты рыбак

Цішэй!.. Чуваць, здаецца, нейкі голас здаліЦі, можа, зашумелі каласы…Зноў успаўзла на скат пясчаны хваля,Змываючы людскія галасы.Спакойна дрэмле Нарач на прыволлі,А колькі зор у возеры гарыць!Іх не злічыць, не вылавіць ніколіI залацістым невадам зары.<p>6</p>

Грышка

Глянь!Там Нарач сінее, як неба кавалак,Там гатаўскай пушчы цямнеюць хваіны!

Прахор

Хоць пад канец яшчэ ўбачуСваю азёрную краіну…Дык гэта Нарач!..

Грышка

Здаецца, ціхі кут,Ніякіх змен не адбылося тут.Ды толькі днямНе дагараць спакойна ў сонечным загары,Як некалі…Пара ісці ўжо нам.

Прахор

Не, брат,Ісці я не магу.Тут застануся і абмыю раны.А ты ідзі дамоў.Хай рыбакі памогуцьНа бераг свой дабрацца на світанні.Ідзі, табе яшчэ ісці далёка.

Грышка

Там нехта гаспадарыць ля чаўноў,Пайду спытаю, можа, перакінеМяне праз возера дамоўЦі скажа мне, як абмінуць гасцінец…— Дзядзька, можа, ты перавязешМяне на бераг гатаўскі,А то ісці абходамДалёка і праз лес.

Рыбак

Не, сынку!Я тут ад усходуПераважу вартаўнікоў.А сёння, як на безгалоўе,Наехала паліцыі, паноў, —Ператрасаюць глуш сасновую.Работы шмат, а зарабіць на сольНе зараблю, яй-богу!
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики