Читаем Нарач полностью

Зрэбны дарогі ручнікСцелецца ў даль пад гару,Толькі гарачага потуЗ твару ты ім не сатрэш.Хочаш, хоць скуты, яшчэКрай свой прайсці, Беларусь,Сонечны бачыць усход,Бачыць краіну без меж.Варта памалу ідзе.Гэта не першы ёй раз.Заўтра другіх павядзе,Калі не абудзішся, брат!Можа, ў астрозе каліЎспомніш ты гэты прастор,Песню і шум трыснікоў,Цені вячэрнія дрэў;Можа, ты ўспомніш зару,Кагаркі з сініх азёр,Гул берасцянай трубы,Родны, далёкі напеў.I пашкадуеш: чамуЗ гэтых этапных дарогНе спрабаваў уцякацьУ хмызнякі ды ў лес?Ведай: ніколі, мой брат,Ад успамінаў і думГэтых нідзе не ўцячэш.Вырастуць дні у гады;На валасах — сівы снег,Як на сасне маладой,Засерабрыцца ў мароз,Толькі ўсе думы тваеБудуць блудзіць паміж стрэх,Там, дзе азёрная сінь,Там, дзе нядоля палос.Золатам жыта цвіце.Шызы над нівамі дым.Эх вы, дарогі жыцця,Што там за вамі ўдалі?Доўга зязюля ў барыНекаму лічыць гады,Чорныя ночы і дніЎ шэлесце, ў шуме калін.Раптам дарогі струнуЛес векавечны абняў,Хмарай зялёнай апаў,Лісцем бяроз і асін.Пахне жывіцай-смалой,Сініх ягоднікаў стаўПлямамі сонца расцвіў,Зеленню сонных малін.Варта памалу ідзе.Ў гэткі, у сонечны дзень,Не развітаўшыся нат,Цяжка сваіх пакідаць.Як над азёрамі ночСіні раскіне свой цень,Доўга рыбачка ў сялеБудзе адна сумаваць.<p>2</p>

Прахор

Што, пан, далёка да вёскі?

Паліцэйскі

Два ці мо тры кіламетры.

Прахор

Сонца, як полымя, паліць,Аж ускіпае паветра.Хочацца піць.

Грышка

Нешта сумнымСёння пляцешся, таварыш;Хаты рыбацкія, гумны,Можа, сям'ю ўспамінаеш?Недзе яны ўжо далёка…Песню адну прыгадаў я,З дзён перажытых, гаротных,Помню, спяваў яе слаўнаЎ камеры нашай работнік.Путы раскуўшы, з-пад стражы,Ноччу марознаю ў полеВырваўся катаржнік-вязень,Вырваўся, чуеш, на волю…

Прахор

Некалі чуў я пра гэта…Змоўклі.Адны успаміныЗвоняць струной каляіны,Што пралягла праз палетак.Толькі, сустрэўшыся, рукі,Скутыя рукі сказалі,Што без іх горка сумуюцьРодныя Нарачы хвалі.

Прахор

Добра, што будзе, то будзе,Толькі б нам разам ударыць…

Грышка

Разам, глядзі, не марудзіць.Потым хутчэй у гушчары,Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні,Зможам схавацца далёка,Дзе і з густой падвалокайВек нас ніхто не дагоніць.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе
Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе

Роберт Рождественский заявил о себе громко, со всей искренностью обращаясь к своим сверстникам, «парням с поднятыми воротниками», таким же, как и он сам, в шестидесятые годы, когда поэзия вырвалась на площади и стадионы. Поэт «всегда выделялся несдвигаемой верностью однажды принятым ценностям», по словам Л. А. Аннинского. Для поэта Рождественского не существовало преград, он всегда осваивал целую Вселенную, со всей планетой был на «ты», оставаясь при этом мастером, которому помимо словесного точного удара было свойственно органичное стиховое дыхание. В сердцах людей память о Р. Рождественском навсегда будет связана с его пронзительными по чистоте и высоте чувства стихами о любви, но были и «Реквием», и лирика, и пронзительные последние стихи, и, конечно, песни – они звучали по радио, их пела вся страна, они становились лейтмотивом наших любимых картин. В книге наиболее полно представлены стихотворения, песни, поэмы любимого многими поэта.

Роберт Иванович Рождественский , Роберт Рождественский

Поэзия / Лирика / Песенная поэзия / Стихи и поэзия