Читаем Нарач полностью

На пабярэжжы азёрным, зялёнымПавырасталі палацы магнатаў,Воддаль чарнеюць вузкія загоны,I валуны, і рыбацкія хаты.Неба заслала блакітам шырокімНаднарачанскія нівы і вёскі,Ціхі магільнік, крыж адзінокіКаля пахіленай ветрам бярозкі.Людзі жывуць у палацах ліхія, —Хлеба ў іх досыць, і хлеб без мякіны —Глыбака ўгрызліся ў нашу краіну,П'яўкамі смокчучы сокі жывыя.Толькі гаруе ўвесь бераг рыбацкі:Рукі крывавым пакрытыя потам,Твары абмыты слязамі сіротаў,Плечы намулены лямкай батрацкай.Нават і песні там іншыя, неякЗвоняць яны сіратліва над полем,Пераліваюцца скаргай жалеек,Сумам прадвечным па шчасці, па волі.<p>2</p>Выйшлі ўсе разам.Праз межы, праз полеЗ вёсламі моўчкі арцелі ішлі.З берага кагаркіРаптам ўзняліся,Зніклі ўдалі.Выплылі лодкі.— Смела ў дарогу!— Шчаслівы палоў!— Помніце — хлеба няма ўжо!..Хваляў шум.Звон галасоў.З Нарачы выплыла сонца.Лодкі да сонца плылі.Біліся хвалі аб вёслы,Пеніліся і гулі.Дзеці, жанчыны, старыяIСёння на бераг прыйшліЗ віламі, з пешнямі.Сталі, чакаюць, каліНовыя выплывуць лодкі.— Што, усё яшчэ не відаць?— Мо толькі выплыве вёска адна?..Нарач шуміць.Пільна угледзеўсяЎ гатаўскі бераг Сымон,У бераг далёкі.Пеніцца сонца, і хваль перазвон.— Кагаркі, можа?..— Не, лодкі!— Бачыце, бачыце! — бераг ажыў.Радасна бліснулі вочы,Быццам іх сонца прамень запаліў.Люблю твае, Нарач, затокі і тоні,Як вецер густыя туманы развесіць.Ці снежная пена на хвалях зазвоніць,Цалуючы зоры, калышучы месяц.Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай,Раскінуўшы сінія хваляў палотны,Калі ў непагоду сумуеш маркотнаЗ рыбацкаю песняй, з зялёным чаротам.Люблю твае буры, твае навальніцы.Ў іх чую, бы ў песнях, жыццё маладое.I хочацца блізка грудзьмі прытуліццаДа чорных ад гневу кіпучых прыбояў.<p>З</p>Як навальніцаю, хмараю шэрайЛодкі плывуць рыбакоў.Бурна шуміць нарачанскі ўвесь бераг IГулам людскіх галасоў.— Рана сягоння прачнуліся, гады!— Бачыш, ляціць вартаўнік!— Трэба было б яго пешняй пагладзіць,Лодку загнаўшы ў трыснік. —Чуюцца знекуль ізноў адгалосы:— Эх, закіпела ўдалі!— Вернуцца сёння паны без калошаў!— Вёслы ў работу пайшлі!З вёскі, ў сярмязе расхрыстанай, шэрай,Быццам варона, ляцеўПолем, пасевамі солтыс Цяцера.— Рыбы, відаць, захацеў?!— Што, пане солтыс, чаго пан прыпёрся?— Кажаш, паліцыі шмат?..I галасы, быццам жнівам калоссе,Зрэзаў нахлынуўшы град.Толькі чуваць, як калышацца шумнаВозера каля чаўноў.— Бачыш, ідуцьярыною, праз гумны…— Будзе з паўсотні крукоў.

Стражнік

Хто вас тут склікаў?

Сымон

Ніхто. Прыйшлі самі.

Стражнік

Перейти на страницу:

Похожие книги

Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе
Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе

Роберт Рождественский заявил о себе громко, со всей искренностью обращаясь к своим сверстникам, «парням с поднятыми воротниками», таким же, как и он сам, в шестидесятые годы, когда поэзия вырвалась на площади и стадионы. Поэт «всегда выделялся несдвигаемой верностью однажды принятым ценностям», по словам Л. А. Аннинского. Для поэта Рождественского не существовало преград, он всегда осваивал целую Вселенную, со всей планетой был на «ты», оставаясь при этом мастером, которому помимо словесного точного удара было свойственно органичное стиховое дыхание. В сердцах людей память о Р. Рождественском навсегда будет связана с его пронзительными по чистоте и высоте чувства стихами о любви, но были и «Реквием», и лирика, и пронзительные последние стихи, и, конечно, песни – они звучали по радио, их пела вся страна, они становились лейтмотивом наших любимых картин. В книге наиболее полно представлены стихотворения, песни, поэмы любимого многими поэта.

Роберт Иванович Рождественский , Роберт Рождественский

Поэзия / Лирика / Песенная поэзия / Стихи и поэзия