Читаем Нарач полностью

Над шляхамі, пераваламі,Над разорамі і хатамі,Над глухімі пералескамі,Над лясамі над кудлатыміГаслі зоры, загараліся,Майскім цветам асыпаліся…Толькі маладосць адзінаяРасцвіла ў садах рабінаю.Расцвіла, а можа, восеннюЯе скосяць ветры чорныя,Што гуляюць над азёрамі,Над старонкай непакорнаю.Ці мо скутая і босаяПройдзе сцежкамі, палосамі,Незнаёмымі разлогамі,Невядомымі дарогаміI пачне блудзіць зноў песняміПа-над нівамі прасторнымі,На ўсхвалёваных гармонікахТэнарамі непакорнымі…Быў пагодны, быў сонечны час.На шырокім на Мядзельскім рынкуНадрывалася хрыпла катрынка —Пачынаўся вясенні кірмаш.Быццам войска, пасталі вазы,Бы на нейкім парадзе, на вечы.I з натоўпу, як з цёмнай лазы,Лес аглобляў узняўшы на плечы.Сотняй звітых вясёлак паркальУсміхаўся з палатак на сонцы,I каралі цвілі на рукахПрадаўцоў, у прыборах бясконцых,Вецер пальцамі перабіраўЗ гарманістам вясёлым частушкі,Шматкаляровыя яркія стужкіУ дзявочыя косы ўплятаў.На шнурах — чаравікі, кнаты;А вышэй, на падмостках і ганках, —Скуры жоўтыя і хамутыI, яксонца, вянкі абаранкаў,Плешча мора людскіх галасоў.— Гэй, тавар загранічны, парыжскі! —I кудакчуць між крам і вазоўМаладзіцы, купляючы міскі.Ззяюць хусткі вясёлкай, зарой.Шоўк дзяўчына ускіне на грудзі.— Гэй, купі чарнабровай сваёй,Пакахае і век не забудзе!<p>4</p>Грышка доўга па рынку хадзіўПрыглядаўся да розных убораў;Хустку, не таргаваўся, купіў —Сіні шоўк з пералівам азёраў.Добра — блізка дзяўчат не было,Бо, пакуль бы з мястэчка прыехаў,Раззваніла б у лапці сяло,Было б гутаркі лішняй і смеху.

Iван

Што прыехаў: наведаць кірмашЦі мо стужкамі палюбавацца?

Прахор

Кінь, Іван, чалавек гэта наш,I не варта табе з ім спрачацца.А табе, Грышка, гэтак хадзіцьПа мястэчку ніколі не раю…Тут пранюхае, можа сачыцьДэфензіўская лютая зграя.Ды нам час. Каля крайніх вазоўНас чакаюць, сабраўшыся, людзі.Шмат баторынскіх ёсць рыбакоў,Нехта з Гатавіч, з Пасынак будзе.

Грышка

Перейти на страницу:

Похожие книги

Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе
Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе

Роберт Рождественский заявил о себе громко, со всей искренностью обращаясь к своим сверстникам, «парням с поднятыми воротниками», таким же, как и он сам, в шестидесятые годы, когда поэзия вырвалась на площади и стадионы. Поэт «всегда выделялся несдвигаемой верностью однажды принятым ценностям», по словам Л. А. Аннинского. Для поэта Рождественского не существовало преград, он всегда осваивал целую Вселенную, со всей планетой был на «ты», оставаясь при этом мастером, которому помимо словесного точного удара было свойственно органичное стиховое дыхание. В сердцах людей память о Р. Рождественском навсегда будет связана с его пронзительными по чистоте и высоте чувства стихами о любви, но были и «Реквием», и лирика, и пронзительные последние стихи, и, конечно, песни – они звучали по радио, их пела вся страна, они становились лейтмотивом наших любимых картин. В книге наиболее полно представлены стихотворения, песни, поэмы любимого многими поэта.

Роберт Иванович Рождественский , Роберт Рождественский

Поэзия / Лирика / Песенная поэзия / Стихи и поэзия