Читаем Нарач полностью

Ельнік зялёны і гонкіПлямамі цені раскінуў.Хмарацца ў небе сасонкіЗ зеленню лісцяў асіны.Эх, што задумаўся, стражнік?Лепш не ўглядайся ў гушчары!Позна схапіўся за браўнінг, —Злёг пад рыбацкім ударам.Вязняў дрымучыя нетрыКрыюць і змрокам, і лістам.Толькі у гулкім паветрыГромам адклікнуўся выстрал.Раз і другі прагрымелаРэха, адбіўшыся звонка.Шумна цяцера ўзляцела,Крыкнула спуджана сойка.— Стой! Стой! — голас пагоніДоўга барамі-лясамі,Нетрамі векавыміГнаўся ўслед за ўцекачамі.<p>З</p>

Тацяна

Чаму вярнуліся з пустымі вы рукамі?

Першы рыбак

Зрабілі ўсё, пад сілу што было.Ды не ўдалося стражнікаў дагнаць.Яны, пакуль мы кінуліся удагон,Былі далёка.Ды пылам замяло,Дажджамі змылаУсе сляды у полі.

Другі рыбак

Табе радзіцца б дзецюком, дзяўчына,Дзяцюцкі маеш нораў.Чакай!Яшчэ дабяромся мы да паноў!Не вырвуць каты з нашых рук мазольныхАзёр і невадоў!

Першы рыбак

Цішэй, ідзе Іван…

Iван

Суседзям добры вечар!Мо не ў пару да вас я падышоў?

Трэці рыбак

Ідзі сваёй дарогай, чалавеча,Ідзі далей ад нас, ад рыбакоў.Не месца сярод нас іудам…

Iван

Тацяна!I ты паверыла у злосную хлусню,Што выдаў хлопцаў я!Вас ашукалі хітра.Мыляецеся вы!

Чацвёрты рыбак

Пакінь смяяцца,А то закончыш блага, —Каб не зляцела шапка з галавы!

Першы рыбак

Ідзі і нас пакінь.Яшчэ так не было на свеце,Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё.Як цень, за табойХудая слава папляцеццаПа ўсіх азёрах.Кожнае дзіцё,Цябе сустрэўшы,Пальцам будзе торкаць,А потым выгане цябе і панскі зброд,А там сам знойдзешДля сябе вяроўкуПавесіццаКаля сваіх варот.Яшчэ пазнаеш тыАгонь сірочых слёз,Як сон твой спапяляць яны ўначы.I кожны голас,Блізкі табе ўчора,Маўчаннем,Больш страшным як пагарда,Прагучыць.Сам праклянеш той дзень тыI гадзіну,Калі узвёў ваўкоў на брата след.Ідзі!Мы нейк перажывемI гэтую бяду,Як шмат перажыліДругіх крывавых бед.<p>4</p>Не ляці туды, дзе вечарРассцілае хмараў хусткі,А ляці, дзе сонца свеціцьI звіваюць гнёзды птушкі.Бо не хопіць ў цябе сілы,Будзеш сніць свае разорыI на паламаных крылахПрыляціш зноў на азёры.А калі заснуць прыйдзеццаНедзе на астрожных нарах, —Прынясе з-за кратаў вецерПесні вольныя на Нарач.Прынясе, — там іх пазнаюцьМаці і старэнькі бацька…Толькі хай іх не спявае,Зажурыўшыся, батрачка.Бо складаў я свае песніУ мурах астрожных, цесных,Каб яны і ў час панурыНад зямлёй грымелі бурай.

Грышка

Цяжка, брат, ісці,Ўжо выбіліся з сілы.Дарога — лес, імшары і кусты.А мы з табой і ранаў не абмылі.Ну што ж, хоць да азёрЦі дапляцешся ты?

Прахор

Вады дастаць бы,А то у роце горка.

Грышка

Перейти на страницу:

Похожие книги

Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе
Собрание стихотворений, песен и поэм в одном томе

Роберт Рождественский заявил о себе громко, со всей искренностью обращаясь к своим сверстникам, «парням с поднятыми воротниками», таким же, как и он сам, в шестидесятые годы, когда поэзия вырвалась на площади и стадионы. Поэт «всегда выделялся несдвигаемой верностью однажды принятым ценностям», по словам Л. А. Аннинского. Для поэта Рождественского не существовало преград, он всегда осваивал целую Вселенную, со всей планетой был на «ты», оставаясь при этом мастером, которому помимо словесного точного удара было свойственно органичное стиховое дыхание. В сердцах людей память о Р. Рождественском навсегда будет связана с его пронзительными по чистоте и высоте чувства стихами о любви, но были и «Реквием», и лирика, и пронзительные последние стихи, и, конечно, песни – они звучали по радио, их пела вся страна, они становились лейтмотивом наших любимых картин. В книге наиболее полно представлены стихотворения, песни, поэмы любимого многими поэта.

Роберт Иванович Рождественский , Роберт Рождественский

Поэзия / Лирика / Песенная поэзия / Стихи и поэзия