І павёў яго па ўсем харомам, і есць у яго ўсякого добра відімо і невідімо! Павёў яго ў конюшню к лошадзям, і стоіць у яго дванаццаць жарабцоў, і ўсякой жарабец на дванаццаць цяпоў прыкован. «Ну что, швагер, ты багачэ ілі я?» Ён яму атвечаець: «У мяне того трэцяй долі няма, што ў швагра». — «Ну, пайдзі же за мною; я цябе пакажу штуку». І прыводзіць яго к калодзі — чатыры сажні талщыны, а дванаццаць дліны. «Ці відзіш ты, швагре, тую калоду?» Ён яму гаворыць: «Віджу». — «Еслі ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзеш дамой». А ён гаворыць: «Хоць сейчас ты мяне парубі, а я гэтаго не зраблю». — «Кагда ж ты гэтаго не здзелаеш, полно цябе сюда хадзіць дураку-мужыку, салам’яному языку; а ты за мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і свыня сястра! Ты не толькі за мною рэчі гаворыць, не доўжен на мяне глазом пасматрець; бо ты не достоін сюда хадзіць і мой дом пакасціць!» І ўбіў яго і глазы выняў, ўложыў ў чарапок, а яго ўзяў за воласы і павесіў на бельцы15
.Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ ў змея. Яна яму гаворыць: «Ах, брат! Уб’ёць ён і цябе так, як першаго». — «Пущай уб’ёць, абы я з табою відзеўся!» — «Пастой же тут; я пайду запытаюся, што ён скажэ?» І прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаёць із сваей койкі: «Што скажэшь, жонка? Віжу я твой усердный від і пакорнае ліцо». — «Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой брат ў госці прышоў?» — «Што б я рабіў? За госця прыняў бы». Яна гаворыць: «Можэ прынялі б яго так, як першага?» — «Я першаго ўбіў, бо ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца. Пущай прыходзіць, гэтаго я прыму»,
Яна выходзіць на двор і гаворыць брату: «Пакорно абхадзісь!» — «Давай, жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба». Яна прыносіць поўхлеба і чашку бобу. «Бо старшы твой брат недаволен быў, то можэ мало было; возьмі гэта, а прынесі больш». А госць і ў рукі не ўзяў, гаворыць: «Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу». — «Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на маё багацтва: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат незлічымо!16
. Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць дванаццаць жаробцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована. Ён гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма. «Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку!» І паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць дліны, і гаворыць: «Відзішь ты тую калоду? Еслі ты без тапара яну парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з братом». Швагер яму сказаў: «Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!» Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе. «Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!» — «Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весе'льшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет».
Пашла матка по' ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі: «Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці». Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко. Яна думаець сабе: «Гэта дар божый!» Узяла яго і з’ела. З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца на сей свет. Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі17
гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам: «Не сподзевайсе18 мяне, маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям». Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу: каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало яму граматы. Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі: «Ну, татанька і маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще поўно. Я, благадара бога, знаю больше іх. І прошу вас з усем усердіем сказаць мне праўду: какой я у вас есць? Чы я раждзён первый, чы паследній?» Яны гавораць: «Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній», — і сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было' два брата і сястра. «А гдзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць». Яны яму гавораць: «Ах, сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей, бросіш? Хто нас да смерці даховаець?»19 Ён ім гаворыць: «Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу».