Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся. «Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць». Ну, пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры. Гаворыць ён айцу: «На' цябе гэта жалезо, несі до каваля20
і здзелай мне булаву сяміпудаву». Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў думке думаець: «Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!»21 Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава». Айцец, імеўшы бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву сяміпудаву і прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм22 , і пущаець яну за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу: «Матка, на ў мяне ў галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд23 заесць, бо я млад юноша…»Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы. Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца: «Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе». Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца: «Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай». Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты' і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падае'ць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат. «Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ». Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці». — «Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два». — «Ён раждзён без мяне».
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны: «Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго». Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату: «Здрастуй, швагер!» — «Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті…» І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло. «А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?» Змей думаець сабе: «Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков».
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба. «Ізволь кушаць, швагер!» — «Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу». І стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два. «Даволен лі ты, швагер, у мяне?» — «Даволен, не даволен — калі больше няма!» — «Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсём сваём добре. «Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?» — «Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!» Ён гаворыць: «Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку».
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны. «Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!» — «Не сердзісь, дай мне дзело кончыць!» — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў24
сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі25 паляцела, а як дмухнуў26 — попел стаў, аж не было! «Ну што? Я сваё дзело споўніў!» — «Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?» Пакацігарошак гаворыць яму: «Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!» А змей гаворыць: «Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!» Ён кажэ: «Усё едінственно нам пабіцца». — «Ну, — гаворыць змей, — на' табе руку». І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка. «Адначе я тым не даволен», — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.