Читаем Нямко полностью

— А ён па-нашаму гавора! — абрадаваліся бабы.

А калі пераканаліся, што і гаворыць, і разумее добра, распачаліся сапраўдныя палітразмовы. Завадатар гэтых бясконцых размоваў — стары, якога ўсе называюць Бязвухі. Ён без вушэй насамрэч. Калі такімі не лічыць кароткія агрызкі, прыкрытыя рэдзенькім касмыльком валасоў. Бабы, тыя ўсе ведаюць, паведамілі Паліне: у грамадзянскую вайну так удружылі дзеду, адно вуха адрэзалі чырвоныя, другое — балахоўцы, белыя. Не дагадзіў ні тым, ні другім. Мабыць, ім таксама дакучаў, назаляў сваёй асобай, сялянскай праўдай, як зараз во Францу. Бабы ўжо гоняць яго, як авадня.

— Дай хоць чалавеку паляжаць. Да чаго прыставучыдзед.

Каб гэтыя людзі раптам зрабілі Паліне нават вялікае зло, яна не змагла б ім не дараваць — за тыя кружачкі малака, што прыносілі Францу. На ўвесь «цывільны лягер» было дзьве ці тры каровы, каб дабрацца да іх, трэба ажыцьцявіць небясьпечнае падарожжа па балотных купінах, і вось кроплямі малака, што прызначаліся адным толькі дзецям, дзяліліся зь немцам.

А Бязвухі ўсё намагаўся нешта сваё даказаць Францу. I выклікаць яго на спрэчку. «Дзеду-ўсяведу» (яшчэ і так клічуць Бязвухага глумлівыя падлеткі) трэба абавязкова атрымаць пацьвярджэньне, што гэта немцы прыдумалі калгасы. I зрабілі знарок, каб гэтыя дурні на ўсходзе развучыліся і працаваць, і ваяваць. Армія заўсёды трымалася на самастойным гаспадары, а з калгасьніка — што спытаць? Які работнік, такі і воін. А надумаў, зрабіў так усё ўнук «Карлы Маркса», ён пры Гітлеры галоўны дарадца. У Франца галава ішла кругам ад несакрушальнай упэўненасьці Быязвухага. Бабы ж папярэдзілі свайго дзеда:

— Ой, глядзі, адрэзалі табе вушы, і язык адрэжуць!

Хто адрэжа, не казалі, але, мяркуючы па ўсім, ведалі і яны, і сам стары. Таму што гаварун на нейкі час змаўкаў, сыходзіў да сваіх справаў. Але неўзабаве вяртаўся.

— А вось скажыце вы мне!.. — і зноў раскручваў Францавы мазгі, але ўжо ў зваротным накірунку: а ці праўда, што Гебэльс у Маскве вучыўся, там школа адмысловая ёсьць для такіх?..

Узгадваючы меркаваньні свайго бацькі пра Расею, пра ўсё, што ў ёй адбылося пасьля рэвалюцыі, Франц таксама ня супраць быў сёе-тое пераправерыць, а раптам зможа потым бацьку пераказаць. Ці праўда, што калгасы задумваліся як вяртаньне да камунаў, абшчын раньніх хрысьціян? Сумесная праца, агульны стол, роўнасьць, няхай і не пры вялікім дастатку. «Капіталіст — во! — Франц зграбаў да сваіх ног усё сьмецьце, шыгдкі. — А камуніст…» — раздаваў тыя ж шышкі: «Табе, табе і табе!» Рэакцыя была нечаканая. Не, здаецца, ніхто не аспрэчваў, але нават старыя бабы глядзелі на Франца як на блазна, хворага. «Дзед-усявед» уеё-ткі адкамэнтаваў:

— Бязвухі ня я, а вось хто! — і ўрачыста паказаў на Франца. — Можа, самі вы, немцы, яшчэ пасмакуеце, што гэта за мёд.

На ўсе пярэчаньні (Паліна таксама зь ім спрачалася) дзед сьцьвярджаў адно:

— Ну а чаму Гітлер калгасы не распускае? Адно шыльду зьмяніў. Тое і яно! Што гэты, што Напалеон — спужаліся мужыцкай волі.

Паліна чула, як збоч бабы так гэта абгаворвалі.

— Мо ён камуніст? Ня ўсіх жа Гітлер пасадзіў.

— Кажа так пра калгасы, думае, нам гэта спадабаецца.

— Бедны, кожнаму жыць ахвота.

Паліну мучыць неспакой: зьявяцца партызаны, і нехта абавязкова пахваліцца немцам. Ня ў кожнага ёсьць свой немец. Каб жа можна было ведаць, што яны зробяць. Ты ж ня ведаеш, якія трапяцца партызаны.

Што асабліва ўражвала Франца, дык гэта тактоўнасьць, зь якой гэтыя людзі абыходзілі размовы, што гучалі б, як абвінавачаньне яму — усё-ткі немец. Калгасы — гэта так, анэкдот. Чакаў, што загавораць пра выбітыя вёскі, пра тое, што ім вось тут трэба хавацца зь дзецьмі. Ані слова. Нават фюрэра амаль ня ўзгадваюць. Але аднойчы рабаціністы падлетак, боязка азірнуўшыся на жанчын, прашыпеў:

— Ну што, капут твайму Гітлеру? Кажы: капут! Адказалі за Франца:

— Трэба будзе — скажа. Чаго ты чэпісься?

— Ён што, пытаў, гэты Гітлер, у Франца, ваяваць ці не?

Не падымалі размову Бязвухага пра тое, сустракаліся ці не сустракаліся — Сталін з Гітлерам.

— Не чапай ты ліха, пакуль ціха.

Не ўдакладнялі: тычыцца гэта аднаго фюрэра ці і іх уласнага правадыра таксама. Паліна Францу растлумачыла пра сарочку: беларуская прымаўка з адваротным сэнсам — «нарадзіцца ў сарочцы», г. зн. «дабра б яму ня знаць». I зноў жа, каму?

Ці не таму не загаворваюць пра Гітлера, каб не зачапіць і Сталіна. Знаёма гэта Францу, у Германіі, асабліва да вайны, пажылыя людзі паводзілі сябе падобна.

Ну а ў Паліны іншы клопат, куды важнейшы за праблемы — чый правадыр лепшы. Яе непакоіць затрымка з жаночымі справамі. Няўжо тое, што паміж ёю і Францам адбылося, можа быць прычынай? Ды нічога ж і не было, акрамя болю і крыўды. Хіба такое магчыма? Хутчэй за ўсё перанапружаньне адбіваецца: асабліва тыя трое сутак, калі цягала вазок з паўжывым Францам. Ведаў бы ён, які быў цяжкі! А яшчэ ўсё ногі звальваліся, хоць сьмейся, хоць плач!

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне