Читаем Нямко полностью

Узгадваючы вясковыя бабскія гаворкі пра самаадчуваньне цяжарнай, пераправярала — што і як зь ёю адбываецца. Вось ужо смыліць унутры — ці не яно самае? А яшчэ ўзьнікае неадольнае жаданьне, гэта вядома. Зьесьці што-небудзь, асабліва салёнае. Ці такое, што і ў горадзе не знайсьці. Маме, калі «хадзіла Палінай», зажадалася раптам беламорканальнай баланды з гнілымі селядцамі. Ці гэта выдумка бацькі, ён любіў зь яе пажартаваць. Пакуль Паліна гадала-разгадвала, наклікала на сваю галаву: захацелася, хоць забі, чаго-небудзь халоднага. Усё ўзгадвала марожанае, якім бацька пачаставаў калісьці ў чыгуначным буфэце: жоўтае, на сьлізкай мэталічнай чашы, а ад гэтага яшчэ халаднейшае.

Сказаць, не сказаць — Францу?

Тое, што было, здарылася ў іх зямлянцы, паступова, па дэталях узнаўлялася, але ўжо не як пярэдадзень усяго жахлівага, што адбылося ў той самы ранак і пра што не хацелася ўспамінаць, а па-іншаму: гэта ж была іх першая блізкасьць. У Паліны — першая, яна пра сябе ведае. А пр а іх — хіба можаш ведаць? Вунь як тады палез у хаце! I атрымаў! Раптам рэўнасьць — сьмешна. Ляжыць, як немаўля, слабенькі, бездапаможны, захацелася б, дык не параўнуеш.

Ад таго, што грудзі дзіўна зацьвярдзелі і баляць, адчуваеш і ўвесь час успамінаеш яг о рукі. Як тады! Але ўжо не адштурхнула б, наадварот, прыціснула б іх, каб было балюча, соладка…

Франц ужо сядзець мог, прытуліўшыся да дрэва, сядзеў так гадзінамі, праводзячы і сустракаючы ўсіх слабой усьмешкай ачунялага. Тыф зваліў многіх, некаторых пахавалі, ён жа — як з таго сьвету вярнуўся, аціхлы, задуменны. Валасы ў беднага пасыпаліся, няма ратунку. Добра, лес таксама хутка лысым стане, не гаруй і ты! Лес ужо зжоўк, дажджы пайшлі, лясныя людзі зь неабходнасьці асьмялелі і пачалі паліць вогнішчы, абсушыцца не абсушысься, таму што лье без канца, але хоць сагрэецца мокрая апратка, кіслая пара зь яе ідзе.

Паліна ўсё не казала яму пра галоўнае. Цяпер у яе занятак: гледзячы на Франца, параўноўваць, уяўляць, якія вочы, твар, валасы ў яе дзіцяці. Забывалася ва ўсьмешцы, але раптам яе твар (с а м а б а ч ы л а) рабіўся халодным, чужым, як бы пярэчыла каму: а в а м яка я справа? Ну, а д немца, н я ва м яго гадаваць!

Мамачка стала мамай, а тата бацькам для Паліны, будучы такімі старэнькімі. У яе дзіцяці мама будзе зусім маладая. Разам на вечарынкі бегаць будзем! — упарта вяртала ўсьмешку на твар.

А потым усё пачыналася зноўку: абстрэлы, бамбёжкі. Выкрыкнула сваю таямніцу Францу, калі прабіралася па халоднай гразі па калена, раптам спужалася (сосенка ад выбуху, узьляцеўшы, іх абодвух накрыла, балюча хлабыснула па галовах, сьпінах), што заб’юць каго-небудзь або абодвух, а ён так і не даведаецца.

Але Франц, падобна, не расчуў ці не зразумеў, пра якое яна дзіця. Іх столькі навокал, дзяцей; нягледзячы на слабасьць, і Франц стараецца памагаць жанчынам, у каго па трое, а то і болып.

У гарачцы ўжо амаль не прыкмячаў Франц (а спачатку пужаўся), калі побач зьяўляліся людзі са зброяй, партызаны. Яны то рухаліся разам з жыхарамі, то некуды ішлі, зьнікалі. Франц пераконваўся: такія ж, як і астатнія, вясковыя людзі.

Праўда, калі і Францу, пры яго маскарадзе, апратцы, даць зброю, сыдзе і ён за свайго тут.

А аднойчы здарылася такое, што ўсяго перавярнула, як бы ня помніў ужо, хто ён, дзе ён. Такое давялося пабачыць (Паліне), у такім удзельнічаць (Францу) — пра гэта ніколі потым не гаварылі адно з адным і ўспамінаць не хацелася. Не, не самае жорсткае і жахлівае з бачанага, перажытага, бо мера даўно страчана на гэтай вайне, у гэтым жыцьці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне