Читаем Нямко полностью

Чуў, як з двара зайшла Паліна, грымнула дровамі ля печкі. Перад гэтым у пакой да Франца забег ашалелы стары: ты што, забыў, твая пабегла некуды, за яе ты адказваеш! О Божа, няхай бы яна і’сапраўды ўцякла, ня зьелі б за гэта Франца, ну няхай бы пакаралі як сьлед. Ці няхай, калі ўжо на тое пайшло, Ота ўсё гэта зробіць, яму гэта не навіна.

Чутно, як Паліна мые даёнку, пойдзе карову даіць, а сюды ізноў уляціць гэты ашалелы падганяць Франца. Вось ён, аж задыхнуўся ад гневу, словы ў глотцы заселі.

Франц адно махнуў рукой, навешваючы на плячо аўтамат і кіруючы на кухню. Павітаўся з гаспадыняй, яна паабяцала:

— Зараз Паліна малачка сьвежага прынясе, а вы трошкі шпацырэн. Будзе апэтыт гут. Да чаго здольная да моваў. Што ж, Франц пагуляе, а то яго апякун хутка забрэша ад абурэньня.

Франц накіраваўся да варотаў, выглянуць на вуліцу. Чутно, як у хляве за ня шчыльна прычыненымі варотамі пішчыць, патрабуе кармленьня кабан, далятае голас Паліны, што пакрыквае на неспакойную карову. Усё так мірна, звычайна. I такі сонечны ранак. Самы чорны ў жыцьці Франца. Глянуў з варот на вуліцу, там нейкі рух, заведзены машыны, перабягаюць вуліцу салдаты. А раптам раздумаў штурмбанфюрэр, гэта ў яго ўладзе, раптам аб’явяць: акцыя адмяняецца, адыходзім. Ну няхай другі раз, няхай недзе, але ня зараз, ня тут. Зразумейце ж, Паліна, Паліна! Фюрэр мой, Германія, я дрэнны патрыёт, сам бачу, але я яшчэ набяруся мужнасьці, волі, рашучасьці. Я спатрэблюся ў справе. Але толькі не цяпер!

Чутно, скрозь усе ранішнія гукі прабіваецца да Франца, як звонка б’е ў дно даёнкі струмень малака, ласкавы голас Паліны, што ўгаворвае: «Стой спакойна, што гэта з табою сёньня?» Ох, дзяўчынка, дзяўчынка, нават быдла нешта чуе, а ты — як жа ты ня бачыш, што рыхтуецца? Сказаць ёй, махнуць на ўсё рукой і папярэдзіць! Ну і што, куды яна цяпер уцячэ, дзе схаваецца, калі ўсё пачне гарэць, а яшчэ Ота, ужо ж ён ня дасьць парушыць загад! Раней трэба было, хаця б учора, пазаўчора. Чаго чакаў, чаму так не зрабіў? Але ж гэта здрада, гэтым ты здраджваеш інтарэсам свайго народу. Які там яна, гэта дзяўчына, вораг для Германіі, але важны прынцып: дзейнічаеш патаемна, за сьпінай усіх, парушаючы загад, у інтарэсах не Германіі, а яе ворагаў.

З расчыненых варотаў выйшла Паліна з цынкавай даёнкай у руцэ, убачыла расьпісаную ёю фізіяномію Франца, зьбянтэжана ўсьміхнулася, нават румянак радасны сагрэў яе шчокі. Франц дапамог зачыніць цяжкі я вароты. Знаёма ўскінула кароткія валасы і раптам пасьпешліва накрыла краем даўгой спадніцы малако. Растлумачыла, сарамліва сьмеючыся:

— Каб не сурочылі. Каб малако ня скісла, вымя ў каровы ня высахла. Калі ў вас благое вока.

— Паліна, я хачу сказаць, — усё, што здавалася самым важным, раптам перастала нешта значыць, — я хачу… папярэдзіць. Блягі чалавек прыйшоў ужо, вам усім будзе бляга.

На Франца ўмольна глядзяць вялікія чорныя вочы: гэта няпраўда? Я ня так зразумела? Ты абароніш!..

— Трэба вам… я ня ведаю што… — сказаў і азірнуўся на дзьверы, на вароты. Раптам гучна зарагатаў, гучна вымавіў: — Малако гут? Малако карашо!

Як бы перакрыўляючы Ота. Паліна на яго глядзіць у зваротнай надзеі, а можа яна ня так зразумела яго? I ўсё ня так страшна. Пайшла дахаты, а Франц, трымаючы аўтамат ля пояса, усьлед.

I пастаяльцы-немцы, і старая — усе ўважліва пазіраюць (гэта заўсёды заварожвае), як малако льецца і пеніцца ў шкляным збане. Старая ўжо накрыла на стол: нязьменная бульба, кавалачкі сала, сьмятана, кансэрвы (відаць, Ота расшчодрыўся і адкрыў бляшанку).

Паліна ўзяла другі, непразрысты збан, гліняны, накрыла марляй і цэдзіць малако ў яго. 3 выразам смутку і асуджанасьці на твары: Францу прыгадаліся такія твары ў музэі, куды яго часта вадзіў бацька — на карцінах з выяваю мадонаў. Ота выразна, не сьпяшаючыся, каб другія не зьвярнулі ўвагі, дастаў свой вялікі срэбны гадзіньнік і, шчоўкнуўшы вечкам, паглядзеў на стрэлкі. Заўважылі аднак усе: яшчэ б, такі гадзіньнік, старадаўні, такі гук. Кучарыха нават пацягнулася разгледзець яго бліжэй. Як да ляза сякеры ў руках ката: ці вострае? Жах скаваў галаву Франца жалезным абручом, сталі раптам балець вочы, нават сьлязіцца ад болю.

Міжволі зірнуў на свой гадзіньнік, наручны, падарунак маці: безь пяці хвілін восем! Заўважыў, што міжволі ўслухоўваецца, што адбываецца за вакном: ц і не пачалося?І ў жоўтых (якія яны жоўтыя ў яго!) вачах, на зрэзаным глыбокімі змаршчакамі твары Ота такое ж чаканьне. Змаршчакаватая шыя сьцярвятніка… Абодва заварожана глядзяць, як льецца пеністае малако, быццам і гэта зьвязана з чаканьнем: скончыцца і… пачнецца.

— Вы сьнедайце, а я набяру бульбы, абед варыць трэба, — раптам пачуўся голас старой гаспадыні. Спалох н а твары Ота: сытуацы я ўскладняецца! Кабета за кольца ўзяла вечка падполу, у другой руцэ трымае пусты кош.

— Dorthin darf man nicht[3], — памкнуўся да яе Ота, падхопліваючы вінтоўку, што стаяла ля сьценкі. Старая, не разумеючы, што немец мае на ўвазе, перадала яму з рукі ў руку вечка склепа, і Ота, як дурань, прыняў яго, трымае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне