Читаем Нямко полностью

Завыла Кучарыха на поўны голас, ужо не баючыся забойцаў, карнікаў. Быццам і іх таксама не засталося! Кінулася да свае хаты, аббегла вакол пажарышча раз, другі, як бы спрабуючы дабрацца, дацягнуцца да сіратліва бялеючай печкі, прыпасьці, абняць. Паліна чамусьці адышла ад Франца, ён машынальна рушыў усьлед, яна яшчэ далей пад дрэвы адступіла. I калі ён зноў захацеў наблізіцца, раптам закрычала не сваім голасам:

— Што ты ўсё аблізваеш свае рукі? Што, баліць? А ім не балюча было? Дзеткам! Жывымі ў агні!

I зарыдала, закінуўшы галаву, схапіўшыся рукамі за ствол дрэва. — Фашыст! — праз рыданьне. — Ненавіджу! Усе вы фашысты!

Франц адышоў убок і сеў на нейкі слупок. Паклаў на калені сваю пляскатую сумку. Там у яго прыбор галіцца, мыла і яшчэ — чорная круглая граната з блакітнай галоўкай. Жыць яму не хацелася.

<p>5</p>

Было б бясьпечней пайсьці ў гушчар лесу, кудынебудзь на балота, але нешта трымала іх у вёсцы, якой ужо не было. Удзень абышлі сяло — ад пажарышча да пажарышча. Кучарыха час ад часу хапалася клікаць гаспадароў:

— Хведарка! Прузына! А дзе ж вы, чаму ня выйдзеце да нас, чаму не паклічаце нас у госьці? Ці мы правініліся перад вамі? А мая ж ты Ганначка, а ты ж заўжды павітаесься, спытаеш пра дзетак, пра ўсё распытаесься. Што ж ты маўчыш, не чуваць цябе?..

Паліна і Франц ішлі наперадзе, але таксама ня разам, кожны сам па сабе — лепш каб Франц наогул не хадзіў зь імі. Але ён не адстае.

Ужо некалькі разоў дождж браўся астуджваць неастылую зямлю, чорныя папялішчы, але ўсё яшчэ гойдаліся блакітныя дымкі то ў адным, то ў друтім месцы — быццам нечая затрымалася душа.

Палілі вогнішча: трэба было есьці, кіпяцілі ваду. Праз лаз на месцы спаленай лазьні выцягнулі нейкія сухары, старое ёлкае сала, жоўтае вязьмо рэпчатай цыбулі, бульбу — што назапашана было на такі, відаць, выпадак. Жылі, як бы некага ці нечага чакаючы. Толькі некалькі сутак мінула з тае ночы, як выбраліся на паверхню, а здавалася — прайшло Бог ведае колькі часу. Вось так сядзелі ля агеньчыка, акрытыя чорным з рэдкімі зоркамі небам, як раптам Франц, азірнуўшыся, быццам паклікалі яго, ускочыў на ногі. Усьлед за ім — Паліна са старой. Хто, што?! А на іх, уставіўшыся з ночы, глядзяць вочы, мноства запаленых вачэй! 3 усіх бакоў. Кучарысе здалося — душы людзкія, яна пачала хрысьціцца, але тут жа ўсіх супакоіла:

— Катьі, гэта катьі. З усёй вёскі сышліся — на пах ежы, на жывую прысутнасьць людзей.

Франц сваім склюдам насек, нарыхтаваў для ўсіх яловага гольля, наламаў бярозавага сучча, што пахла ўжо вясной, сокам, — на чым спаць. У Паліны і старой агульнае ложа пад шырокай яблыняй. У Франца — сваё, наводшыбе. Але які там сон, халодна начамі і наогуЛ ня сьпіцца. Старая сабрала побліз нейкія абгарэлыя, з брыдкім пахам палавікі, радно. Каб было чым акрыцца.

А раніцой Паліна раптам пачула: птушкі пяюць! I ўсе гэтыя дні, мабыць, гучалі іх галасы.

— А дзе мы яго схаваем? — спытала Кучарыха, якая таксама ня спала.

— Няхай ідзе, адкуль прыйшоў! Што яму тут рабіць?

— Хто ж яго, дачушка, прыме? Ня іхны і ня наш. Прыйдуць партызаны, і таксама невядома, як на яго паглядзяць.

— Я і кажу. Зьявяцца героі. Калі адны вугольчыкі ад людзей засталіся. Як жа, немца ў палон узялі!

— Ці жывы Паўлік, бацька? О Божа сьвяты!

Над шэптам людзей — птушыны разгай. Іх дом — сады, падлесак бярозавы — цэлы. Даюць знаць, што яны ёсьць, жывуць, цэламу сьвету, не баючыся. Ш-ікаюць пеначкі, бы стракозы, сквірчаць шпакі, на ўзьлеску (першы раз сёлета) паспрабавала свой голас зязюля, Паліна толькі пачала лічыць — тая падлік абарвала.

Паліна паглядзела ў той бок, дзе пад старой парэпанай ігрушай сьпіць немец: падцягнуў ледзь не да падбародзьдзя калені, акрыўся брудным палавіком — як у мамкі ў гасьцях. Хто цяпер адзінокі ў гэтым сьвеце, дык гэта ён. Паліне ў цяжар, мука, як асуджана Франц ходзіць за ёю, як глядзіць, але з сабой нічога парабіць ня можа: як выйшлі на сьвет, як пабачыла апусьцелую вёску, быццам у ёй нешта замкнула. Ня можа яго ні бачыць, ні чуць.

А тут нешта ў ёй здрыганулася, як абарвалася: зацеплілася шкадоба да гэтага, страшна сказаць, немца. Тут жа вырашыла: трэба яго пераапрануць, выкінуць, схаваць усю конскую збрую, што на ім, гэты ненавісны мундзір. У хованцы, там, у скрынках, схаваныя бацькавы і брата старыя апраткі, бялізна. Хаця цяжк а будзе падабраць пад гэтую каланчу, да бязглузда доўгіх рук і ног нешта вартае.

Пераапрананьне ажыцьцёўлена было тут жа, яшчэ бульбу Кучарыха не пасьпела зварыць. ІПтаны і пінжак, некалі купленыя ў сельпо, даўно страцілі фабрычны колер, ну, а кашуля, бялізна — наогул саматканыя. I сьвітка на ім — таксама з рудога самаробнага палатна. На ногі Паліна не знайшла нічога. Няхай застаюцца на ім нямецкія боты, іх цяпер і партызаны носяць, Затое бялізну адшукала новенькую, з свайго палатна. Так, шорсткае, ня так яго адбельвалі раней, да вайны, затое неапрананае. (Колькі яно пакут пасьля прынясе беднаму Францу, не здагадвалася.)

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне