Вясны чакаў Міхал з сям'ёю,Чакаў з трывогаю: вясноюЎ лясніцтве йшла ператасоўкаСлужачых нізшых, пераходы —Тут так вялося з году ў годы, —І як ні думае галоўка,Нічога выдумаць не можа;Ніяка просьба не паможа,Калі на чым ляснічы ўпрэцца.— А можа, дасць Бог, ператрэцца.І тут гадок ці два пабудзем, —Сабе не верачы і людзям,Міхал так думаў, сумняваўсяІ тут астацца спадзяваўся.Ды раз у сесію МіхасяК сабе ляснічы заклікае.«Ну, гэта нешта азначае», —Ў Міхала думка праняслася.І ў канцылярыю ўваходзіць,Вачэй з ляснічага не зводзіць,Чагось-та важнага чакае.— Ага, ты тут! Ну, чалавеча,Збірай манаткі і ў ПарэччаЗа добры час перабірайся!Перад Вялікаднем старайсяТуды, на месца, перабрацца.Жыві там, нечага баяцца.— Панок, за што? — Міхал пытае. —Што за прычына ёсць такая?Ці я па службе правініўся?Ці на мяне пан угнявіўся?Я не прадаў, не ўкраў нічога...Скажы, панок, на літасць Бога,За што нас пан перамяшчае?Ляснічы строга пазірае.— Мне чалавек там добры трэба,А не гультай які, нязгрэба;Такі ляснік, як ты, каторыНе будзе спаць п'яны ў разоры...Парэчча — месца неблагое,І поле там не так пустое,Хоць менш яго, затое ж — паша!Дык будзе хлеб табе і каша.Пакуль я жыў, і ты не згінеш,Свае сям'і нябось не кінеш —Куды ты дзенешся? трымайся,Жыві і з Богам разжывайся.Пайшоў Міхал наш у задуме,А па дарозе к цётцы ХрумеЁн трапіў з гора выпіць чарку,Каб галаве яго на каркуБыло лягчэй крыху трымацца.— І што за страх перабірацца? —Міхал дарогай разважае. —Мяне ляснічы паважае!..А месца, праўда, не ліхое...«І г-э-э-эй ты, наша жыццё зло-оо-е!» —Міхась у лесе песню цягнеІ тахты стрэльбай выбівае,Назад, наперад выкідае,Зайсці скарэй дадому прагнеНавінай важнай падзяліцца.Ідзе ён смела, не баіццаПраборкі дома за гарэлку:Вяліка важнасць, што кватэркуЁн з гора тога перакінуў!І на Міхася жаль нахлынуўІ нейкі смутак навязаўся,А ўрэшце ён усердаваўся,А на каго? за што? — не знае,А можа, так злосць напускае,Каб дома жонка не крычала, —Тым болей што ўжо выглядалаЯго пасада з-за узгоркаІ трохі рупіла праборка.Міхал вайшоў не зразу ў хату:Каля хлява перш затрымаўсяІ на свінню так углядаўся,Як бы за гэта браў ён плату.Ад хлевушка ў гумно заходзіць,З Антосем гутарку заводзіць,І ўжо адтуль, раўней, як можна,Ідзе дахаты асцярожна.Але як бацька ні стараўся,А ўсё ж ён лёганька хістаўся.Антось даўно замеціў гэта:«Плыве, як панская карэта!»І чуць ад смеху не качаўся.А каб прымусіць і паверыць,Што ён гарэлкі і не нюхаў,Ў садок зайшоў і пчол паслухаў,А ў сенях стаў сабаку перыць,Што ўночы кепска дом пільнуе,Што мала брэша, кепска чуе,Зайцоў не гоніць і не ловіць,А толькі знае і наровіць,Каб як у хату зачасацца.— А, ліха матары і батцы!А, дурань, воўча тваё мяса!На двор брахаць, стары дурніца!Гаршчэчнік, чортава ты пыца! —І, на сабаку накрычаўшы,Тады ўжо стрэльбу з плеч знімаеІ на сцяну яе чапляе,У хату ўходзіць, торбу зняўшы,Садзіцца там, гаворыць мала,Каб жонка зразу не пазнала,Бо толькі скажа адно слова —Прапала хітрасць, і гатова!— І дзе ты гэтак налупіўся,Каб ты смалы ўжо быў напіўся!Ото натура! — жонка лае,А ён смяецца, не шманае.— Няма табе граху, ні посту!Хоць у палонку кідай з мосту!— А ў пост, скажы, сварыцца можна,Калі ты гэтака набожна? —Міхал у жонкі запытаўся. —Або я п'яны ці валяўся?..От не крычы ты і не лайся!Лепш у дарогу ты збірайся!— Куды ў дарогу? Што пляцеш ты?Прапіў свой розум, ці што, ўрэшты? —З трывогай жонка ўжо пытаеІ тон сярдзіты свой мяняе,Бо ёй у голасе МіхасяАдразу праўда пачулася;І дзеці бліжай селі к тату,Якраз вайшоў і дзядзька ў хату.— Дык так, Антось, пераязджаем,Апошні час тут дажываем.— Куды? — Ў Парэчча, у балота!..— Бадай ты спрахла! от брыдота!Цягніся зноў, а глуш такая! —Антось Парэчча праклінае.Ўздыхнула цяжка-цяжка маці,І зразу стала смутна ў хаце,Як бы з усіх куткоў і шчылін,З усіх чуць-чуць заметных звілінСюды бяда панапаўзалаІ гэтак прыкра пазіралаНа ўсіх, ад мала да вяліка,Бязжаласна і без'языка,Зрабіўшы ўмомант замяшанне,І змоўклі ў хаце ўсе дазвання.Знячэўку маці аж прысела —Так пераборка ўжо дадзела!Апроч таго, тут абжыліся,На ногі трохі падняліся;Яшчэ б гадочак пажыць ціха,Але найгоршае тут ліха —Збірай зноў цапстрыкі, трасісяПа каранях з дабром, з сям'ёю,У саму бездараж вясною.— Дзе наша, брат, не прападае! —Міхал гаворку зачынае. —Ці ж толькі свету, што ў аконцы?Або так міла тут бясконца?І там мы будзем жыць таксама;Няма ўжо горшай, як тут яма.А сенакос тут дзе? за светам!А там блізютка, каля дома —Парэчча добра мне знаёма!А колькі зелені там летам!Як у вяночку, стаіць хата.Грыбоў і ягад — страх багата!..Там выгад болей, чалавеча!..— Паедзем, татачка, ў Парэчча!Ось там грыбоў папазбіраю!Ой, іх збіраць ахвоту маю! —Схапіўся Костуська і скача,А маці з гора чуць не плача.— Згараць яны няхай з грыбамі!Але ці будзе хлеб часамі? —Антось пытае ўжо сярдзіта. —А колькі там пасеем жыта?Зямлі, як бабе старой сесці.Папробуй сядзь на гэтым месце...— А дзе ты дзенешся? і сядзеш!Нічога, браце, не парадзіш.— Яму, як выпіў, гора мала! —На бацьку маці зноў напала.— А мне, ты думаеш, салодка?Ды справа проста і каротка:Не будзеш ты з ляснічым спорыць,Рабі вось тое, што гаворыць.А не — йдзі вон: варона з куста,А пяць на куст, бо хлеба лустаНялёгка ўсім, брат, дастаецца.Пустым той кут не астанецца:Не будзе нас — другі там сядзе,І не зважаючы, не глядзя,Якое месца і выгода.— Што так, то так, ды працы шкода,Якую мы тут палажылі;Зямлю так добра мы ўгнаілі.А на каго мы працавалі?Каму пасаду гатавалі?Так, чорту лысаму з балота.Прыпрэцца нейкая галотаТваёю працай карыстацца,Тваім мазолем нажывацца.Не толькі «дзякую» не скажа,А хвігу ў нос табе пакажа.— Ну, што паробіш, як такаяУжо нам доля выпадае?На трэці дзень прыйшлі падводы.Ўсе сваякі папрыязджаліІ двор вазамі паўстаўлялі,Як бы прыехалі ў калодыЦі на кірмаш каля калядак.Тут быў страшэнны непарадак —На тое час быў перабору.Была адчынена камораІ сені насцеж. Як папалаНадоба розная стаяла.Было ўсё зрушана, сарвана:Крыжы з дзяжой каля парканаНа час кароткі прыхілілісь;Збаны, гаршкі між іх тулілісь,І тры цабэркі там стаяліІ чарады свае чакалі;І тут жа збоку, як той п'яны,Ляжаў навой стары, драўляны;Варстат, на часткі разабраны,На трэскі кінуты, валяўся;А на вяроўцы мех гайдаўся,Стары, скараўлены ад гною,Забыты ўсімі пад страхою.Пусцела хата, сцены, лавыІ мелі погляд нецікавы:Ўсё тут было параскідана,Ўсё не на месцы, не прыбрана,Як бы зусім не тая хата.Качэргі, вілы і лапатаЎ кутку адным цяпер стаялі.Гвазды то тут, то там тырчаліПа ўсіх сцянах, як бы шчаціна.Снавалі дзеці і мужчыны,З сяней, з каморы скарб сцягаліІ на вазы яго складалі.А маці скрыню пакавалаІ дробязь розную збірала.Ўсе варушыліся, снавалі,Як бы мурашнік раскапалі —Такая тут была трывога.Вуглы счышчалі да нічогаІ забіралі ўсё да ніткі.Падводы пухлі ўвачавідкі.А як закончылі складацца,Зайшлі ўсе ў хату сілкавацца.Між голых сцен, несамавітых,Такіх панурых, абабітых,Астаўся стол адзін на месце,Каб у апошні раз накрыццаІ даць мужчынам прыпыніцца,На час кароценькі прысесціІ выпіць чарачку, другуюЗа жыцце, долю маладую.Тут быў Базыль, Антось Тацянін,Карусь Дзівак (ён між парканінСхаваў трайню, рагач, дзве восі,Тайком узяўшы ад Антося),Яшчэ Карусь, Паўлюк Куртаты,Сцяцок, Казюк СкарабагатыДы брат Міхася і Антося, —Мужчын нямала набралося.Пайшла ўкруг чарка і другая,Гаворка ў хаце ажывае.Адзін Антось ужо смяеццаСваім закатным дробным смехам,Аж галава з шырокім плехамІ з сівым воласам трасецца.— Ды ты, брат Ганка, не смуціся!Вось выпі чарку, не журыся,Няхай дае Бог спосаб новы.— Ну, будзьце ж крэпенькі, здаровы!— Э, выпі чыста! от кабета!— Ды выпі, Ганна! Ну, што гэта? —Мужчыны ўсе тут загудзелі,Ды дружна так яны населі,Што Ганна тройчы прыгубілаІ чарку ўсю перакуліла.— Ну, во гэтак, малайчына,Хай будзе ж добрая часіна!— Ой, буду п'яна — ашаломіць.— Касцей гарэлка не паломіць! —Крычыць Базыль. —Здароў будзь, Павал!І галаву ён закідаеІ спрытна чарку асушае,Ды ломіць хлеба цэлы кавал,Ды так жуе, што вушы ходзяць.Мужчыны дарма час не зводзяцьІ хутка чаркі асушаюць,Гаспадарам дабра жадаюцьІ добрай долі ўсім дазванняІ ціснуць рукі на расстанне.Карусь Дзівак часінай тоюНасіўся з восямі, з трайнёю,У воз іх глыбей запакоўваў,Ў сярэдзіну рагач засоўваўІ накрываў яго цабрамі,Каб не знайшоў Міхась часамі.І воз ён свой у кут стаўляе,Астацца ззаду патрапляе.Мужчыны выйшлі на двор з хаты.— Ну, варушы, Скарабагаты! —Сказаў Базыль свайму суседу. —Я за табою, брат, паеду.І рад нагружаных хурманакПаволі зрушыў, мінуў ганакІ ў лес чуць значнаю трапоюПацягся мернаю ступою.І цяжка, цяжка Ганне стала,Як бы ў грудзях там што апала,І сэрца жаласцю заныла;І ўсё тут стала так няміла,Што ўжо тут больш ёй не цярпеласьІ бегчы ў свет адтуль хацелась,Абы не бачыць сцен тых голых,Куткоў пустых і невясёлых.Ўжо конь запрэжан і чакае,Капытам дол б'е нецярпліва.Тым часам маці тарапліваЗакон дзядоў сваіх спаўняе:Кладзе кусочак хлеба з соллюПад красны кут у завуголле,Апошні раз глядзіць на хату,Дзе многа дробязі на стратуПайшло ў час гэты перабору.— Ану, ты, маці, ідзеш скора? —Міхась з двара яе пытае;І маці хату пакідае,Бо ёй самой тут не цярпіцца,І з плачам хрысціцца, садзіцца,Дзе дзеці дробныя сядзеліІ скарб быў зложан даражэйшы.Алесь і Ўладзя, сын старэйшы,Пайсці пяхотам захацеліІ з дзядзькам лесам гналі статка.Апошні раз пустая хаткаЗ-за груш высокіх паказаласьДы за узгорачкам схавалась;І толькі комінак гаротнаНад дахам высіўся маркотнаДы студні вочап адзінокаТырчаў над хатаю высока;Гуменца смутна пазіралаІ быццам поглядам пытала:«Куды яны ад нас з'язджаюць?Чаму адных нас пакідаюць?»